Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Анонсы


Велікапосныя рэкалекцыі онлайн
11.04.2014 11:06 | адбылося

Для вернікаў, якія з-за хваробы ці па іншых сур’ёзных прычынах не могуць прыняць удзел у велікапосных рэкалекцыях у сваіх парафіях, партал Catholic.by прапануе прамыя трансляцыі рэкалекцый з мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ.

 
Кожную пятніцу ўвечары — Крыжовы шлях онлайн
06.03.2014 11:40 | адбылося

Спецыяльна для хворых, а таксама для тых вернікаў, якія па важных прычынах не могуць удзельнічаць у набажэнствах Крыжовага шляху ў сваіх парафіях, прапануем прамыя трансляцыі з парафіі Св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ ў Мінску. На працягу Вялікага посту кожную пятніцу ў 18.30 запрашаем далучацца да малітвы праз інтэрнэт.

 
У Нарачы адбудзецца імпрэза да 94-й гадавіны з дня нараджэння св. Яна Паўла ІІ
15.05.2014 13:30 | адбылося

Да 94-й гадавіны з дня нараджэння св. Яна Паўла ІІ, якая прыпадае на 18 мая, у парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) пройдзе імпрэза пад назвай “Гэтае дзіця будзе кімсьці вялікім”. Імпрэзу правядзе 16 мая перад вячэрняй Імшой моладзь парафіі, распавёўшы падчас яе пра пра цуд нараджэння Караля Вайтылы і ахвярнасць яго маці Эміліі.

 
У Мінску адбудзецца Імша падзякі за кананізацыю Папы Яна Паўла ІІ
18.05.2014 12:31 | адбылося

18 мая 2014 г., у 94-ю гадавіну нараджэння Яна Паўла ІІ, у мінскім архікатэдральным касцёле адбудзецца Імша падзякі за яго кананізацыю. Пачатак Імшы ў 18.30, яе ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

 
У Лучаі пройдзе фэст з нагоды ўспаміну св. Андрэя Баболі
15.05.2014 10:23 | адбылося

У парафіі Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі (Пастаўскі раён) 17 мая пройдзе фэст з нагоды ўспаміну св. Андрэя Баболі. Парафія кожны год ладзіць фэст у гонар святога мучаніка.

 
Сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў арцыбіскуп Савіо Хон Тай-Фай узначаліць Імшу ў Мінску
22.05.2014 12:04 | адбылося

22 мая ў 18.30 у мінскай архікатэдры святую Імшу будзе цэлебраваць сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў арцыбіскуп Савіо Хон Тай-Фай SDB. Іерарх, адзін з бліжэйшых супрацоўнікаў Папы, прыбывае ў Беларусь на сімпозіум, які пройдзе ў Смаргоні з нагоды юбілею 25-годдзя служэння салезіянскай супольнасці ў парафіі Святога Міхала Арханёла.

 
Семінар «Адказнасць: міфы і рэальнасць» адбудзецца ў мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і Максіміліяна Марыі Кольбэ (+online)
24.05.2014 17:18 | адбылося

25 мая пасля Імшы на 12.00 у мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і Максіміліяна Марыі Кольбэ (Кунцаўшчына) адбудзецца семінар на тэму «Адказнасць: міфы і рэальнасць».

 
У Барысаве асвецяць капліцу і вуглавы камень для будоўлі новага касцёла
23.05.2014 14:13 | адбылося

25 мая адбудзецца асвячэнне капліцы і вуглавога каменя для новабудовы касцёла Спаслання Святога Духа ў Барысаве.

 
У Смаргоні адбудзецца святкаванне 25-годдзя служэння салезіянскай супольнасці
22.05.2014 11:19 | адбылося

24 і 25 мая 2014 г. адбудзецца святкаванне юбілею 25-годдзя прысутнасці і пастырскай працы салезіянскай супольнасці ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні. З гэтай нагоды пройдзе сімпозіум, у якім прымуць удзел іерархі Каталіцкага Касцёла, сярод якіх сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў арцыбіскуп Савіо Хон Тай-Фай SDB - адзін з найбліжэйшых супрацоўнікаў Святога Айца, - а таксама Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 
У Гродне адбудзецца сустрэча катэхетаў
28.05.2014 11:27 | адбылося

29 мая ў Гродне адбудзецца сустрэча катэхетаў. Пачатак – у 9.30.

 
У Тракелях адбудзецца сустрэча груп малітвы ў інтэнцыі святароў
29.05.2014 13:11 | адбылося

31 мая ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай у Тракелях (Гродзенская дыяцэзія) адбудзецца сустрэча членаў груп малітвы ў інтэнцыі святароў – “Маргарыткі” і іншых. На сустрэчу запрашаюцца тыя, хто моліцца за святароў, а таксама ўсе, хто хацеў бы далучыцца да гэтай вялікай малітвы Касцёла за сваіх пастыраў.

 
Працэсія Божага Цела пройдзе ў Мінску 1 чэрвеня
28.05.2014 12:06 | адбылося

Працэсія Божага Цела ў Мінску сёлета адбудзецца 1 чэрвеня. Па традыцыі яна пачнецца ў 9 гадзін Імшой каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы.

 
IV Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пройдзе ў Гродне (+праграма)
02.06.2014 02:17 | адбылося

2 чэрвеня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26) адбудзецца IV Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. У Год малітвы, які перажывае Касцёл у Беларусі, дэвізам мерапрыемства будуць словы “З малітвай праз жыццё”.

 
7-8 чэрвеня ў Мінску пройдзе дабрачынная акцыя ў абарону жыцця: да ўдзелу запрашаюцца валанцёры
04.06.2014 15:37 | адбылося

Грамадскае дабрачыннае аб’яднаннне абароны жыцця ад яго вытокаў «Выратаванне немаўлят» праводзіць дабрачынную акцыю 7-8 чэрвеня на вуліцах Мінска.

 
У Гродне ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста пройдзе эўхарыстычная працэсія
13.06.2014 10:49 | адбылося

19 чэрвеня католікі Гродна разам з усім Касцёлам адзначаць урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Свята пачнецца ў 18 гадзін у катэдральным касцёле. Пасля Імшы вырушыць эўхарыстычная працэсія.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 68
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.