Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Дзённік перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай (Заслаўе)
Беларусь
18.01.2017 16:51

З нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, якое ва ўсім свеце будзе адзначацца ў маі 2017 года, у Касцёле ў Беларусі арганізавана перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. У «Дзённіку» перэгрынацыі мы будзем сачыць за маршрутам фігуры і змяшчаць здымкі з месцаў яе прабывання.

На працягу першых дзевяці месяцаў пілігрымаванне фігуры будзе праходзіць па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У астанія тры месяцы — па іншых дыяцэзіях Беларусі.

Фігура, якую Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў у Фаціме 4 кастрычніка, прыбыла ў мінскую архікатэдру 13 кастрычніка. Праз тры дні, 16 кастрычніка, распачалася яе перэгрынацыя.

2017 год

14-17 студзеня. Парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (Заслаўе)

Фота Марыi Дзядзюлi

6 – 10 студзеня. Парафія Маці Божай Успамогі Хрысціянаў (Бараўляны) 


31снежня – 6 студзеня. Парафія Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранка)

Асаблівасцю перэгрынацыі стала тое, што фігура Маці Божай прыбыла ў парафію ў апошні дзень 2016 года. Такім чынам парафіяне маглі маліцца да Маці Божай Фацімскай у навагоднюю ноч. Каля алтара з фігурай была выстаўлена кніга падзякаў і просьбаў. Дзякуй Табе, Маці Божая, за тое, што пажадала быць з намі, за ласкі і цуды, якія ўжо атрымалі, і за тыя, што яшчэ атрымаем. Да сустрэчы!

Анастасія Субач

2016 год


28-31 снежня. Парафія Св. Міхала Арханёла ў Гатаве

Парафіяне трывалі на малітве 29 і 30 снежня з 8.00 да 21.00. З 12.00 да 13.00 на малітву збіраліся дзеці. Вось як прыгадвае гэтыя дні адна з парафіянак: «Ехала раніцай на аўто да працы. Паглядзела на гадзіннік і заўважыла, што маю яшчэ паўгадзіны вольнага часу. Павярнула, каб прыехаць да капліцы і хоць некалькі ранішніх хвілін пабыць з Марыяй...». У суботу 31 снежня фігура на некалькі гадзін прыбыла ў парафію Св. Станіслава, мучаніка, у Каралішчавічы.

Кс. Кшыштаф Пасвята CSMA

24-28 снежня. Парафія Маці Божай Ружанцовай у Мінску

Фігура Маці Божай прыбыла ў парафію ў дзень Вігілійнай святой Імшы, папярэдзіўшы прыход галоўнага свята — Божага Нараджэння — на некалькі гадзін. Ва ўрачыстай святой Імшы, якая цэлебравалася ў галоўнай інтэнцыі парафіі Маці Божай Ружанцовай — будаўніцтва Нацыянальнага Санктуарыя Езуса Міласэрнага — прымалі ўдзел шматлікія вернікі і святары манаскай супольнасці міхалітаў у Беларусі. Разам з фігурай Маці Божай Фацімскай парафіяне сустракалі Божае Нараджэнне. Гэтак у яе прысутнасці асаблівым стаўся і хрост новай парафіянкі ў Вігілію Божага Нараджэння.

Галіна Абакунчык, фота аўтара

8 снежня. Парафія Маці Божай Фацімскай ў Жодзіне

У Жодзінскую святыню фігура Маці Божай прыбыла ва Ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Для Жодзіна гэтая перэгрынацыя з'яўляецца асаблівай, бо парафія носіць тытул Маці Божай Фацімскай. Таксама Урачыстасць Беззаганнага Зачацця - патранальная ўрачыстась Кангрэгацыыі Айцоў Марыянаў, якія тут працуюць. З гэтай нагоды браты-марыяне аднавілі перад абліччам Фацімскай Панны свае манаскія абеты. Божая Маці ў Фацімскай фігуры спадарожнічае Жодзінскай парафіі падчас адвэнтавых рэкалекцый, якія праводзіць а. Андрэй Сідаровіч МІС з Росіцы.


4 снежня. Парафія Сэрца Марыі і Святога Язафата ў Халопенічах


2 снежня. Парафія Святога Юзафа ў Крупках


1 снежня. Парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Рудзенску


30 лiтапада. Парафія Святога Антонія ў Мар'інай Горцы

27 лiтапада. Парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі  ў г. Барысаве

25-27 лiтапада. Парафія Спаслання Духа Святога  ў г. Барысаве


22 лiтапада. Парафiя Божага Цела ў в. Багушэвiчы


20-22 лiтапада. Парафiя Мацi Божай Мiласэрнай, г. Беразiно


12-19 лістапада. Парафія Божай Міласэрнасці ў Асіповічах


5-7 лістапада. Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску

«...Прыйшла з Неба, каб прасiць людзей...»

Святую Iмшу з нагоды прыбыцця фігуры Маці Божай Фацімскай цэлебраваў біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі.

У сваiм слове да прысутных іерарх звярнуў увагу на тое, што Фацiмская Панна прыходзiць да людзей «не з кулакамi, а з малiтоўна складзенымi далонямi». Найсвяцейшая Панна не патрабуе, а просiць не гнявiць Бога грахамi, заклікае да навяртання i паяднання з Нябесным Айцом. «Мы, у сваю чаргу, павiнны памятаць, што Марыя — гэта матчыная дабрыня і міласэрнасць. А цi ж можна абражаць Мацi грахамi i няўдзячнасцю?» — дадаў біскуп.

Падчас святочнай лiтургii бiскуп Аляксандр асвяцiў алтар, які ўпрыгожыў левую наву касцёла, i фiгуру Хрыста Валадара Сусвету. Завяршылася прывiтанне Маці Божай Фацімскай урачыстай працэсiяй i супольнай малiтвай на ружанцы.


3 лістапада. Парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла ў Чавусах


30 кастрычніка - 3 лістапада. Парафія Святой Тройцы ў Касцюковічах


28 - 30 кастрычніка. Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Крычаве


27 кастрычніка. Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мсціславе


26 кастрычніка. Парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Княжыцах


24-26 кастрычніка. Парафія Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фашчаўцы


23 кастрычніка. Парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Шклове


21-23 кастрычніка. Парафія Св. Казіміра і св. Ядвігі ў Магілёве


18 кастрычніка. Парафія Св. Антонія ў Магілёве


16 кастрычніка. Магілёўская катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава

Урачыстасць узначаліў біскупскі вікарый Магілёўскага Рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB. «Марыя — Ты вялікая хвала нашага народа. Ты вялікая хвала нашай Магілёўшчыны ў тваёй цудоўнай бялыніцкай выяве. Праз сваё наведванне магілёўскай катэдры ў фацімскай фігуры, ты стала хвалой катэдральнай парафіі», — словамі праслаўлення Маці Божай распачаў гамілію іерарх, пасля чаго нагадаў тры фацімскія таямніцы, якія заклікаюць людзей да пакаяння, ушанавання Беззаганнага Сэрца Марыі праз набажэнствы першых суботаў, а таксама перасцерагаюць перад пеклам. «Няхай у гэтыя благаслаўлёныя дні наведвання Маці Божай Фацімскай нас, усе мы пачуем заклік да навяртання, перамены і жыцця для Бога і з Богам», — дадаў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Пасля Імшы адбылася працэсія і фацімскі ружанец, які быў завершаны актам прысвячэння Магілёўшчыны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.


13 кастрычніка. Мінскі архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай панны марыі

13 кастрычніка ў мінскую архікатэдру прыбыла фігура Маці Божай Фацімскай. На вуліцы перад святыняй фігуру Багародзіцы сустрэлі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Урачыстую літургію, якая цэлебравалася за Беларусь, узначаліў Мітрапаліт Кандрусевіч. На заканчэнне літургіі прысутныя прайшлі па вуліцы ў працэсіі ўслед за Маці Божай у фацімскай фігуры, трымаючы свечкі і спяваючы «Авэ, Марыя!».

Фота Віталія Палінеўскага

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь

21.01 10:40У Беларусі праходзіць Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў (+матэрыялы да набажэнства)
19.01 14:47У 2017 годзе ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць два сімпозіумы
19.01 14:07«Каталіцкі пілігрым» праанансаваў пілігрымкі на 2017 год
18.01 17:10«Калі я рэпецірую, мая жонка шчыльна закрывае ўсе дзверы»: Юрый Зісер пра арган і павагу да хрысціянства
18.01 16:51Дзённік перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай (Заслаўе)
16.01 12:22Пасол Беларусі пры Святым Пасадзе правёў шэраг сустрэч у Ватыкане
16.01 09:14Калядная радасць ад місіі «Чыстае сэрца»
14.01 12:29«Ён ведаў беларускую мову, слухаў споведзь на ёй»: беатыфікацыя біскупа Матулёніса пройдзе ў Вільнюсе
13.01 10:20Мітрапаліт Кандрусевіч: каталіцка-праваслаўны форум стаў спробай адказу на выклікі тэрарызму і пераследу хрысціянства ў свеце
11.01 16:14Апостальскі ліст папы Францішка «Misericordia et misera» на беларускай мове прэзентаваны ў Мінску