Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Іерархі


Пастырскі ліст біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі на Дзень кансэкраванага жыцця 2017 г.
18.01.2017 14:47

Гэты ліст святары абвесцяць  у апошнюю нядзелю студзеня 2017 года на ўсіх святых Імшах, альбо выкарыстаюць яго думкі ў казаннях. Акрамя таго, ліст вывесяць на прыкасцёльнай дошцы аб’яваў на перыяд да Папяльцовай серады.

 
Каталіцкія іерархі прынялі ўдзел у святкаванні 20-годдзя «Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра свв. Мятода і Кірыла»
16.01.2017 09:39

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сталі гасцямі урачыстай цырымоніі 20-годдзя заснавання Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя свв. роўнаапостальскіх Мятода і Кірыла».

 
Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на 2017 год
14.01.2017 12:39

«Неабходна памятаць і пра тое, што фацімскія аб’яўленні з’яўляюцца найбольш правідэнцыяльнымі аб’яўленнямі сучаснасці», — чытаем у Пастырскім пасланні Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на 2017 год.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч удзельнічае ў V Еўрапейскім каталіцка-праваслаўным форуме ў Парыжы
10.01.2017 14:33

9 студзеня ў Парыжы распачаўся V Еўрапейскі каталіцка-праваслаўны форум, арганізаваны Радай Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (РБКE) і праваслаўнымі Цэрквамі з Еўропы. Каталіцкі Касцёл у Беларусі прадстаўляе Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана: прыклад трох каралёў заклікае нас змяніць дарогу нашага жыцця
06.01.2017 19:58

6 студзеня ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў родную парафію ў Адэльску, дзе ўзначаліў у гэты дзень святую Імшу.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч свой дзень нараджэння адзначыў малітвай ў мінскай архікатэдры
04.01.2017 12:12

3 студзеня, у дзень свайго нараджэння, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Эўхарыстыю ў мінскай архікатэдры. Сімвалічна, што ў літургічных чытаннях гэтага дня ўзгадваўся св. Ян Хрысціцель, які называў свябе «голасам таго, хто кліча ў пустыні», — голасам Збаўцы.

 
Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр: Ватыкан і Беларусь не адмовіліся ад ідэі канкардату, але працы яшчэ шмат
02.01.2017 14:20

Размовы пра магчымае заключэнне канкардату паміж Ватыканам і Беларуссю вядуцца ўжо не першы год. Пры гэтым намер аб заключэнні канкардату выказваецца пастаянна.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч ва ўрачыстасць Святой Сям’і: «Святая Сям'я — прыклад для сучасных сем’яў» (+фота)
02.01.2017 00:57

30 снежня ва ўрачыстасць Святой Сям’і ў мінскай парафіі Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) прайшла аплаткавая сустрэча з сем’ямі і ўдзельнікамі сямейных рухаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Таксама падчас Імшы прысутныя сем'і аднавілі сужэнскія абяцанні.

 
Каментарый арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да Паслання папы Францішка на Сусветны дзень міру 2017 года
31.12.2016 11:39

«Этыка братэрства і мірнага суіснавання не павінна абапірацца на логіцы страху, насілля і закрыцця, але на адказнасці, дыялогу і ўзаемапавазе. У сувязі з гэтым Папа заклікае да спынення насілля ў сям’і і злоўжывання адносна жанчын і дзяцей, заклікае да раззбраення, а таксама да забароны і знішчэння ядзернай зброі», — чытаем у каментарыі Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча да Паслання папы Францішка на Сусветны дзень міру 2017 года.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB да ўдзельнікаў Легіёна Марыі: «Будзьце вуснамі, рукамі і нагамі Езуса»
28.12.2016 15:24

28 снежня, як і штогод, члены Легіёна Марыі катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве сабраліся на аплаткавую сустрэчу.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч на свята св. Яна, евангеліста: «Секулярная мода выкарыстоўвае Божае Нараджэнне ў сваіх мэтах»
27.12.2016 19:30

27 снежня ў свята св. Яна, апостала і евангеліста, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў адпустовую святую Імшу ў парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч скіраваў адкрыты ліст Міністру ўнутраных спраў Беларусі
27.12.2016 14:47

У адкрытым лісце Міністру ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігару Шуневічу Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказвае непакой адносна таго, што ў апошнія гады штучна заніжаюцца даныя па колькасці веруючых, якія прымаюць удзел у набажэнствах на святы Божага Нараджэння і Вялікадня.

 
Пастырскі ліст біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі на Божае Нараджэнне і Новы 2017 год
23.12.2016 16:50

Паважаныя святары Пінскай дыяцэзіі абвесцяць гэты ліст або выкарыстаюць тэксты у гаміліі падчас кожнай святой Імшы ў нядзелю 25 снежня альбо у іншую нядзелю бягучага перыяду. Ліст неабходна змясціць на дошцы аб’яў перад касцёлам на ўвесь перыяд Божага Нараджэння.

 
Слова Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека на Божае Нараджэнне 2016 года
23.12.2016 16:37

«Няхай бласлаўленне Ісуса Хрыста  —  Збаўцы кожнага чалавека — дойдзе да ўсіх вас, да ўсіх вернікаў нашай Царквы ў Беларусі і ў замежжы, да нашых братоў і сёстраў рыма-католікаў, праваслаўных, пратэстантаў і да ўсіх людзей добрай волі ў нашай Бацькаўшчыне», — піша ў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч скіраваў адкрыты ліст міністру аховы здароўя Беларусі
23.12.2016 11:56

22 снежня Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч накіраваў адкрыты ліст на імя міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Васіля Жарко. У ім старшыня каталіцкага епіскапату выказвае непакой і крытыку адносна Праекта нормаў медыцынскай этыкі і дэанталогіі.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 26
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.