Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Навіны ў свеце


У Грузіі стварылі рэлігійныя карты
26.05.2017 10:14

Прадстаўнікі асноўных рэлігій свету змогуць убачыць, дзе ў Грузіі знаходзяцца культавыя будынкі і дзе жывуць прадстаўнікі той ці іншай канфесіі.

 
Новаабраны старшыня епіскапату Італіі: ніякіх праграм, толькі калегіяльнасць
25.05.2017 16:28

Кардынал Галцьера Басэці, прымаючы прызначэнне на пасаду старшыні Канферэнцыі Біскупаў у Італіі, падкрэсліў, што не ставіць перад сабой спецыяльных праграм, але зробіць акцэнт на калегіяльнасці ў працы епіскапату.

 
Кардынал Дзьёданэ Нзапалаінга: калі б не папа Францішак, свет бы ўжо забыў пра вайну ў ЦАР
25.05.2017 13:24

Часовае паляпшэнне сітуацыі ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы аслабілі пільнасць свету, таму такім важным быў заклік папы Францішка ў нядзелю 21 мая, які нагадваў, што там працягваецца вайна, а мір застаецца далёкай марай.

 
Бельгійскія біскупы пацвердзілі недапушчальнасць эўтаназіі
25.05.2017 11:57

Адказам на цярпенні людзей з хранічнымі псіхічнымі хваробамі павінна быць іх суправаджэнне і паліятыўная тэрапія, але ні ў якім разе не адмаўленне ад іх. Пра гэта пішуць бельгійскія біскупы, пацвярджаючы цвёрдае «не» Касцёла адносна любых формаў эўтаназіі.

 
Рым: кардынал Басэці абраны новым старшынёй епіскапату Італіі
24.05.2017 12:09

Святы Айцец прызначыў кардынала Гуалцьера Басэці новым старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Італіі. Арцыбіскуп Перуджы атрымаў найбольш галасоў (134) сваіх субратоў у епіскапаце.

 
Новым паслом ЗША ў Ватыкане стане каталічка польскага паходжання
23.05.2017 15:07

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызначыў Калісту Гінгрыч новым паслом ЗША ў Ватыкане. Пра гэта стала вядома 20 мая.

 
У Варшаве адкрылася першая каталіцкая кавярня
23.05.2017 10:06

Недалёка ад плошчы Канстытуцыі з’явілася першая ў сталіцы Польшчы каталіцкая кавярня. На другім паверсе, акурат над ёй, працуе публічны дом. «Выпадак? На нашу думку, няма ніякіх выпадкаў. Мы маліліся аб добрым месцы і, відавочна, дзеля нечага мы тут апынуліся», — адзначаюць працаўнікі кавярні.

 
Фільм пра св. Максімільяна Кольбэ будзе прадстаўлены на фестывалі ў Канах
23.05.2017 09:11

На кінафестывалі ў Канах адбудзецца сусветная прэм’ера фабульнага дакументальнага фільма «Дзве кароны» — пра жыццё і смерць айца францішканіна Максімільяна Марыі Кольбэ.

 
У гістарычным цэнтры Рыма пройдзе Святая ноч
22.05.2017 09:43

У ноч з 27 на 28 мая ў святынях гістарычнага цэнтра італьянскай сталіцы пройдзе Святая ноч. Мэта акцыі — адраджэнне любові да патрабуючых і адкінутых, гатоўнасць быць гасціннымі для іх.

 
Сын прэм’ер-міністра Польшчы стане святаром
20.05.2017 11:30

25-гадовы Тыматэуш Шыдла атрымае прэзбітэрскае пасвячэнне 27 мая. Яго маці Беата Шыдла з’яўляецца прэм’ер-міністрам Польшчы з 2015 года.

 
Патрыярх Кірыл заклікаў шукаць шляхі збліжэння паміж праваслаўнымі і католікамі
19.05.2017 13:33

21 мая ўпершыню за 930 гадоў у Маскву і Санкт-Пецярбург будзе прывезена частка рэліквій Мікалая Цудатворца, якія захоўваюцца ў папскай базыліцы італьянскага горада Бары. У Расіі рэліквіі прабудуць да 28 ліпеня.

 
«Карытас» Украіны аказвае медыка-сацыяльную дапамогу жыхарам буфернай зоны
19.05.2017 11:32

Дамашняя апека ў буфернай зоне — унікальны праект медыка-сацыяльнага суправаджэння «Карытас» Украіны. Для працы ў праекце «Карытас» Запарожжа, Марыупаля, Краматорска і Старабельска, якія працуюць у «шэрай зоне», былі задзейнічаны 200 мясцовых жыхароў.

 
ЮНІСЕФ: колькасць непаўналетніх мігрантаў без апекі бацькоў узрасла ў пяць разоў
19.05.2017 10:07

Колькасць дзяцей і моладзі, якія блукаюць па свеце як мігранты без апекі дарослых, павялічылася ў пяць разоў у параўнанні з 2010 годам. Пра гэта паведамляе ЮНІСЕФ.

 
Венесуэла на парозе грамадзянскай вайны: 21 мая — нацыянальная малітва за мір
18.05.2017 15:12

Епіскапат Венесуэлы абвясціў 21 мая днём агульнанацыянальнай малітвы за дыялог і паяднанне. Сітуацыя ў гэтай паўднёваамерыканскай краіне выходзіць з-пад кантролю — Венесуэла ў некалькіх кроках ад грамадзянскай вайны.

 
Алепа прысвяцілі Маці Божай Фацімскай
18.05.2017 14:20

Католікі сірыйскага Алепа прысвяцілі Маці Божай Фацімскай свой горад, які яшчэ не так даўно быў арэнай цяжкіх баёў. Прысвячэнне адбылося падчас святой Імшы 13 мая, у дзень 100-годдзя першага аб’яўлення Фацімскай Пані, у касцёле св. Францішка Асізскага.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 3 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.