Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Рафал Каліноўскі

Юзаф Каліноўскі нарадзіўся ў 1835 г. ў Вільні. Пасля заканчэння Шляхецкага інстытута (1843-1850) распачаў вучобу ў Агранамічным інстытуце ў Горы-Горках каля Оршы. Праз тры гады перавёўся ў Мікалаеўскую ваенна-інжынерную акадэмію ў Пецярбургу. Калі пачалося студзеньскае паўстанне, стаў начальнікам ваеннай секцыі Выканаўчага аддзела Літвы (галоўнага органа па кіраванні паўстаннем). Пасля падаўлення паўстання быў арыштаваны і асуджаны на смерць. У вязніцы яго лічылі святым.

Дзякуючы намаганням блізкіх і сяброў, смяротнае пакаранне было заменена дзесяцю гадамі катаргі ў Сібіры. Каліноўскі адбываў ссылку ў розных месцах, перажываючы шматлікія выпрабаванні, і вярнуўся на радзіму ў 1873 г. Быў выхавальнікам сына Уладзіслава Чартарыйскага - Аўгуста. У 1877 г. Каліноўскі ўступіў у закон кармелітаў босых і прыняў імя Рафал. Скончыўшы вывучэнне філасофіі і тэалогіі, у 1882 г. атрымаў святарскія пасвячэнні. Праз некалькі гадоў ён стаў прыёрам кляштару ў Чэрнай каля Кракава, пасля - у Вадавіцах. Быў спаведнікам харызматыкам, і таму яго называлі «ахвяраю канфесіянала». Памёр 15 лістапада 1907 г. Яго рэліквіі знаходзяцца ў кармеліцкім касцёле ў Чэрнай. Бэатыфікаваў яго Ян Павел ІІ у 1983 г., кананізаваў - у 1991 г. Св. Рафал Каліноўскі - апякун афіцэраў і салдатаў, заступнік у цяжкіх і безнадзейных справах.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.