Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Анонсы


У парафіі ў Ждановічах ладзяцца малітоўныя сустрэчы на тэму цвярозасці і сям’і
23.01.2017 13:08

У парафіі Багародзіцы Апякункі сем’яў у Ждановічах арганізоўваюцца малітоўныя сустрэчы, падчас якіх будуць маліцца аб твярозасці беларускага народа і за ўсіх залежных ад алкаголю, а таксама за тых, хто плануе стварыць хрысціянскую сям’ю, і за сем’і, якія хочуць мець дзяцей.

 
Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» ладзіць прагляд фільма пра святога Джузэпэ з Каперцiна
22.02.2017 14:17

Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» ў межах цыкла «Сапраўдныя дзецi Божыя» ладзіць чарговы вечар кіно. На гэты раз гледачам будзе прадстаўлена неверагодная гiсторыя пра святога Джузэпэ з Каперцiна — фільм «Супраць волi святы». Прагляд адбудзецца 26 лютага ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа на мінскай Кальварыі (Кальварыйскі праезд, 1). Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

 
У Оршы пройдзе рэкалекцыйны курс для дзяўчат «Эстэра»
14.02.2017 11:22

24-26 лютага ў Оршы адбудзецца рэкалекцыйны курс «Эстэра» для дзяўчат і жанчын. Духоўныя разважанні пройдуць на тэму «Быць жаданай». Пачатак — у пятніцу ў 18.00. Заканчэнне ў нядзелю ў 14.00.

 
Беларусы могуць прыняць удзел у міжнародным конкурсе ў гонар бл. Баляславы Лямэнт
25.01.2017 12:24

Агульнаадукацыйная школа № 1 у польскім горадзе Нідзіца і Кангрэгацыя Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і пры падтрымцы шматлікіх асобаў і арганізацый ладзяць Міжнародны мастацка-літаратурны конкурс, прысвечаны благаслаўлёнай Баляславе Лямэнт.

 
У Брэсце пройдуць рэкалекцыі для моладзі на распачацце Вялікага посту
23.02.2017 12:15

На пачатак Вялікага посту, 3–5 сакавіка, у Брэсце пройдуць рэкалекцыі для моладзі. Арганізоўваюць духоўныя практыкаванні манахіні з Кангрэгацыі Сясцёр Кармэлітак ад Дзіцятка Езус, якія нясуць служэнне ў мясцовых парафіях.

 
Rybyproject запускае праект па фармацыі хрысціянскіх музыкантаў
16.02.2017 10:21

10-12 сакавіка ў касцёле Маці Божай Фацімскай у Жодзіне пройдзе першы ўікенд з хрысціянскім гуртом Rybyproject. «Мы гатовыя з радасцю дзяліцца сваім досведам служэння Пану праз музыку», — піша пра сябе калектыў у сацыяльных сетках.

 
10-12 сакавіка Орша прыме рэкалекцыі «Сужэнскіх сустрэч»
15.02.2017 12:57

«Сужэнскія сустрэчы» праводзяць рэкалекцыі-ўікенды па аднаўленні і паглыбленні сужэнскай еднасці і любові. Бліжэйшы ўікенд адбудзецца 10-12 сакавіка ў Оршы ў парафіі Св. Юзафа па вул. Савецкай, 6.

 
Браслаў: сёстры эўхарысткі ладзяць рэкалекцыі для дзяўчат
21.02.2017 15:12

На рэкалекцыі для дзяўчат «Сустрэча ля студні» запрашаюць сёстры эўхарысткі. Духоўныя практыкаванні пройдуць у Браславе 27–29 сакавіка.

 
Праграма рэкалекцыйных мерапрыемстваў у Оршы на бліжэйшае паўгоддзе
17.01.2017 09:59

Для таго, каб лепш запланаваць час перад Панам, кс. Аляксандр Жарнасек МІС прапаноўвае расклад рэкалекцыйных мерапрыемстваў пры парафіі Святога Юзафа ў Оршы, якія будуць праходзіць у бліжэйшыя пяць месяцаў.

 
У Віцебску пройдзе XIII Міжнародная медыцынская канферэнцыя
23.01.2017 12:25

Віцебская дыяцэзія супольна з кіраўніцтвам аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам і аддзелам па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Віцебскага аблвыканкама праводзіць XIII Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Праблемы медыцынскай этыкі ў сучасным свеце».

 
Да 100-годдзя аб’яўленняў у Фаціме «Каталіцкі пілігрым» арганізуе дзве пілігрымкі ў ліпені 2017 года
09.11.2016 09:32

Духоўнае падарожжа ў Фаціму (Партугалія), дзе ў 1917 годзе адбываліся аб’яўленні Маці Божай тром дзецям, з нагоды 100-годдзя гэтых падзей у ліпені 2017 года арганізоўвае бюро «Каталіцкі пілігрым» пры епіскапаце Беларусі.

 
Расклад перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
14.10.2016 16:52

На працягу дзевяці месяцаў у парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі будзе адбывацца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Прапануем азнаёміцца з раскладам перэгрынацыі па дэканатах архідыяцэзіі.

 


Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.