Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У Баранавічах пройдзе ІІ Усебеларуская сустрэча манаскай моладзі (+праграма)
Анонсы
19.04.2017 13:09

24-25 красавіка ў Баранавічах пройдзе ІІ Усебеларуская сустрэча манаскай моладзі, прысвечаная жыццю ў супольнасці.

Прыняць удзел у сустрэчы могуць кансэкраваныя асобы да 38 гадоў уключна. Сустрэча распачнецца святой Імшой у 10.00. З сабой неабходна мець 2 том брэвіярыя па-беларуску.

3764 МвТ кансэкраванай любові

«Кляштары і манаскія дамы можна параўнаць з электрастанцыяй, якая звычайна не з’яўляецца месцам, куды б людзі прыходзілі масава. Але гэта менавіта адтуль прыходзіць энергія для асвятлення гарадоў і пасёлкаў. Кляштары і манаскія дамы генеруюць духоўнае святло свету», — сказаў аднойчы біскуп Анджэй Еж.


                                                
Праграма:

24 красавіка

  • 10.00 — св. Імша, малітва літургіі гадзінаў
  • 11.00 — знаёмства
  • 13.30 — абед
  • 14.30 — даклад-разважанне на тэму «У любові ў нашай села батарэйка» або канфлікт у супольнасці» (с. Паўла Бобер MSF)
  • 15.30 — праца ў групах
  • 16.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Нешпары
  • 18.00 — вячэра
  • 19.00 — вясёлы вечар

25 красавіка

  • 8.00 — Ютрань, медытацыя
  • 9.30 — сняданне
  • 10.30 — даклад-разважанне «Манаская суполнасць — генератар духоўнага святла ў свеце» (а. Яцэк Дубіцкі CM)
  • 11.30 — праца ў групах
  • 12.30 — малітва літургіі гадзінаў, св. Імша
  • 13.30 — абед
  • 15.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Нешпары
  • 16.00 — развітанне
  • 16.30 — вячэра

Кошт удзелу складае 10 EUR
Запіс па тэлефоне:

+375 (33) 612-93-33 а. Анджэй Юхневіч ОМІ
+375 (29) 658-18-59 с. Міхаліна Маркевіч ОР

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.