Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Гродзенскай дыяцэзіі


70-годдзе смерці святара-паэта Ільдэфонса Бобіча адзначылі ў Іўі
02.05.2014 15:38

30 красавіка ў парафіі Св. Апосталаў Пятра і Паўла адзначылі 70-ую гадавіну смерці былога пробашча парафіі кс. Ільдэфонса Бобіча, які быў пробашчам парафіі ў Іўі і Вішнеўскім дэканам ў 1930-1944 гадах.

 
Школьныя выпускнікі са Шчучына маліліся ў санктуарыі Маці Божай у Будславе
02.05.2014 15:01
З 30 красавіка па 1 мая адбылася пілігрымка выпускнікоў гэтага года са Шчучына ў Нацыянальны Санктуарый у Будславе. Мэтай паездкі стала малітва моладзі ў інтэнцыі добрай здачы экзаменаў, а таксама выбару добрага жыццёвага шляху.
 
Вернікі з Селіванаўцаў ушанавалі святога Войцеха
29.04.2014 12:38

28 красавіка вернікі парафіі Перамянення Пана ў Селіванаўцах сабраліся ў святыні, каб ушанаваць свайго апекуна св. Войцеха, біскупа і мучаніка. Святы Войцех ужо здаўна ў пашане ў гэтай парафіі, яго абраз знаходзіцца ў бакавым алтары.

 
У катэдральным касцёле Гродна змешчаны парэшткі св. Яна Паўла ІІ і ўсталявана яго скульптура
29.04.2014 11:36

27 красавіка, у дзень кананізацыі Яна Паўла ІІ, у катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прывезлі парэшткі святога, а ў суботу вечарам усталявалі яго скульптуру. Некалькі кропель крыві Папы на тканіне даставілі з Кракава ў рэліквіярыі, які па форме нагадвае сонца.

 
Супольнасць у Іўі дзякавала за кананізацыю Яна Паўла ІІ
29.04.2014 10:44

27 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі дзякавала Богу за дар Папы Яна Паўла ІІ, які быў кананізаваны ў Рыме ў гэты дзень.

 
Больш за 200 чалавек у ашмянскай парафіі прынялі сакрамэнт канфірмацыі
28.04.2014 18:48

27 красавіка ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Ашмянах адбылася святочная падзея: больш за 200 чалавек прынялі сакрамэнт канфірмацыі. Сакрамэнт удзяліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

 
30-годдзе смерці кс. Юзафа Маціеўскага адзначылі ў Заневічах
28.04.2014 17:03

27 красавіка ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Язафата ў Заневічах вернікі маліліся ў 30-годдзе смерці былога пробашча кс. Юзафа Маціеўскага. Урачыстую Эўхарыстыю ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, які паходзіць з гэтай парафіі. У 1969 г. кс. Маціеўскі ўдзяліў будучаму іерарху хрост, пазней Першую Камунію.

 
27 красавіка ў гродзенскую катэдру прыбудуць рэліквіі бл. Яна Паўла ІІ
25.04.2014 13:46

У дзень кананізацыі бл. Яна Паўла ІІ у катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прыбудзе частка рэліквій благаслаўлёнага. Рэліквіі для гродзенскіх католікаў ахвяраваў арцыбіскуп Кракава Станіслаў Дзівіш, які быў асабістым сакратаром Пантыфіка.

 
У Гродне адкрылася фотавыстава сустрэчы беларусаў з Янам Паўлам ІІ у 1991 г
25.04.2014 12:47

У Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне адкрылася выстава «Пілігрым», прысвечаная бл. Яну Паўлу II. Аўтарамі фотаздымкаў з’яўляюцца беластоцкія фатографы Пётра Савіцкі і Анджэй Сакольскі.

 
Cакрамэнт канфiрмацыi ў Гродне: быць сведкам Уваскрослага Пана
24.04.2014 17:47

23 красавіка ў парафіi Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі парафіяльнай моладзі - 99-ці асобам.

 
Так нараджаюцца новыя традыцыі: моладзь парафіі з Сапоцкіна ў ноч Уваскрасення наведала магілы Пана ў шматлікіх касцёлах
24.04.2014 13:55
У ноч Уваскрасення Пана моладзь парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіна (Тэалін) малілася пры магіле Пана у гродзенскіх парафіях і ў парафіях свайго дэканату. На працягу ночы маладыя людзі разам са сваім пробашчам наведалі 15 святыняў.
 
З нагоды Вялікадня каталіцкія валанцёры Ліды наведалі дзяцей і пажылых людзей
24.04.2014 12:12

З нагоды Вялікадня каталіцкія валанцёры Ліды наведалі дзяцей, якія знаходзяцца ў рэабілітацыйным аддзяленні Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы, і аддзяленне кругласутачнага прабывання для пажылых людзей.

 
<< Першая < Папярэдняя 71 72 73 74 75 Наступная > Апошняя >>

Старонка 75 з 75
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.