Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Навіны з Беларусі


«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
13.06.2017 16:48

11 чэрвеня парафіяльная супольнасць Святога Антонія ў Віцебску перажывала вялікую і значную падзею — у гэты дзень адбылося асвячэнне аднайменнага касцёла. На ўрачыстасці прысутнічалі шматлікія вернікі не толькі з Віцебска, але з ўсёй дыяцэзіі.

 
У Бараўлянах у РНПЦ анкалогіі імя Аляксандрава пачалі рэгулярна цэлебраваць св. Імшу
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
13.06.2017 14:55

Ад пачатку чэрвеня ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі імя Аляксандрава (далей — РНПЦ) у п. Лясны (Бараўляны) пад Мінскам цэлебруецца рэгулярная святая Імша.

 
У пілігрымку — духоўна: у Баранавічах запісваюць «духоўных пілігрымаў» у Будслаў
Беларусь - Пінская дыяцэзія
13.06.2017 10:24

Новую форму пілігрымавання прапануюць арганізатары пілігрымкі Баранавічы-Будслаў. Цяпер шлях ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай можна пераадолець ў якасці «духоўнага пілігрыма».

 
Парафія ў Сцешыцах вітала новага святара-аблата — свайго земляка
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
13.06.2017 10:07

11 чэрвеня ў Сцешыцкай парафіі Перамянення Пана, што на Вілейшчыне, адбылася прыміцыйная святая Імша а. Паўла Лемеха ОМІ, місіянера аблата Марыі Беззаганнай. 27 мая дыякан Павел атрымаў у Обры (Польшча) прэзбітэрскае пасвячэнне, і цяпер ужо ў якасці святара вярнуўся ў сваю родную вёску, парафію, у матчыну хату.

 
Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў Пінскую дыяцэзію
Беларусь - Пінская дыяцэзія
12.06.2017 19:10

9 – 10 чэрвеня адбыўся першы візіт Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра ў Пінскую дыяцэзію. Распачалася візітацыя з наведвання Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі імя Тамаша Аквінскага ў Пінску, дзе іерарх сустрэўся з семінарыстамі і іх выкладчыкамі.

 
Новы святар у Пінскай дыяцэзі: дыякан Антон Анціпенка прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне
Беларусь - Пінская дыяцэзія
12.06.2017 17:47

10 чэрвеня ў пінскай катэдры дыякан Антон Анціпенка атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра.

 
Семінар для абаронцаў жыцця і сям’і прайшоў у Мінску
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
12.06.2017 16:46

З 9 па 11 чэрвеня ў Чырвоным касцёле ў Мінску праходзіў семінар для абаронцаў жыцця і традыцыйных сямейных каштоўнасцей, арганізаваны дабрачынным пра-лайф фондам «Адкрытыя сэрцы». Мерапрыемства праходзіла разам з экспазіцыяй перасовачнай пра-лайф выстаўкі "Два шляхі".

 
Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
12.06.2017 15:05

Публічнае сведчанне веры далі католікі Віцебска і ўсёй дыяцэзіі, прайшоўшы 10 чэрвеня ў Эўхарыстычнай працэсіі вуліцамі абласнога цэнтра з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса.

 
Паўлін а. Ануфрый Альховік цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў мінскім Чырвоным касцёле
Беларусь
12.06.2017 13:06

11 чэрвеня ў свята Святой Тройцы ў парафіі святых Сымона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) адбылася прыміцыйная святая Імша беларускага манаха-паўліна Ануфрыя (Дзяніса) Альховіка, які паходзіць з гэтай парафіі.

 
Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
Іерархі
12.06.2017 12:30

Яскравым знакам вялікай гісторыі Касцёла і яго евангельскай місіі на нашых землях з’яўляецца парафіяльны касцёл у Ружанах, якому сёлета спаўняецца 400 гадоў з дня асвячэння. З гэтай нагоды 17 чэрвеня ў 12.00 ў Ружанах пройдуць памятныя ўрачыстасці, да ўдзелу ў якіх сардэчна ўсіх заахвочваю.

 
Семінарыя ў Пінску запрашае юнакоў на рэкалекцыі паклікання
Анонсы
12.06.2017 11:39

6-9 ліпеня ў Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску пройдуць рэкалекцыі для хлопцаў, якія жадаюць глыбей распазнаць шлях свайго паклікання.

 
У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
12.06.2017 10:14

XIII Міжнародная медыцынская канферэнцыя на тэму «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце» прайшла 9 і 10 чэрвеня ў Віцебску.

 
У Баранавічах прайшоў ІІ Нацыянальны кангрэс аніматараў сужэнскіх сустрэч Беларусі
Беларусь - Пінская дыяцэзія
12.06.2017 09:27

З 9 па 11 чэрвеня ў доме Святой Тройцы ў Баранавічах прайшоў другі нацыянальны Кангрэс аніматараў сужэнскіх сустрэч Беларусі. У форуме прымала ўдзел 35 чалавек з Мінска, Баранавіч і Віцебска, у тым ліку і прадстаўнікі праваслаўнага Цэнтра сужэнскіх сустрэч з Мінска протаіерэй Уладзімір Шэйдак з жонкай Інгай.

 
Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
Іерархі
12.06.2017 08:55

Сардэчна запрашаю ўсе парафіяльныя супольнасці Магілёва і ўсіх людзей добрай волі на праслаўленне Эўхарыстычнага Хрыста!

 
Адышоў у вечнасць бацька кс. Юрыя Ёдзіка
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
10.06.2017 00:19

Спыніў сваю зямную пілігрымку бацька кс. Юрыя Ёдзіка, пробашча парафіі Святога апостала Якуба ў Цудзенішках (Ашмянскі р-н). Паханне адбудзецца 10 чэрвеня ў 11.30 у Астраўцы.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 5 з 373
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.