Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Сусветны дзень моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра
3 23 па 28 ліпеня ў Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія) праходзіць XXVIII Сусветны дзень моладзі. Дню моладзі папярэднічаюць «Дні ў дыяцэзіях» (з 16 па 20 ліпеня), якія носяць назву Місійнага тыдня. Сярод удзельнікаў сустрэчы — моладзь з усяго свету. У іх ліку і Людміла Бурлевіч, карэспандэнт Catholic.by. Сваімі назіраннямі і апошнімі навінамі яна будзе дзяліцца ў анлайн-дзённіку.
 
15 ліпеня. Напярэдадні Місійнага тыдня…
 
Ідэя Сусветнага дня моладзі (СДМ) належыць бл. Яну Паўлу II, які ўпершыню сабраў моладзь у Рыме ў 1984 годзе, пасля чаго вырашылі збіраць моладзь кожны год, а на міжнародную сустрэчу — раз на тры гады. 
 
Мэта СДМ — перажыванне супольнасці Касцёла, паглыбленне веры і сведчанне аб Езусе Хрысце. Тэма сёлетняй сустрэчы ў Рыа — «Ідзіце і навучайце ўсе народы» (Mц 28, 19).  
 
 
Калі я прачытала гісторыю Сусветнага дня моладзі, то зразумела, што мы равеснікі — мне таксама 28 гадоў. Пра СДМ упершыню я даведалася ў 2005 годзе, калі збіралася паехаць у Кёльн. Аднак тады я трапіла ў аварыю і падчас сустрэчы моладзі праляжала ў шпіталі.
 
Але ў 2011 годзе я ўдзельнічала ў Сусветным дні моладзі ў Мадрыдзе. Насамрэч я не надта люблю масавыя мерапрыемствы, і пасля СДМ у Мадрыдзе заракалася, што больш на такую сустрэчу не паеду. Але калі я ўсвядоміла, што наступная сустрэча адбудзецца ў краіне, пра якую ўсё сваё дзяцінства я глядзела серыялы, у горадзе, пра які мне распавядаў тата (ён працаваў боцманам на караблі і быў там якраз пад час карнавалу), я вырашыла паехаць. Тым больш што такой магчымасці можа ў іншы раз і не быць: СДМ прызначаны для тых, каму менш за 35 гадоў, так што ў мяне засталося не так шмат шанцаў :).
 
Назбірала неяк грошай: частку прыйшлося пазычыць, і калі вярнуся, то яшчэ некалькі месяцаў давядзецца адпрацоўваць, але разумею, што яно таго вартае! Падарожжы — мая мара з дзяцінства.
 
Я і мая сяброўка Таня вырашылі прыняць удзел таксама ў Місійным тыдні напярэдадні СДМ. Потым даведаліся пра групу з Мінска (каля 8 чалавек), якія таксама едуць, і разам зарэгістраваліся на Місійны тыдзень ў горад Віторыя, штат Эспірыту-Санту.
 
Цікавая назва… Корань «сант» азначае «святасць», «спірыту» – «дух», будзем ў штаце «Святога Духа». Як паказвае гугл-мапа, гэта 515 кіламетраў ад Рыа і 941 км ад Сан-Паулу, куды мы з Таняй прыляцелі вечарам 11 ліпеня. Прыляцелі раней, таму білеты былі значна танейшымі, чым калі б ляцелі 14 ліпеня. Шлях не надта лёгкі: спачатку ў гадзіну ночы 10 ліпеня мы селі на цягнік з Мінска да Брэста, потым даехалі цягніком да Тарэспаля, а затым і да Варшавы, адтуль у 6 раніцы быў наш самалёт, і з перасадкай ў Амстэрдаме даляцелі да Сан-Паулу. Вельмі люблю лятаць на самалёце, люблю ўсё — ад моманту, калі закладае вушы пры ўзлёце, да таго моманту, калі ўсе апладзіруюць пры пасадцы. 
 
Вельмі шмат уражанняў ад трох дзён у Сан-Паулу. Мне здаецца, што я ўжо паспела адпачыць ад штодзённых будняў. Многія людзі тут пытаюцца, адкуль мы, кажуць, што ведаюць нашу краіну. Да нас усе вельмі ветліва ставяцца. А ў пункце інфармацыі жанчына сказала, што за 11 гадоў, якія яна тут працуе, мы першыя беларусы, што прыбылі сюды. 

Місійны тыдзень распачнецца ўжо заўтра... 
 
16 ліпеня. Першы дзень Місійнага тыдня
 
 
16 ліпеня — першая раніца на бразільскай зямлі

Учора апоўдні мы прыехалі ў Віторыя. Мы ехалі ў вельмі камфортным аўтобусе, таму 15 гадзін язды цягнуліся не так і доўга. Тут розніца з нашай краінай у 6 гадзін: калі ў Бразіліі 8 гадзін раніцы, у Беларусі ўжо абед — 14 гадзін.

Калі мы прыехалі ў парафію, дзе нас сустракалі маладыя людзі і іх бацькі, мой энтузіязм чамусьці паменшыўся. Многія размаўлялі па-англійску, а дагэтуль я карысталася мовай жэстаў і мімікі. На дзіва, нас раздзялілі па сем’ях па адным чалавеку. Пакуль што я ў сям’і хлопца, які знаходзіцца ў ліку арганізатараў сустрэчы і вельмі добра размаўляе па-англійску. З серады буду жыць у сям’і настаўніка англійскай мовы з Лондана (для многіх гэта было б знаходкай). Здавалася, я нічога па-англійску не разумею… але калі Цьеры, настаўнік, у якога я буду жыць, узяў нас на пляж і размаўляў з Геленай, я разумела ўсё, толькі сказаць нічога не магла.
 
Калі я ўбачыла пляжы і акіян, смутак як хваляй змыла — такая гэта прыгажосць. Было 5 гадзін вечара — тут якраз заход сонца — гэта проста цудоўна! На жаль, у фотаапараце села батарэйка (як я сказала Цьеры — «died»). Бачыла адзін з самых доўгіх мастоў у свеце.

Як аказалася, у маёй часовай сям’і бабуля паходзіць з Польшчы, яе імя Яніна. Маёй радасці не было канца, яна размаўляе на вядомай мне мове! Крыху з акцэнтам, але па-польску. Кармілі вельмі смачна — тут добра гатуюць мяса і ёсць цікавы від фасолі, чорнага колеру.

На 18 гадзін мы пайшлі ў мясцовы касцёл на Ружанец. Аказалася, што святар прыязджае сюды раз у тыдзень, а мы маем святара «з сабой». На іншым канцы свету мы маліліся Ружанец і «Вітай, Марыя» на беларускай мове! Напрыканцы а. Віталій благаславіў нас. Пасля таго, як усе пазнаёміліся адзін з адным, мы разышліся па сваіх дамах.
 
Дома бабуля Яніна па-польску распавядала пра сваю маладосць, пра тое, як іх выхоўвалі бацькі і як яны працавалі на полі. Яе маці пераехала ў Бразілію, і вось пані Яніна, маючы 85 гадоў, у гэтым годзе першы раз паехала на радзіму сваёй маці і прывезла ў бутэльцы крыху зямлі, якую хоча насыпаць на магілу маці.

Вечарам ішоў дождж. Раніцай 16 ліпеня мы пайшлі ў касцёл, прапелі гімн да Духа Святога і ўсе разам пайшлі гуляць па гарадку. Як аказалася, мы жывём не ў самой Віторыя, а ў Віла Вэлья — гэта вельмі блізка.

Пасля ночы ў бразільскіх сем’ях усе мы былі вельмі ўражаны: бразільцы вельмі ветлівыя людзі і прынялі нас гасцінна. Адно толькі сумна — кава і гарбата з вельмі вялікай колькасцю цукру! Усё астатняе проста цудоўна. Некаторыя з нас снедалі, гледзячы на акіян, іншыя — на падворку. Пасля мы знаёміліся з мясцовай моладдзю, распавядалі адзін пра аднаго, гуляючы ў кракадзіла.

Затым мы паехалі ў Віторыа, наведалі там катэдру і дом губернатара — былы езуіцкі каледж. Ехалі па цудоўным мосце, які я бачыла яшчэ ўчора. Мяне перапаўняюць уражанні ад гэтай прыгажосці! Цешуся, што я тут!

Вечарам мы паехалі на шопінг, а потым разышліся па дамах. Дзень быў цудоўны!


17 ліпеня. Трэці дзень Місійнага тыдня
 
 

18 ліпеня. Чацвёрты дзень Місійнага тыдня

22 ліпеня. Апошні дзень Місійнага тыдня

15 ліпеня. Напярэдадні Сусветнага дня моладзі

Раней, калі я глядзела бразільскія серыялы, марыла аб тым, каб мой шлюб адбыўся пад помнікам Езуса ў Рыа. І вось я тут… 
 
 
 
 
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.