Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Кожную пятніцу ўвечары — Крыжовы шлях онлайн
Анонсы
02.03.2017 08:00

Спецыяльна для хворых, а таксама для тых вернікаў, якія па важных прычынах не могуць удзельнічаць у набажэнствах Крыжовага шляху ў сваіх парафіях, прапануем прамыя трансляцыі з парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску. На працягу Вялікага посту кожную пятніцу ў 19.00 запрашаем далучацца да малітвы праз інтэрнэт.

Трансляцыі можна будзе глядзець на нашым партале, а таксама на сайце парафіі jan.by.

к

Традыцыя перажывання пакутаў Хрыстовых — набажэнства Крыжовага шляху — з’явілася ў Касцёле ў ХІІ–ХІІІ стст. Яе карані паходзяць з духоўнасці францішканаў, дамініканаў і цыстэрцыянскіх містыкаў. У памяць аб прыпынках Езуса на Яго пакутным шляху будаваліся капліцы і такім чынам ствараліся Кальварыі (так называлася месца, дзе быў укрыжаваны Хрыстус).

Набажэнства Крыжовага шляху практыкуецца асабліва ў перыяд Вялікага посту. Удзельнікі ідуць ад стацыі да стацыі, разважаючы пра цярпенні Збаўцы.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.