Мінская грэка-каталіцкая моладзь арганізоўвае падчас Вялікага посту малітоўныя сустрэчы, якія будуць адбывацца кожную суботу. Першая запланавана на 4 сакавіка.
Спецыяльна для хворых, а таксама для тых вернікаў, якія па важных прычынах не могуць удзельнічаць у набажэнствах Крыжовага шляху ў сваіх парафіях, прапануем прамыя трансляцыі з парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску. На працягу Вялікага посту кожную пятніцу ў 19.00 запрашаем далучацца да малітвы праз інтэрнэт.
1 сакавіка распачынаецца Вялікі пост — час падрыхтоўкі да святкавання пасхальнай таямніцы, у якой праявілася збаўчая любоў Бога да чалавека. Cёлетнія вялікапосныя рэкалекцыі, якія будуць праходзіць на нашым партале, падрыхтавалі айцы-езуіты з Ірландыі на падставе кнігі амерыканскага езуіта а. Джэймса Марціна SJ «Сем апошніх слоў».
У Вялікую суботу, 15 красавіка, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр і дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі наведаюць некаторыя парафіі г. Мінска і архідыяцэзіі, каб памаліцца з вернікамі і благаславіць стравы на велікодны стол.
Да свята Уваскрасення Пана ў эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1», «Беларусь 3», «Беларусь 24», «НТВ-Беларусь», а таксама Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё запланаваны шэраг прамых трансляцый і спецыяльных выпускаў.
З 5 красавіка пры архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску будуць праводзіцца «Вечары для закаханых». Пачатак у 19.00.
22 красавіка ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) пройдзе семінар на тэму «Постабортны сіндром». Падчас форуму выступяць псіхолагі, урач гінеколаг, а таксама каталіцкі святар.
22 красавіка ў 18.00 у навагрудскім касцёле святога Міхала Арханёла (вул. Міцкевіча, 1) пройдзе велікодны канцэрт арганнай музыкі і вакальных выканаўцаў.
У нядзелю Божай Міласэрнасці, 23 красавіка, у парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску (мн Лошыца) пройдзе ўрачыстасць з нагоды свята Божай Міласэрнасці. Урачыстае ўшанаванне культу Божай Міласэрнасці стала ў парафіі ўжо традыцыяй і сёлета адбудзецца трэці раз.
Салезіянскі араторый імя Св. Яна Боско (г. Мінск) запрашае 23 красавіка на велікодны канцэрт «У Хрысце мы адна сям’я!». У праграме — спевы, танцы, святочныя віншаванні, велікодныя пастаноўкі ад дзяцей, моладзі і дарослых.
22-24 красавіка Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя Тамаша Аквінскага ў Пінску запрашае юнакоў і дарослых мужчын, якія разважаюць над святарскім пакліканнем, бліжэй пазнаёміцца з жыццём установы, дзе праходзяць падрыхтоўку будучыя святары.
24-25 красавіка ў Баранавічах пройдзе ІІ Усебеларуская сустрэча манаскай моладзі, прысвечаная жыццю ў супольнасці.
Святары да 10 гадоў святарства, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, 24–26 красавіка збяруцца на фармацыйную сустрэчу ў дыяцэзіяльным марыйным санктуарыі ў Тракелях.
26 красавіка, у 31 гадавіну аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску (пл. Свабоды, 9) памоляцца за ахвяраў Чарнобыля.
Раней выстаўка з дапоўненнай экспазіцыяй экспанавалася напрыканцы 2016 года ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэтым разам аўтар прысвячае яе перыяду Вялікага посту.