Першая Кантакты Мапа
Беларуская Праваслаўная Царква


Арганізатары Мітынгу дружбы народаў у Рыміні: выступленне Мітрапаліта Філарэта і кардынала Эрдо стала «святам адзінства»
06.09.2010 14:35

Сумеснае выступленне перад 12-мільённай аўдыторыяй Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта і старшыні Рады Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы кардынала Петэра Эрдо падчас ХХХІ Мітынгу дружбы народаў, які праходзіў у Рыміні (Італія) 22–28 жніўня 2010 г., стала адной з галоўных падзеяў мерапрыемства. Такое меркаванне выказала Джаванна Паравічыні, адна з арганізатараў форуму, член фонду «Хрысціянская Расія».

 
Малебны аб настаўніках і вучнях адбываюцца сёння ў праваслаўных храмах Беларусі
31.08.2010 10:25

У праваслаўных храмах нашай краіны сёння адбываюцца малебны аб настаўніках і вучнях. Аб гэтым агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Беларускім экзархаце.

 
Экспедыцыя «Дарога да святыняў» з Жыватворным агнём ад Гробу Панскага адкрые Дзень беларускай пісьменнасці
30.08.2010 16:30

Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» з Жыватворным агнём ад Гробу Панскага па традыцыі адкрые мерапрыемствы Дня беларускай пісьменнасці. Экспедыцыя выправіцца з Мінска 1 верасня 2010 г. і наведае святыя мясціны Мінскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

 
Заўтра ў Беларусь даставяць ікону, напісаную афонскімі манахамі
30.08.2010 09:51

Спіс іконы «Усецарыца», зроблены афонскімі манахамі і асвячоны на Святой гары, даставяць у Беларусь 31 жніўня 2010 г., у дзень аб’яўлення вобразу. Спіс іконы будзе знаходзіцца ў Свята-Міхайлаўскай царкве-крэпасці вёскі Сынкавічы (Гродзенская вобласць).

 
Мітрапаліт Філарэт і кардынал Эрдо ў Рыміні выказаліся аб дыялогу і еднасці паміж дзвюма канфесіямі
27.08.2010 16:18

23 жніўня 2010 г. на ХХХІ Мітынгу дружбы народаў у Рыміні (Італія) Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, выказаў меркаванне, што «ўжо надышоў час для сустрэчы паміж Папам Рымскім і Патрыярхам Маскоўскім. Яна можа адбыцца ўжо ў 2011 годзе, бо я, у прынцыпе, не бачу для гэтага ніякіх перашкод».

 
Мітрапаліт Філарэт выступіў на хрысціянскім форуме ў Рыміні
27.08.2010 12:23

23 жніўня 2010 г. Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, выступіў з дакладам на буйнейшым хрысціянскім еўрапейскім форуме — ХХХІ Мітынгу дружбы народаў у Рыміні (Італія). Даклад кіраўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы быў прысвечаны тэме «Ці можа сучасны адукаваны еўрапеец верыць у рэальнасць Езуса Хрыста, Сына Божага?».

 
Вывучэнне асноў праваслаўнай культуры ў беларускіх школах будзе адбывацца на факультатыўнай аснове
23.08.2010 12:17

Як паведаміў інфармацыйнаму агенцтву «Интерфакс» старшыня ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Юрый Гладкоў, асновы праваслаўнай культуры ў беларускіх агульнаадукацыйных школах будуць вывучацца факультатыўна і па жаданні.

 
«Садружнасць праваслаўнай моладзі» ў Беларусі
06.08.2010 14:25

З 1 па 5 жніўня 2010 г. у Беларусі пабывалі ўдзельнікі ІІІ Міжнароднага з’езду «Садружнасць праваслаўнай моладзі». Садружнасць утворана ў 2008 г. пры Курскай епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы і мае на мэце наладжванне ўстойлівых сувязяў, шматбаковага супрацоўніцтва і духоўнай блізкасці паміж праваслаўнай моладдзю ўсяго свету.

 
У Беларусі пачалі развіваць традыцыю паветранага Крыжовага шляху
03.08.2010 15:11

1 жніўня 2010 г., у нядзелю, напярэдадні дня памяці св. прарока Іллі, які адзначаюць праваслаўныя хрысціяне, у Бабруйскай епархіі адбыўся паветраны Крыжовы шлях. Святары на самалёце абляцелі Бабруйск з Казанскай іконай Маці Божай. Аб гэтым агенцтву «Интерфакс» паведамілі ў Бабруйскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

 
У Мінску адбудзецца міжнародны сімпозіум па даследаванні Новага Запавету
20.07.2010 15:40

Каля 70 даследчыкаў Новага Запавету збіраюцца прыехаць у Мінск для ўдзелу ва Усходнееўрапейскім міжнародным сімпозіуме, які пройдзе ў сталіцы з 2 па 9 верасня 2010 г. Аб гэтым агенцтву «Интерфакс» паведамілі ў прэс-службе Беларускага экзархату.

 
Археалагічныя знаходкі ў падвале Сафійскага сабора ў Полацку
20.07.2010 14:11

Экспазіцыя Сафійскага сабора ў Полацку папоўніцца новымі археалагічнымі экспанатамі. Па інфармацыі агенцтва БелТА, у падвале храма былі знойдзены новыя творы.

 
Міжнародны фестываль праваслаўнай моладзі пройдзе ў Беларусі
15.07.2010 14:33
З 17 па 25 ліпеня 2010 г. па благаслаўленні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбудзецца VIII Міжнародны фестываль праваслаўнай моладзевай культуры «Браты». Фестываль будзе праходзіць у палатачным гарадку, непадалёк ад Сілічаў. Чакаецца ўдзел маладых людзей з Беларусі, Расіі, Украіны, Сербіі.
 
Курс «Тэхніка маўлення» для святароў Бабруйскай епархіі
14.07.2010 15:42
15 ліпеня 2010 г. у прыходскім доме Свята-Георгіеўскай царквы Бабруйска адбудзецца семінар для святароў Бабруйскай епархіі на тэму «Тэхніка маўлення».
 
Дзень сям’і, любові і вернасці адзначылі ў Мінску
09.07.2010 09:57

8 ліпеня 2010 г. у другі раз у Мінску адзначаўся Дзень сям’і, любові і вернасці. У рамках акцыі «Да шчаслівай сям’і разам з Пятром і Феўронняй» праваслаўныя валанцёры раздавалі прахожым рамонкі і брашуры з апісаннем жыцця святых апекуноў сям’і і сужэнства.

 
Свята-акцыя «Да шчаслівай сям’і разам з Пятром і Феўронняй» пройдзе ў Мінску
07.07.2010 15:29
Па благаслаўленні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 8 ліпеня 2010 г. у Мінску плануецца правядзенне гарадскога свята-акцыі «Да шчаслівай сям’і разам з Пятром і Феўронняй», прысвечанага Дню сям’і, любові і вернасці.
 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 4

 Архіў >>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Запрашем у пілігрымку ў Капцёўку
Запрашаем дзяцей, моладзь, бацькоў і катэхетаў у аднадзённую пілігрымку ў Капцёўку (Гродзенская дыяцэзія), якая адбудзецца 19 верасня 2010 г. Пілігрымка з Гродна на пагорак Надзеі адбудзецца з нагоды новага навучальнага і катэхетычнага года, а яе дэвізам стануць словы «Марыя — наша настаўніца».
Падрабязней ...  
Парафія на Каменнай Горцы запрашае на набажэнствы ў гонар Маці Божай Будслаўскай

У капліцы на Каменнай Горцы ў Мінску 2-га чысла кожнага месяца ў 18.00 адбываюцца набажэнствы да Маці Божай Будслаўскай. У снежні гг. споўніцца два гады з таго часу, як парафіяне і вернікі іншых парафій атрымалі магчымасць маліцца перад копіяй абраза Маці Божай з будслаўскага санктуарыя.

Падрабязней ...  
Запрашаем катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі на рэкалекцыі
Аддзел навучання і выхавання пры курыі Гродзенскай дыяцэзіі сардэчна запрашае катэхетаў дыяцэзіі на рэкалекцыі перад распачаццем новага катэхетычнага года.
Падрабязней ...