Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У Тракелях пройдзе фармацыйная сустрэча для святароў Гродзенскай дыяцэзіі
Анонсы
06.04.2017 09:05

Святары да 10 гадоў святарства, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, 24–26 красавіка збяруцца на фармацыйную сустрэчу ў дыяцэзіяльным марыйным санктуарыі ў Тракелях.

Праграма:

24 красавіка

  • 16.00 — прыезд
  • 16.30 — уступная лекцыя (кс. мадэратар Miкалай Ціхановіч)
  • 17.15 — св. Імша, Нешпары
  • 18.30 — вячэра
  • 19.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзь
  • 20.30 — братэрскае спатканне

25–26 красавіка

  • 08.15 — Ютрань з разважаннем Божага слова
  • 09.00 — сняданак
  • 09.45 — лекцыя і дыскусія на тэму «Ерузалемская святыня — нашыя святыні» (кс. Адам Дынак, віцэ-рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску, выкладчык біблійнай тэалогіі)
  • 10.30 — перапынак на каву
  • 11.00 — лекцыя і дыскусія на тэму «Біблійная эсхаталогія — якая эсхаталогія?» (кс. Адам Дынак, віцэ-рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску, выкладчык біблійнай тэалогіі)
  • 12.00 — св. Імша (узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
  • 13.00 — абед

Паводле grodnensis.by
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.