Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Пінская семінарыя запрашае на «Дні пра пакліканне»
Анонсы
19.04.2017 15:03

22-24 красавіка Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя Тамаша Аквінскага ў Пінску запрашае юнакоў і дарослых мужчын, якія разважаюць над святарскім пакліканнем, бліжэй пазнаёміцца з жыццём установы, дзе праходзяць падрыхтоўку будучыя святары.

«Дні пра пакліканне» — адмысловая духоўна-асветніцкая праграма, разлічаная на тых, каму цікавы святарскі шлях, але хто яшчэ не вызначыўся са сваім пакліканнем.

Клерыкі і святары, якія вучацца ў семінарыі, абяцаюць удзельнікам гэтых «Дзён» цікавую і насычаную праграму. Для ўдзельнікаў сустрэчы прадугледжаны час на асабістую адарацыю і разважанні. Таксама будзе магчымасць паўдзельнічаць у рытме жыцця семінарыі з малітвамі, духоўнымі практыкаваннямі, лекцыямі, спортам і забаўляльнымі момантамі.

Таксама ўдзельнікі змогуць паслухаць гісторыі сведчанняў семінарыстаў і паразмаўляць са святарамі, каб адкрыць сваё жыццёвае пакліканне, дадзенае Богам.

(kpd)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.