Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў



Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VIII Звычайны тыдзень, Год А (26 лютага)
22.02.2017 14:54

Сённяшняе Евангелле заклікае нас верыць у Божы Провід у матэрыяльных рэчах, таму што Бог ніколі не пакіне чалавека. Мы павінны спачатку клапаціцца пра справы Божыя і лёс Божага Валадарства на зямлі, а ўсё іншае атрымаем ад Бога.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VII Звычайны тыдзень, Год А (19 лютага)
17.02.2017 13:05

Езус Хрыстус, звяртаючыся да сваіх вучняў, раскрывае ім сэнс простай Божай мудрасці і спрадвечнай любові: «Любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас, каб сталіся вы сынамі Айца вашага, які ў нябёсах».

Адноўлена 17.02.2017 13:09
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Звычайны тыдзень (12 лютага), Год А
10.02.2017 16:00

З Кнігі мудрасці Сіраха пачуем, што Бог адкрывае перад чалавекам два шляхі: жыццё і смерць, і не дае дазволу грашыць. З вялікай любові да чалавека Бог надзяляе яго свабодай чыніць дабро і пазбягаць зла. Сумленне падказвае чалавеку накірунак правільнага выбару.

Адноўлена 10.02.2017 16:03
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Звычайны тыдзень (5 лютага), Год А
02.02.2017 10:49

Свет патрабуе святла праўды і солі дабра. Мы ўсе павінны быць святлом і соллю, каб людзі маглі пазнаць праўду і, умацаваныя дабром, праслаўлялі Бога. Падчас Эўхарыстыі Хрыстус асвятляе сваёй праўдай і корміць сваім Целам усіх, хто хоча памнажаць дабро на зямлі і служыць праўдзе.

Адноўлена 02.02.2017 10:54
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІV Звычайны тыдзень (29 студзеня), год А
26.01.2017 15:39

Пасхальныя таямніцы і дзеянне жывога Бога — гэта самае галоўнае ў нашай веры. Хрысціянства — гэта не збор законаў ці нормаў, але адносіны з жывым Богам, які дзейнічае ў нашым штодзённым жыцці.

Адноўлена 02.02.2017 10:53
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІIІ Звычайную нядзелю, год А (22 студзеня)
19.01.2017 12:23

Ці здольныя мы сёння пакінуць усё, каб прыйсці да Хрыста на сустрэчу, ці гатовыя ўсё даверыць Яму?

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІI Звычайны тыдзень (15 студзеня), год А
13.01.2017 16:33

Кожны хрысціянін пакліканы да руплівага апостальскага служэння на хвалу Божую і на карысць бліжнім. Бог кліча сёння кожнага з нас абвяшчаць Добрую Навіну пра Збаўленне: «Вось Ягнё Божае, якое бярэ на сябе грэх свету».

Адноўлена 13.01.2017 16:38
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на свята Хросту Пана (8 студзеня)
07.01.2017 13:38

Прарок Ісая звяртае сёння нашу ўвагу на тое, што Езус «прынясе народам Правасуддзе». Ён называе Хрыста святлом для народаў, якія знаходзяцца ў цемры. Езус, жывучы на зямлі, чыніў дабро, аздараўляў усіх апанаваных д’яблам, таму што быў памазаны Духам Святым і меў моц ад Бога, — пачуем з кнігі Дзеяў Апосталаў.

Адноўлена 07.01.2017 13:44
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў ва ўрачыстасць Нараджэння Пана
22.12.2016 17:09

Сын Божы - вечнае Слова - стаў чалавекам, каб людзі сталі сынамі Бога. Хрыстус з'яўляецца канчатковым Словам Бога да людзей і Збаўцам. Хто слухае Хрыста, становіцца Божай святыняй.

Адноўлена 07.01.2017 13:43
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІV Нядзелю Адвэнту (18 снежня)
14.12.2016 16:06

Літургія слова скіроўвае нашыя думкі да падзей, якія папярэднічалі нараджэнню Езуса Хрыста. Звернем увагу на Юзафа, на яго збянтэжанасць і адначасова пакору.

Адноўлена 14.12.2016 17:14
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІII Нядзелю Адвэнту (11 снежня)
09.12.2016 14:13

Трэцяя нядзеля Адвэнту – нядзеля радасці, сапраўднай радасці Божай, якая сёння напаўняе нашы сэрцы. Радасць вынікае з таго, што паступова мы набліжаемся да свята Божага Нараджэння і верым, што сам Бог прыйдзе ў хвале, каб нас збавіць.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
08.12.2016 07:35

Сёння адзначаем урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Разважаем пра Маці Божую і яе пакліканне. Яна не спазнала граху. Але, можна сабе ўявіць, як няпроста ёй было жыць у свеце, дзе людзі падманваюць адно аднаго, крадуць, жадаюць няшчасця. Перад імі яна была безабароннай.

Адноўлена 05.12.2016 17:41
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІI Нядзелю Адвэнту (4 снежня)
02.12.2016 12:35

«Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае». Гэта вельмі моцны заклік, скіраваны да нас, каб у час Адвэнту мы рупліва рыхтавалі дарогу Пану Богу ў сваіх сэрцах: ачысцілі іх у сакрамэнце пакаяння, пазбавіліся грахоўнага бруду, які перашкаджае нам прыносіць добры плён.

Адноўлена 02.12.2016 12:40
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на I нядзелю Адвэнту (27 лістапада)
24.11.2016 17:12

Думка аб паўторным прыйсці Хрыста з'яўляецца галоўнай тэмай сённяшняй нядзелі. Яго вяртанне на зямлю будзе нечаканае. Евангелле заклікае нас чуваць.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXХІV Звычайную нядзелю, Год С (20 лістапада)
19.11.2016 19:18

Сёння асаблівы час, калі мы можам вызнаць Езуса сваім Панам, але ведаем, што без падтрымкі Духа Святога не зможам гэтага зрабіць. Таму просім нашага Суцяшальніка, каб адарыў нас мудрасцю і неабходнымі дарамі, каб мы ўмелі ставіць Хрыста на першае месца.

Адноўлена 19.11.2016 19:23
 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 13
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.