Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Грэка-католікі Мінска запрашаюць на моладзевыя вялікапосныя сустрэчы
Анонсы
02.03.2017 17:07

Мінская грэка-каталіцкая моладзь арганізоўвае падчас Вялікага посту малітоўныя сустрэчы «Як эфектыўна выкарыстоўваць час», якія будуць адбывацца кожную суботу. Першая запланавана на 4 сакавіка.

«Час Вялікага посту — гэта час, калі Бог дакранаецца да сэрца кожнага з нас і перамяняе яго, — распавялі Krynica.info арганізатары. — Таму мы вырашылі ладзіць кожную суботу сустрэчы, дзе б маглі абмяркоўваць тыя пытанні, на якія мы штодзённа шукаем адказы. Як правільна выкарыстоўваць свой час? Як выкарыстоўваць тыя таленты, якія нам даў Бог, — не на самарэалізацыю, але на дапамогу бліжнім? Як сябе паводзіць, калі трапляеш у цяжкія сітуацыі і не разумееш, для чаго яны табе дадзеныя? Мы хочам разам шукаць адказы на гэтыя пытанні».

На сустрэчах грэка-католікі будуць прапаноўваць далучацца да спеваў, чытання і слухання вершаў, прагляду невялікіх пастановак. На свята Дабравешчання (Звеставання Пана) запланавана творчая вечарына, а перад Вербнай нядзеляй — больш шчыльнае знаёмства з велікоднымі традыцыямі, асвойванне розных тэхнік фарбавання яек, знаёмства са стравамі на велікодны стол.

Месца сустрэч: парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі (ст. м. «Маладзёжная», завулак Снежны, 7).

Пачынацца сустрэчы будуць у 18.30 з малітвы — Вячэрні, а ў 19.30 будуць працягвацца размовай пры гарбаце.

Паводле krynica.info
(АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.