Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Анонсы


Праграма ўрачыстасцей у санктуарыі ў Тракелях
23.06.2017 17:09

7-8 ліпеня ў санктуарыі  ў Тракелях пад дэвізам «Пасланне Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы — шлях да пакаяння» пройдуць дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Нашых Сем’яў.

 
У Радашковічах пройдзе Купалаў фэст
23.06.2017 15:57

9 ліпеня ў 10.00 у Радашковічах пройдзе Купалаў фэст, сёлета з нагоды двух юбілеяў. 570-годдзе адзначае адна з найстарэйшых у Беларусі парафія Святой Тройцы ў Радашковічах. Менавіта тут 12 ліпеня 1882 года быў ахрышчаны Янка Купала, 135-годдзе з дня нараджэння якога святкуецца сёлета.

 
28 чэрвеня распачнецца велапілігрымка з Мінска ў Будслаў
23.06.2017 10:34

28 чэрвеня з мінскага касцёла свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) вырушыць велапілігрымка ў Будслаў. Першыя кіламетры шляху да цудоўнага абраза Маці Божай Будслаўскай разам з пілігрымамі па традыцыі праедзе і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Працягваецца запіс у пілігрымку Мінск-Будслаў
22.06.2017 09:05

Трывае запіс у пілігрымку з Мінска ў Будслаў, якая традыцыйна аб’ядноўвае вернікаў розных мінскіх парафій і сёлета будзе ўжо 27-й па ліку. Пілігрымка пачынаецца 26 чэрвеня святой Імшой ў 8.00 у катэдральнай святыні.

 
У жніўні адбудзецца XVI пешая пілігрымка Гродна-Рось
22.06.2017 08:22

З 4 па 6 жніўня пройдзе XVI пешая пілігрымка Гродна-Рось. Маршрут: Гродна — Квасоўка — Вялікія Эйсманты — Рэпля — Рось. Дэвіз сёлетняй пілігрымкі — «Праз Марыю да Езуса».

 
Трывае запіс у III Сямейную пілігрымку ў Будслаў
21.06.2017 12:41

Душпастырства сем’яў Equipes Notre-Dame арганізоўвае аднадзённую пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Удзел у пілігрымцы могуць прыняць не толькі сужэнствы душпастырства Equipes Notre-Dame, але і ўсе жадаючыя хрысціянскія сем’і.

 
Стала вядома дата Дзён моладзі Віцебскай дыяцэзіі
20.06.2017 15:40

Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдуць 16–18 жніўня ў Браславе. У гэтым годзе сустрэча моладзі будзе папярэднічаць урачыстасцям у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў, якія будуць адзначацца 19-20 жніўня.

 
А ты ідзеш? Поўны расклад пешых пілігрымак у Будслаў-2017
19.06.2017 14:44

Сёлетнія ўрачыстасці ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца 30 чэрвеня – 1 ліпеня. Святкаванні пройдуць пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання».

 
ІІ Агульнабеларускі сямейны кангрэс «Адносіны ў сям’і» пройдзе ў Баранавічах
17.06.2017 00:53

23–25 чэрвеня ў Баранавічах пройдзе ІІ Агульнабеларускі сямейны кангрэс «Адносіны ў сям’і». Арганізатар — Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

 
Новую капліцу ў клінічным шпіталі ў Бараўлянах асвецяць 9 ліпеня
14.06.2017 12:29

9 ліпеня ў Рэспубліканскім клінічным шпіталі івалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П.М. Машэрава ў Бараўлянах Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч асвеціць капліцу Маці Божай Фацімскай.

 
Семінарыя ў Пінску запрашае юнакоў на рэкалекцыі паклікання
12.06.2017 11:39

6-9 ліпеня ў Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску пройдуць рэкалекцыі для хлопцаў, якія жадаюць глыбей распазнаць шлях свайго паклікання.

 
У мінскай архікатэдры адбудуцца прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні
05.06.2017 12:42

24 чэрвеня ў мінскай архікатэдры дыякан Раман Страшко атрымае прэзбітэрскае пасвячэнне, а семінарыст Яўген Вінтаў — дыяканскае.

 
Як стаць святаром: семінарыя ў Гродне абвясціла набор новых кандыдатаў
05.06.2017 12:00

Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне абвясціла набор новых кандыдытаў. Паступленне на 2017/2018 навучальны год будзе праходзіць у два туры. Уступныя экзамены — 10 ліпеня і 7 жніўня.

 
У гродзенскай семінарыі пройдуць рэкалекцыі «Распазнанне паклікання»
05.06.2017 11:35

3–6 жніўня падчас летніх канікул у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне будуць праходзіць рэкалекцыі «Распазнанне паклікання» на тэму «Міласэрныя, як Айцец».

 
Расклад перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай у Мядзельскім дэканаце (3-30 чэрвеня)
05.06.2017 09:15

Перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай у Мядзельскім дэканаце пройдзе 3-30 чэрвеня. Яе выніковым прыпынкам стане Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 2
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.