Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Навіны з Гродзенскай дыяцэзіі


Навучэнцы гродзенскай семінарыі наведалі дом-інтэрнат у Радуні
28.04.2017 08:26

27 красавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пад кіраўніцтвам кс. прэфекта Андрэя Лішко традыцыйна наведалі дзяцей у радунскім доме-інтэрнаце. Семінарыйная супольнасць апякуецца выхаванцамі інтэрната і заўсёды прыязджае да іх з радасцю і пашанай.

 
Сёлетнія выпускнікі школ у Шчучыне здзейснілі пілігрымку ў Будслаў
27.04.2017 11:41

24 красавіка адбылася пілігрымка выпускнікоў школ Шчучына гэтага года ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Галоўнай мэтай падарожжа была малітва моладзі аб паспяховай здачы экзаменаў і аб добрым выбары жыццёвай дарогі.

 
Збаўца, знойдзены на гарышчы, або духоўныя скарбы музея Януша Паруліса ў Гродне
26.04.2017 09:31

Прыватны музей Януша Паруліса, які з’яўляецца скарбніцай культурнай, гістарычнай і духоўнай спадчыны Гродна і размяшчаецца ў невялічкім доміку, налічвае каля ста тысяч экспанатаў, палова з якіх прадметы рэлігійнага характару. Некаторыя былі знойдзены на сметніку, іншыя — на вышках закінутага дома, пэўныя — атрымаў у падарунак, шматлікія рэчы перайшлі ад продкаў.

 
Падчас Велікоднага арганнага канцэрта ў Навагрудку ўшанавалі памяць спачылага кс. Леаніда Несцюка
25.04.2017 17:53

22 красавіка ў навагрудскім касцёле святога Міхала Арханёла прайшоў Велікодны канцэрт арганнай музыкі і вакальнага спеву. На пачатку канцэрта прысутныя хвілінай ціхай малітвы ўшанавалі памяць спачылага кс. Леаніда Несцюка, былога пробашча парафіі ў Гервятах.

 
Семінарыйная супольнасць ў Гродне павіншавала з імянінамі найстарэйшага выкладчыка
24.04.2017 14:13

Для духоўнай фармацыі кожнага семінарыста, які прагне прысвяціць жыццё служэнню Богу і людзям, вельмі важную ролю адыгрывае прыклад жыцця і сведчанне веры святароў. 24 красавіка семінарыйная супольнасць у Гродне віншавала з імянінамі найстарэйшага выкладчыка семінарыі кс. Ежы Лявінскага.

 
Кармэліт Генрых Валейка атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне
24.04.2017 11:13

22 красавіка ў санктуарыі маці Божай Шкаплернай у Гудагаі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Генрыху ад Найдаражэйшай Крыві Хрыста з закону кармэлітаў босых.

 
Смаргонь: пры салезіянскай парафіі пройдзе фінальны тур «ІІ Бітвы мікрараёнаў»
20.04.2017 10:39

22 красавіка ў cалезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні пройдзе IV тур моладзевага праекта «Бітва мікрараёнаў», які стане фінальным. Мерапрыемства распачнецца cвятой Імшой у 18.00 і працягнецца ў араторыі ў 19.30.

 
У новым выпуску «Падарожжаў дылетанта» — вёска Белагруда і яе касцёл
19.04.2017 08:49

Гісторыі вёскі Белагруда на Лідчыне прысвечаны новы выпуск краязнаўчай перадачы «Падарожжа дыленанта». Белагруда знакамітая адным з самых прыгожых касцёлаў Беларусі, вышыня якога дасягае 76 метраў.

 
Біскуп Аляксандр Кашкевіч у велікодную раніцу: уваскрасенне Езуса змяняе перспектывы чалавечага жыцця
17.04.2017 12:26

16 красавіка ў нядзельную велікодную раніцу вернікі Гродна выйшлі на вуліцы свайго горада, каб засведчыць сваю веру ва ўваскрасенне Хрыстовае. Званы каталіцкіх гродзенскіх святыняў, у гэтым годзе разам са званамі праваслаўных храмаў, з самага ранку запрашалі вернікаў на супольную малітву.

 
Імша Вячэры Пана ў гродзенскай катэдры: «Езус прагне заспакоіць голад сэрцаў»
14.04.2017 12:36

Урачысты бой званоў у гродзенскім касцёле св. Франіцшка Ксаверыя змяніўся суровым і журботным гучаннем драўляных ляскотак. Гэта адзін з сімвалаў таго, што вернікі перажываюць галоўную падзею Вялікага чацвярга — Імшу Вячэры Пана. Эўхарыстыя нагадвае пра развітальную сустрэчу Хрыста са сваімі вучнямі — Апошнюю Вячэру — і прадвесце ахвяры.

 
У Вялікай Бераставіцы памаліліся Крыжовы шлях за хрысціянаў, церпячых пераслед
10.04.2017 09:26

9 красавіка вуліцамі Вялікай Бераставіцы прайшло інсцэніраванае набажэнства Крыжовага шляху ў інтэнцыі хрысціянаў ва ўсім свеце, якія церпяць пераслед за веру. У набажэнстве прыняў удзел дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, святары і вернікі Бераставіцкага дэканата.

 
У перыяд падрыхтоўкі да Вялікадня гродзенскія семінарысты наведалі выхаванцаў дому-інтэрната ў Галавічполлі
07.04.2017 10:57

Незабыўна цёплая сустрэча адбылася 6 красавіка ў вёсцы Галавічполле, дзе дзіцячы дом-інтэрнат чарговы раз наведалі навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з яе прэфектам кс. Андрэем Лішко.

 
Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці Гродзенскай дыяцэзіі пройдзе пад дэвізам «Марыя, наша Маці, аб’явілася дзіцяці»
07.04.2017 09:01

VII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пройдзе ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (мн. Паўднёвы) 1 чэрвеня.

 
У Гродне арганізавалі сустрэчу для бедных з нагоды надыходзячага Вялікадня
06.04.2017 09:19

5 красавіка ў доме сясцёр назарэтанак у Гродне з нагоды набліжэння святаў Уваскрасення Пана адбылася сустрэча для маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства. Традыцыйную сустрэчу перад святамі арганізавалі манахіні з Кангрэгацыі Святой Сям’і з Назарэта разам з дабрачынным таварыствам «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Удзел у ёй прынялі больш за 80 чалавек.

 
Рэкалекцыі для дзяўчат прайшлі ў Адамавічах
05.04.2017 16:17

«Трываць у Любові Хрыста» — на такую тэму прайшлі рэкалекцыі ў Адамавічах для дзяўчат. У кляштар да сясцёр Кармэлітак Дзіцятка Езус, якія нясуць служэнне пры мясцовай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі,  прыбыла амаль трыццаць дзяўчат.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 74
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.