Першая Кантакты Мапа
Навіны з Віцебскай дыяцэзіі


Парафіяльнае свята св. Ганны ў Лучаі сабрала шматлікіх гасцей
28.07.2010 16:13

У чаканні сюрпрызаў многія ехалі на парафіяльнае свята — фэст Святой Ганны, які адбыўся ў парафіі Святога Юды Тадэвуша ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія) у суботу, 24 ліпеня 2010 г. Кожны раз лучайская святыня радуе гасцей чымсьці новым, спрыяе таму, каб адпачыць душой.

 
Філасофскія творы антычнасці абмяркоўваліся ў Бягомлі
27.07.2010 10:27

З 15 па 24 ліпеня 2010 г. у Бягомлі (Віцебская дыяцэзія, Докшыцкі дэканат) адбыўся філасофска-філалагічны летнік пад назвай «Вяртанне да крыніц». «Крыніцамі», да якіх удзельнікі намагаліся вярнуцца, былі старажытнагрэчаскія філасофскія творы, якія поруч з іудзейска-хрысціянскай рэлігійна-культурнай традыцыяй і рымскай юрыдычнай думкай утвараюць аснову еўраатлантычнай цывілізацыі.

 
У Віцебску адбыўся семінар па цэлебрацыі літургіі паводле трыдэнцкага абраду
19.07.2010 16:36
З 13 па 17 ліпеня 2010 г. пры касцёле святой Барбары г. Віцебска прайшоў семінар для святароў, якія жадаюць навучыцца цэлебраваць Імшу паводле Рымскага Імшала благаслаўлёнага папы Яна XXIII ад 1962 г. — так званую трыдэнцкую Імшу.
 
Знайшлі Антлантыду ў Лучаі
12.07.2010 14:20
4 ліпеня 2010 г. у парафіі Святога Юды Тадэвуша (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат) пасяліліся цікавыя госці — мастакі, бо тут праводзіўся шосты мастацкі пленэр «У пошуках Атлантыды». Такія пленэры звычайна ладзяцца ў невялікіх мястэчках, дзе ёсць архітэктурныя помнікі, якія патрабуюць рэстаўрацыі, або іншыя мясцовыя адметнасці, якія варта захаваць для нашчадкаў. Крыніцай натхнення для мастакоў стаў помнік  архітэктуры XVIII ст. — касцёл св. Юды Тадэвуша, пабудаваны ў 1766–1776 гг., і мясцовае возера са сваім непаўторным пейзажам.
 
Урачыстасць Божага Провіду ў Слабодцы
05.07.2010 11:37
4 ліпеня 2010 г. парафія ў Слабодцы (Браслаўскі дэканат) адзначыла сваю парафіяльную ўрачыстасць Божага Провіду. Нягледзечы на тое, што парафія ахоплівае дастаткова вялікую тэрыторыю (да яе адносяцца 68 вёсак, тры капліцы і два душпастырскія пункты),яе вернікі разам сабраліся ў парафіяльнай святыні на ўрачыстую святую Імшу, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.
 
Копія Турынскай Плашчаніцы ў Оршы
05.07.2010 10:30
4 ліпеня 2010 г. у парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў г. Орша адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды прыбыцця сюды копіі Турынскай Плашчаніцы. Цэлебраваў літургію ксёндз дэкан Валеры Орсік.
 
Віцебск: заканчэнне перэгрынацыі копіі Турынскай Плашчаніцы
05.07.2010 10:15
3 ліпеня 2010 г. у парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося ўрачыстае заканчэнне перэгрынацыі копіі Турынскай Плашчаніцы. Святую Імшу ўзначаліў кс. Валеры Орсік, дэкан Аршанскі. У літургіі прынялі таксама ўдзел кс. Анджэй Каліцяк SDS і кс. Тадэвуш Кахановіч SDS з парафіі Святога Духа ў Віцебску.
 
Святарскае пасвячэнне дыякана Пятра Рудкоўскага ОР
30.06.2010 14:43
24 чэрвеня 2010 г., ва ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля, у віцебскай катэдры св. Барбары адбылося святарскае пасвячэнне. Біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін удзяліў сакрамэнт святарства дыякану Пятру Рудкоўскаму ОР, які застанецца працаваць у Віцебску.
 
Канікулы з Богам глыбоцкай моладзі ў Пятроўшчыне
28.06.2010 11:54
З 19 па 27 чэвеня 2010 г. моладзь парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Глыбокае, Віцебская дыяцэзія) супольна перажывала частку сваіх канікулаў з Богам у летнім лагеры «Надзея» ў Пятроўшчыне, што каля Глыбокага. Хлопцы і дзяўчаты разважалі над асновамі веры, грэшнасцю чалавека і Божым дарам Збаўлення. Штодзённая святая Імша, малітва падзякі і перапрашэння ўмацоўвала ў маладых людзях імкненне да святасці.
 
Новы абраз Валяр'яна Янушкевіча ў Наваполацку
21.06.2010 12:50

Месяц таму ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваполацку (Віцебская дыяцэзія) з’явіўся абраз Апошняй Вячэры, напісаны беларускім мастаком Валяр'янам Янушкевічам. 20 чэрвеня 2010 г. гэты абраз асвяціў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.

 
У Віцебскай дыяцэзіі распачалася перэгрынацыя копіі Турынскай Плашчаніцы
21.06.2010 12:08

20 чэрвеня 2010 г. Віцебск сустракаў копію Турынскай Плашчаніцы, каб распачаць перэгрынацыю рэліквіі па найбуйнейшых парафіях дыяцэзіі. У свеце існуе 7 поўнамаштабных копій Турынскага савана, адна з якіх з 2002 г. знаходзіцца у Беларусі ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены.

 
У Віцебскай дыяцэзіі распачынаецца перэгрынацыя копіі Турынскай Плашчаніцы
18.06.2010 14:47

20 чэрвеня 2010 г. у парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбудзецца ўрачыстае распачацце перэгрынацыі копіі Турынскай Плашчаніцы па ўсходняй частцы Віцебскай дыяцэзіі і яе найбуйнейшых парафіях. Завяршэнне пілігрымавання копіі рэліквіі плануецца на восень.

 
Урачыстасць Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы
15.06.2010 16:53

13 чэрвеня 2010 г. у касцёле Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы (Віцебская дыяцэзія) адбылася парафіяльная ўрачыстасць. На гэты дзень прыпала яшчэ адна радасная падзея — рэгістрацыя надзелу пад будаўніцтва касцёла. Да аршанскіх душпастыраў і вернікаў далучыліся шматлікія госці з розных куткоў Беларусі. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел больш за 100 чалавек.

 
У Браславе адбылася фармацыйная сустрэча
15.06.2010 16:00

11–13 чэрвеня 2010 г. у Браславе (Віцебская дыяцэзія) адбылася ўжо другая ў гэтым годзе фармацыйная сустрэча для кансэкраваных і свецкіх асобаў. Мерапрыемства было арганізавана ксяндзамі сальватарыянамі ў супрацоўніцтве з Рэкалекцыйным домам сясцёр эўхарыстак у Браславе.

 
Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Слабодцы
15.06.2010 11:07

Адной з адпустовых урачыстасцяў у парафіі Божага Провіду ў Слабодцы (Віцебская дыяцэзія, Браслаўскі дэканат) з’яўляецца ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Па традыцыі малітоўнае чуванне з гэтай нагоды адбываецца на працягу трох дзён. Сёлета яно распачалося ў пятніцу 11 чэрвеня 2010 г.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 4

 Архіў >>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Парафіяда «Тэатр – Святыня – Спорт» адбудзецца ў Івянцы

18–21 жніўня 2010 г. у Івянцы адбудзецца Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пад назвай «Тэатр – Святыня – Спорт». Да ўдзелу запрашаецца моладзь 14–17 гадоў.

Падрабязней ...  
У Оршы сустрэнуцца байкеры з усяго свету

8 жніўня 2010 г. у парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы (Віцебскі дэканат) адбудзецца сустрэча байкераў з усяго свету. Акрамя гэтага, сваю праграму прадставіць гістарычны клуб «Мансельвант», удзельнікі мерапрыемства сустрэнуцца як з раннім класіцызмам, так і з сучасным рокам, выступяць са сваімі спевамі дзеці і моладзь.

Падрабязней ...  
Запрашаем у пілігрымку па маршруце Кракаў — Велеград — Прага — Вена — Браціслава

Каардынатар пілігрымак у Віцебскай дыяцэзіі пробашч парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах кс. Вячаслаў Барок шчыра запрашае ўсіх жадаючых у чарговае падарожжа. Пілігрымка па маршруце Кракаў — Велеград — Прага — Вена — Браціслава адбудзецца з 9 па 16 жніўня 2010г.

Падрабязней ...