Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Вялікі пост на Catholic.by: рэкалекцыі з ігнацыянскімі разважаннямі
Анонсы
27.02.2017 12:41

1 сакавіка распачынаецца Вялікі пост — час падрыхтоўкі да святкавання пасхальнай таямніцы, у якой праявілася збаўчая любоў Бога да чалавека.

Сёлетнія вялікапосныя рэкалекцыі, якія будуць праходзіць на нашым партале, падрыхтавалі айцы-езуіты з Ірландыі на падставе кнігі амерыканскага езуіта а. Джэймса Марціна SJ «Сем апошніх слоў» (Seven Last Words) для шматмоўнага сайта «Прастора малітвы».

У аснове разважанняў — сем апошніх выказванняў Хрыста, прамоўленых Ім у Вялікую пятніцу з крыжа.

Услед за ўводзінамі, якія з’явяцца на сайце 28 лютага, кожную нядзелю будзе публікавацца новае разважанне, якім можна карыстацца для малітвы на працягу тыдня.

План рэкалекцый:

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.