Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Каляндар


24 чэрвеня — Урачыстасць нараджэння святога Яна Хрысціцеля
24.06.2017 08:43
Езус прымае хрост ад Яна ХрысціцеляПостаць святога Яна Хрысціцеля, якога Езус назваў «найбольшым сярод народжаных ад жанчыны», знаходзіцца ў цэнтры гісторыі збаўлення дзякуючы асаблівай місіі гэтага святога быць папярэднікам Сына Божага на зямлі.
 
23 чэрвеня — урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса
23.06.2017 07:26

У пятніцу пасля актавы Божага Цела Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Гэтая ўрачыстасць выражае праўду, аб якой сказаў св. апостал Ян: “Бог ёсць любоў”.

 
15 чэрвеня — урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста
15.06.2017 10:23

15 чэрвеня 2017 г. Каталіцкі Касцёл святкуе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Яна адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы як напамін пра ўстанаўленне сакрамэнту Эўхарыстыі ў Вялікі чацвер.

 
Нядзеля Спаслання Духа Святога: адкрыцца на Яго натхненні
04.06.2017 03:00

Урачыстасць Пяцідзясятніцы нагадвае пра спасланне Духа Святога на апосталаў, сабраных у вячэрніку. Чытаючы Дзеі Апосталаў, мы заўважаем, што гэтая падзея ператварыла вучняў Езуса ў адважных апосталаў.

 
20 і 21 мая ў Касцёле ў Беларусі памоляцца за хворых на СНІД
05.05.2017 09:39

Трэцяя нядзеля мая ва ўсім свеце з’яўляецца днём малітвы за людзей, якія памерлі ад СНІДу.

 
Велікодны перыяд
21.04.2017 16:58

Велікодны перыяд ахоплівае пяцьдзясят дзён ад Нядзелі Уваскрасення Пана да нядзелі Спаслання Духа Святога. У гэты час хрысціянаў усяго свету яднае асаблівая радасць з нагоды уваскрасення Езуса Хрыста. Любоў перамагла смерць і грэх!

 
9 красакавіка Пальмовая нядзеля, якая распачынае Вялікі тыдзень
09.04.2017 00:00

У гэты дзень у літургіі ўзгадваецца ўрачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем за пяць дзён да Яго ўкрыжавання. Звычай благаслаўлення пальмовых і вербных галінак з’явіўся ва ўсім Касцёле ў XI стагоддзі. 

 
Звеставанне жыцця
25.03.2017 05:43

За дзевяць месяцаў да Божага Нараджэння Касцёл адзначае ўрачыстасць Звеставання Пана. Гэта дзень, у які Арханёл Габрыэль абвясціў дзяўчыне Марыі аб тым, што яна стане Маці Бога, і ў гэты дзень пад яе сэрцам з’явіўся Хрыстус.

 
1 сакавіка — пачатак Вялікага посту
01.03.2017 05:52

У Рымска-каталіцкім Касцёле 1 сакавіка сёлета адзначаецца Папяльцовая серада (Папялец) — першы дзень Вялікага посту. Вялікі пост з’яўляецца перыядам супольнага пакаяння.

 
Што такое «тлусты» чацвер і як яго адзначаюць?
23.02.2017 12:45

У традыцыі Касцёла апошні чацвер перад Вялікім постам называлі «тлустым»: лічылася, што ў гэты дзень можна «паесці за траіх». Праз шэсць дзён — Папяльцовая серада, якая распачынае 40-дзённы Вялікі пост з ўстрыманнем ад шэрагу страваў.

 
Пра дзень святога Валянціна і традыцыю «валянцінак»
14.02.2017 10:33

14 лютага Касцёл успамінае святых Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, — Апекуноў Еўропы — і вельмі папулярнага ва ўсім свеце святога Валянціна — Апекуна закаханых. Пра асобу гэтага святога, а таксама пра хрысціянскі сэнс дня святога Валянціна распавядае біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка.

 
3 лютага — успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка
03.02.2017 07:55

Святы Блажэй — гэта гістарычная постаць. Дакладная дата яго нараджэння невядомая. Магчыма, што ён з’явіўся на свет праз ІІІ стагоддзі пасля нараджэння Хрыста. Паходзіў, хутчэй за ўсё, з Арменіі, але, магчыма, з Цэзарыі Кападокскай. Па прафесіі быў лекарам, а па пакліканні – біскупам Себастыі. Касцёл ушаноўвае яго 3 лютага, а на працягу ўсяго года яго заступніцтва просяць тыя, у каго хваробы горла адбіраюць голас і радасць жыцця.

 
2 лютага — свята Ахвяравання Пана і Дзень кансэкраванага жыцця
02.02.2017 08:30

2 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай або Грамніцамі. У гэты дзень у літургіі ўспамінаецца прынясенне Дзіцятка Езуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання, прадпісанага законамі Старога Запавету. Такім чынам, ужо ў самым пачатку зямнога жыцця Збаўцы Бог сведчыць, што Езус прыйшоў у свет не парушыць закон, а выканаць яго.

 
27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту
27.01.2017 14:16

27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту. Гэтую дату Генеральная асамблея ААН устанавіла ва ўспамін аб вызваленні лагера смерці ў Асвенціме (Польшча).

 
24 студзеня — успамін св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў
24.01.2017 08:43

24 студзеня ўспамін свайго нябеснага апекуна адзначаюць журналісты, рэдактары і пісьменнікі. У 1923 г. папа Пій ХІ абвясціў святога Францішка Сальскага апекуном каталіцкай прэсы.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 19
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Апошнія абнаўленні

26.06 17:07Апостальская Сталіца занепакоена сітуацыяй Касцёла ў Кітаі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
26.06 12:57ХХVІІ Пешая пілігрымка Мінск-Будслаў распачала пяцідзённы шлях
26.06 11:25Беларускія іерархі прынялі ўдзел у беатыфікацыйнай урачыстасці арцыбіскупа Матулёніса
26.06 10:11ІІ Агульнабеларускі кангрэс «Адносіны ў сям’і» прайшоў у Баранавічах
26.06 08:43Папа Францішак прывітаў пілігрымаў з Беларусі
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
24.06 20:12Арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці ўручылі ордэн Францішка Скарыны