Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Чацвёртая гадавіна каранацыі Абраза ў Браславе: Марыя — маці ўсіх людзей
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
20.08.2013 20:31
У Браславе завяршыліся ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў, прымеркаваныя да чацвёртай гадавіны каранацыі Абраза Маці Божай. Галоўную святую Імшу на ўрачыстасцях узначаліў кардынал Райнер Марыя Вёлькі, арцыбіскуп Берліна.
 
Беларусы прынялі ўдзел у Х Еўрапейскай сустрэчы рэдэмптарысцкай моладзі
Грамадства
20.08.2013 16:15
У дзясятай Еўрапейскай сустрэчы рэдэмптарысцкай моладзі, якая праходзіла з 7 па 12 жніўня ў італьянскім горадзе Сан-Сператэ, прыняло ўдзел каля 600 чалавек з 17-ці правінцый Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля па ўсёй Еўропе, сярод якіх і дзесяць беларусаў.
 
6 жніўня Касцёл адзначае свята Перамянення Пана
Каляндар
06.08.2013 11:28

6 жніўня Каталіцкі Касцёл адзначае свята Перамянення Пана. Як апавядаецца ў літургічным чытанні на гэты дзень, Хрыстус прывёў сваіх вучняў (Пятра, Якуба і Яна) на гару Табор, дзе перамяніўся перад апосталамі: твар Яго заззяў, а адзенне стала асляпляльна белым.

 
Сусветны дзень моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра. Дзённік удзельніка (заканчэнне)
Спецпраекты
02.08.2013 10:58
3 23 па 28 ліпеня ў Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія) праходзіць XXVIII Сусветны дзень моладзі. Дню моладзі папярэднічаюць «Дні ў дыяцэзіях» (з 16 па 20 ліпеня), якія носяць назву Місійнага тыдня. Сярод удзельнікаў сустрэчы — моладзь з усяго свету. У іх ліку і Людміла Бурлевіч, карэспандэнт Catholic.by. Сваімі назіраннямі і апошнімі навінамі яна будзе дзяліцца ў анлайн-дзённіку.
 
Сёстры назарэтанкі пра сваіх благаслаўлёных папярэдніц: яны памерлі, але адначасова яны жывуць
Інтэрв'ю
01.08.2013 14:41

1 жніўня адзначаецца 70-годдзе мучаніцкай смерці благаслаўлёных сясцёр назарэтанак з Навагрудка, якія ў гады вайны аддалі жыццё за бацькаў сем’яў і за кс. Аляксандра Зянкевіча. Сястра Марыя Стэлла і дзесяць іншых сясцёр былі расстраляны 1 жніўня 1943 г. у лесе каля Навагрудка. У жывых засталася сястра Малгажата, якая пасля гібелі сваіх паплечніц працягвала весці жыццё, поўнае веры і прысвячэння бліжнім. Catholic.by паразмаўляў з дзвюма назарэтанкамі — с. Даніэляй і с. Галінай.

 
«На думкі пра Бога мяне накіравала музыка»: размова з кс. Сяргеем Бараўнёвым, аўтарам песні «Малюся за цябе, Беларусь»
Інтэрв'ю
23.07.2013 12:56

22 ліпеня ў Івянцы распачалася чарговая «Музычная майстэрня». Музыка і спевы — гэта сапраўднае майстэрства. А касцёльныя песні часам як лекі для душы. У многіх з нас ёсць і свае любімыя песні. Вось толькі ці ведаем мы, хто іх напісаў? Сёння мы гутарым з ксяндзом Сяргеем Бараўнёвым, пробашчам парафіі Св. Роха ў Палачанах, аўтарам песні «Малюся за цябе, Беларусь».

 
Кардынал Жан-Луі Таран даў інтэрв'ю пасля візіту ў Беларусь
Інтэрв'ю
21.07.2013 17:57

Кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, з 3 па 8 ліпеня знаходзіўся з візітам у Беларусі. У якасці спецыяльнага Пасланца Папы іерарх прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 400-годдзя знаходжання ў Беларусі абраза Найсвяцейшай Панны Марыі, што захоўваецца ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе.

 
Практыка семінарыста: сведчанне і ўражанні
Інтэрв'ю
19.07.2013 13:16

Кожны год навучэнцы пятага курса Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праходзяць практыку ў парафіях дыяцэзіі, каб набрацца вопыту, паглядзець уласнымі вачыма на служэнне святара, прымяніць у жыцці набытыя ў семінарыі веды. Семінарыст Юрый Садоўскі праходзіў у гэтым годзе практыку ў гродзенскай парафіі Св. Францішка Ксавэрыя. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі і сведчаннем аб спробе данесці Хрыста людзям.

 
Сусветны дзень моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра
Спецпраекты
15.07.2013 12:39
3 23 па 28 ліпеня ў Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія) праходзіць XXVIII Сусветны дзень моладзі. Дню моладзі папярэднічаюць «Дні ў дыяцэзіях» (з 16 па 20 ліпеня), якія носяць назву Місійнага тыдня. Сярод удзельнікаў сустрэчы — моладзь з усяго свету. У іх ліку і Людміла Бурлевіч, карэспандэнт Catholic.by. Сваімі назіраннямі і апошнімі навінамі яна будзе дзяліцца ў анлайн-дзённіку.
 
Міждыяцэзіяльная сустрэча моладзі ў Івянцы
Спецпраекты
10.07.2013 13:48

26–28 ліпеня 2013 г. у Івянцы пройдзе ўжо ІІІ Усебеларуская сустрэча моладзі. Сёлета яе ўдзельнікаў чакаюць цікавыя тэмы, дыялог з біскупамі, трансляцыя з Сусветнага дня моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра, канцэрт а. Стэна Фартуна (ЗША). І гэта толькі некаторыя моманты. Больш падрабязна пазнаёміцца з ходам сустрэчы можна ў праграме. Дэвіз сустрэчы: «Ідзіце і навучайце ўсе народы» (Мц 28, 19).

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: cпадзяюся, што набажэнствы і сустрэчы з удзелам легата Папы прынясуць плёны
Інтэрв'ю
09.07.2013 09:57

Пра візіт у Беларусь папскага легата кардынала Жана-Луі Тарана і значэнне, якое меў гэты візіт для Касцёла ў Беларусі, Сatholic.by распавёў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
«Браслаў-Будслаў»: дзённік пілігрыма Людмілы Бурлевіч (заканчэнне)
Спецпраекты
08.07.2013 11:26

3 30 чэрвеня па 5 ліпеня ў Будслаў будуць крочыць пілігрымы з Браслава. Сярод іх і Людміла Бурлевіч, карэспандэнт Catholic.by. Сваімі назіраннямі, а таксама навінамі, якія адбыліся ў пілігрымцы за дзень, яна будзе дзяліцца ў сваім анлайн-дзённіку.

 
Легат Святога Айца адказаў на пытанні Catholic.by
Інтэрв'ю
08.07.2013 10:51

Візіт у Беларусь кардынала Жана-Луі Тарана, старшыні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, прайшоў дастаткова плённа. Легат Папы правёў сустрэчы на дзяржаўным узроўні, сустрэўся з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, прыняў удзел у юбілейных урачыстасцях у Будславе. Кардынал адказаў таксама на пытанні Catholic.by.

 
2 ліпеня — урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай
Каляндар
02.07.2013 16:27

2 ліпеня адзначаецца ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, Апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У апошнія гады культ Маці Божай Будслаўскай, якую называюць Апякункай Беларусі, распаўсюдзіўся па ўсёй нашай краіне.

 
Секс у сужэнстве. Нататкі ўдзельніка семінара з а. Ксаверыем Кнотцам (+аўдыё)
Аўдыё
18.06.2013 17:26

Год таму я трымала ў руках кнігу а. Ксаверыя Кнотца OFM Conv «Секс, які вы не ведаеце. Для сужэнскіх пар, якія любяць Бога». А сёлета гэты святар праводзіў у Мінску семінар для сужэнцаў. Некаторыя вытрымкі з семінара, а таксама поўная аўдыёверсія сустрэчы — у гэтым матэрыяле.

 
<< Першая < Папярэдняя 341 342 343 344 345 346 347 348 349 350 Наступная > Апошняя >>

Старонка 349 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.