Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Біскуп Кашкевіч асвяціў крыж і памятную дошку на месцы спаленага касцёла ў вёсцы Скрундзі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
17.05.2017 09:18

15 мая біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў крыж і памятную дошку на месцы спаленага ў 2013 годзе касцёла св. Міхала Арханёла ў вёсцы Скрундзі. Іерарх наведаў гэтае месца ў межах кананічнай візітацыі, якая праходзіць у Дзятлаўскім дэканаце.

Біскуп сустрэўся і памаліўся з невялікай групай вернікаў. Іерарх падзякаваў ім за вернасць Богу: «Дзякую вам за вашае цудоўнае сведчанне веры і тое, што вы тут ёсць».

Біскуп Аляксандр заклікаў вернікаў працягваць трываць у малітве, асабліва за новае пакаленне, ад якога ў вялікай меры залежыць, ці будуць Бог, вера і Касцёл прысутнічаць у грамадскім жыцці.

Драўляная святыня ў вёсцы Скрундзі, ад якой пасля пажару застаўся толькі фундамент, была пабудавана дзякуючы намаганням вернікаў у 1996 г. і асвячана праз год. Касцёл згарэў 22 мая 2013 года. Сёння вернікі збіраюцца на малітву ў прыватным доме.

Паводле grodnensis.by
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.