Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Хрысціянскі акцэнт творчасці беларускага гурта «Laudans». Інтэрв'ю з заснавальнікам Андрэем Лугіным
Інтэрв'ю
22.11.2013 12:41
На ўспамін св. Цэцыліі прапануем інтэрв’ю з людзьмі, для якіх музычная дзейнасць, творчасць складае вельмі важную частку жыцця. Музыка ў хрысціянскім напрамку, альбо хрысціянскі акцэнт творчасці беларускага гурта «Laudans».
 
У Інстытуце тэалогіі БДУ прайшла навуковая канферэнцыя даследчыкаў Святога Пісання
Беларуская Праваслаўная Царква
21.11.2013 13:59
Міжнародная навуковая канферэнцыя даследчыкаў Старога і Новага Запавету «Трэція Іеранімаўскія чытанні» адбылася ў Інстытуце тэалогіі БДУ.
 
«Святы Мікалай ідзе да дзяцей»: грэка-католікі запрашаюць на дабрачынную акцыю
Грэка-Каталіцкая Царква
20.11.2013 13:48
Валанцёрскі рух св. Мікалая арганізуе дабрачынную акцыю «Святы Мікалай ідзе да дзяцей». Акцыя праводзіцца ўжо пяты год па ініцыятыве а. Аляксандра Шыбекі і яго жонкі Людмілы.
 
Беларускі Экзархат адкрые сваё прадстаўніцтва ў Маскве
Беларуская Праваслаўная Царква
19.11.2013 13:59
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл даў згоду на адкрыццё прадстаўніцтва Беларускага Экзархату ў Масквe.
 
C. Нунэ Цітаян: мы — сведкі ўсіх біблійных падзеяў
Інтэрв'ю
19.11.2013 11:02

Напрыканцы верасня ў Рыме адбыўся Міжнародны катэхетычны кангрэс, на якім прысутнічала і прадстаўніца Беларусі, сястра Нунэ Цітаян MSF. Прадстаўляем размову пра гэтую важную падзею ў жыцці паўсюднага Касцёла і пра навучанне веры ў сучаснай Беларусі, якую падрыхтавала рэдакцыя часопіса «AveMaria».

 
Дакументальны фільм пра старажытны беларускі абрад перамог на праваслаўным кінафестывалі «Прамяністы Анёл»
Беларуская Праваслаўная Царква
18.11.2013 14:41
Кінастужка «Братская свечка» рэжысёра Ірыны Волах перамагла ў намінацыі «Лепшае дакументальнае кіно» на Х Міжнародным дабрачынным фестывалі «Прамяністы Анёл». 
 
Рэкалекцыі для грэка-каталіцкага духавенства прайшлі ў Баранавічах
Грэка-Каталіцкая Царква
18.11.2013 12:36

З 13 па 15 лістапада ў рэкалекцыйным цэнтры пры кляштары Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і ў Баранавічах прайшлі рэкалекцыі для святароў, якія нясуць служэнне ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі. Узначаліў рэкалекцыі Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

 
16 лістапада — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці, Маці Божай Вастрабрамскай
Каляндар
16.11.2013 13:59

16 лістапада адзначаецца ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці, Маці Божай Вастрабрамскай. Маці Божай Вастрабрамская з’яўляецца галоўнай апякункай Гродзенскай дыяцэзіі.

 
Язафат Кунцэвіч: мучанік за еднасць
Каляндар
12.11.2013 12:34

12 лістапада адзначаецца ўспамін св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка. Лёс Язафата Кунцэвіча стаў своеасаблівым сімвалам і сведчаннем таго, якія цяжкасці адчувала Грэка-Каталіцкая Царква на пачатку свайго станаўлення на беларускіх землях.

 
У Вене архімандрыт Сяргей Гаек прыняў удзел у днях успаміну мучаніцтва св. Язафата і мучанікаў Усходніх Цэркваў
Грэка-Каталіцкая Царква
11.11.2013 10:52

9-10 лістапада ў Вене прайшлі дні ўспаміну мучаніцтва св. Язафата Кунцэвіча, арцыбіскупа Полацкага, з нагоды 390-годдзя яго мучаніцкай смерці, а таксама мучанікаў Усходніх Цэркваў (каталіцкіх і праваслаўных). У Венскім універсітэце адбылася Міжнародная гістарычна-багаслоўская канферэнцыя «Што значыць сёння быць хрысціянінам?», на якой Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву прадстаўляў архімандрыт Сяргей Гаек.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у інтэрв’ю: трэба ўдасканальвацца, але рабіць гэта супольна, дапамагаючы адзін аднаму
Інтэрв'ю
10.11.2013 17:48

На заканчэнне Года веры Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч даў інтэрв’ю газеце Гродзенскай дыяцэзіі «Слова Жыцця».

 
Праект «Захаваем дзяцей для жыцця» з удзелам «Caritas» стартаваў у Браславе
Дабрачыннасць
08.11.2013 15:30

Стартаваў сумесны праект «Захаваем дзяцей для жыцця» «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі і УАЗ «Браслаўскі абласны падлеткавы туберкулёзны рэабілітацыйны цэнтр» пры фінансавай падтрымцы «Renovabis». Праект ствараўся для паляпшэння ўмоваў прабывання падлеткаў у рэабілітацыйным цэнтры.

 
Паведамленне біскупаў Беларусі наконт скарачэння тэрмінаў для правядзення аборту
Канферэнцыя Біскупаў
07.11.2013 15:05

«Некаторыя каталіцкія парафіі атрымалі лісты з прапановай падпісаць калектыўны зварот вернікаў аб унясенні зменаў у закон «Аб ахове здароўя», між іншым, аб скарачэнні тэрмінаў для правядзення аборту. Нагадваем, што Каталіцкі Касцёл выступае супраць абортаў незалежна ад абставінаў», — адзначаецца ў паведамленні біскупаў Беларусі.

 
«Зярнятка» — новы праект на Catholic.by
Спецпраекты
07.11.2013 12:03

На Catholic.by  з’явіўся праект  «Зярнятка» — штотыднёвае выданне Евангелля разам з  дадаткам — заданнямі да яго. Мэта «Зярнятак» — дапамога ў евангелізацыі дзяцей. Гэта дапаможны матэрыял, якім могуць карыстацца катэхеты і катэхеткі.

 
2 лістапада — успамін усіх памерлых вернікаў
Каляндар
02.11.2013 06:38

2 лістапада ў Касцёле адзначаецца ўспамін усіх памерлых вернікаў. У гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых.

 
<< Першая < Папярэдняя 341 342 343 344 345 346 347 348 349 350 Наступная > Апошняя >>

Старонка 346 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.