Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
Пошук
Пошук
Беларуская
Русский
•
Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
дашлі навіну
ахвяраваць
Галоўная
Навіны
Замежжа
Літургія
Панядзелак, 30 жніўня 2010
Пятніца — дваццаць чацвёрты звычайны тыдзень
31.08.2010 01:00
«Езус праходзіў па гарадах і вёсках, прапаведуючы і абвяшчаючы Добрую Навіну аб Валадарстве Божым. І былі з Ім Дванаццаць, а таксама некаторыя жанчыны, аздароўленыя ад злых духаў і хваробаў: Марыя, называная Магдаленай, з якой выйшла сем дэманаў; Яна, жонка Хузы, чыноўніка Ірада; Зузана і шмат іншых, якія дапамагалі ім маёмасцю сваёю».
Субота — дваццаць чацвёрты звычайны тыдзень
31.08.2010 01:00
«Кaлі сабраўся вялікі натоўп i людзі з асобных гарадоў прыходзілі да Езуса, Ён расказаў прыпавесць: Выйшaў сейбіт сеяць зерне свaё. Кaлі сеяў, aднo ўпaлa пры дaрoзе, i былo пaтaптaнa, i птушкi нябесныя паклявалі ягo. Другoе ўпaлa нa скaлу i, узышoўшы, засoхлa, бo не мелa вiльгaцi. Іншaе ж упaлa мiж церняў, i рaзaм вырасла, але церні зaглушылі ягo. A iншaе ўпaлa нa дoбрую зямлю i, калі ўзышло, прынесла плён у сто разоў большы».
Нядзеля, 29 жніўня 2010
ХХIІI Звычайная нядзеля, Год А
30.08.2010 01:00
«Езус сказаў сваім вучням: Калі зграшыць супраць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго сам-насам. Калі паслухаецца цябе, то ты здабыў брата свайго. Калі ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двух, каб вуснамі двух ці трох сведкаў пацвердзілася ўсялякае слова. Калі ж не паслухаецца іх, скажы касцёлу. А калі і касцёла не паслухаецца, то няхай ён будзе для цябе як язычнік і мытнік. Сапраўды кажу вам: што вы звяжаце на зямлі, тое будзе звязана ў небе, і што развяжаце на зямлі, тое будзе развязана ў небе».
XXІIІ Звычайная нядзеля, Год B
30.08.2010 01:00
«Езус выйшаў з зямель Тыру і прайшоў праз Сідон да Галілейскага мора, пасярод межаў Дэкаполіса. І прынеслі да Яго глуханямога, і прасілі, каб усклаў на Яго руку. Адвёўшы яго далей ад натоўпу, паклаў у яго вушы свае пальцы і, плюнуўшы на іх, дакрануўся імі да ягонага языка. І, паглядзеўшы на неба, уздыхнуў і сказаў яму: Эффата! — што значыць: Адкрыйся. І адразу ж адкрыліся вушы ягоныя і развязаліся путы языка ягонага, і пачаў гаварыць выразна».
XXІIІ Звычайная нядзеля, Год С
30.08.2010 01:00
«Шмат людзей ішло за Езусам. Звярнуўшыся, Ён сказаў ім: Калі хто прыходзіць да Мяне і не зненавідзеў бацькі свайго, і маці, і жонкі, і дзяцей, і братоў, і сясцёр, і нават жыцця свайго, той не можа быць вучнем Маім. Хто не нясе крыжа свайго і не ідзе за Мною, не можа быць Маім вучнем».
Панядзелак — дваццаць трэці звычайны тыдзень
30.08.2010 01:00
«Аднойчы ў шабат Езус увайшоў у сінагогу і навучаў. І быў там чалавек, які меў паралізаваную правую руку. А фарысеі і кніжнікі сачылі, ці не будзе Езус аздараўляць ў шабат, каб знайсці, у чым абвінаваціць Яго».
Аўторак — дваццаць трэці звычайны тыдзень
30.08.2010 01:00
«Езус узышоў на гару памаліцца і правёў ноч у малітве да Бога. Калі настаў дзень, паклікаў сваіх вучняў і выбраў з іх Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі: Сымона, якога назваў Пятром, Андрэя, брата ягонага, Якуба і Яна, Філіпа і Барталамея, Мацвея і Тамаша, Якуба Алфеевага і Сымона, якога называлі Зілотам, Юду Якубавага і Юду Іскарыёта, які стаў здраднікам».
Серада — дваццаць трэці звычайны тыдзень
30.08.2010 01:00
«Шчаслівыя вы, калі ўзненавідзяць вас людзі, і калі адрынуць вас, і будуць зневажаць, і з-за Сына Чалавечага адкінуць імя вашае, як зло. Радуйцеся ў той дзень і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода ваша ў небе. Бо так паступалі з прарокамі айцы іхнія».
Чацвер — дваццаць трэці звычайны тыдзень
30.08.2010 01:00
«Езус сказаў сваім вучням: Кажу вам, хто слухае: любіце ворагаў вашых, дабро рабіце тым, хто вас ненавідзіць. Благаслаўляйце тых, хто вас праклінае, маліцеся за тых, хто вас крыўдзіць. Таму, хто ўдарыў цябе па шчацэ, падстаў і другую; і таму, хто адбірае ў цябе плашч, не забараняй узяць і кашулю. Кожнаму, хто просіць у цябе, давай, і ад таго, хто ўзяў тваё, не дамагайся звароту. Рабіце людзям так, як хочаце, каб яны вам рабілі».
Пятніца — дваццаць трэці звычайны тыдзень
30.08.2010 01:00
«Вучань не большы за настаўніка. Але кожны добра падрыхтаваны стане такім, як яго настаўнік. Чаму ты бачыш шчэпку ў воку брата свайго, а бервяна ва ўласным воку не заўважаеш? Як ты можаш казаць брату свайму: Дай, браце, я выцягну шчэпку з вока твайго, — калі сам не бачыш бервяна ў сваім воку? Крывадушнік, выцягні спачатку бервяно са свайго вока, і тады ўбачыш, як выцягнуць шчэпку з вока свайго брата».
Субота — дваццаць трэці звычайны тыдзень
30.08.2010 01:00
«Няма добрага дрэва, якое б прыносіла дрэнны плод, ці дрэннага дрэва, якое б прыносіла добры плод. Бо кожнае дрэва пазнаецца па ягоным плодзе: не збіраюць з церняў смоквы, а з куста ажын не збіраюць вінаграду. Добры чалавек выносіць з добрага скарбу сэрца дабро, а дрэнны чалавек з благога сэрца выносіць зло, бо пра тое, чым напоўнена сэрца, гавораць вусны ягоныя».
Чацвер, 26 жніўня 2010
Нядзельнае казанне: 29 жніўня — ХХІІ Звычайная нядзеля, Год С
27.08.2010 01:00
«...Ганарлівец, калі поўнасцю не вырве з сябе зла, якое ў ім укаранілася, то ніколі не пазбавіцца ад граху пыхі. Можа, яму ўдасца раз ці два ўтаймаваць сваю пыху, але тая зноў дасць аб сабе знаць у самы неспадзяваны момант».
Аўторак, 17 жніўня 2010
Нядзельнае казанне: 22 жніўня — ХХІ Звычайная нядзеля, Год С
18.08.2010 01:00
«Асягненне Божага Валадарства — гэта не дробязь. Гэта — наша будучыня! Яна вырашаецца ўжо цяпер! Ужо сёння ты знаходзішся альбо сярод тых, хто разам з Абрагамам, Ісаакам і Якубам і ўсімі прарокамі — у Валадарстве Божым, альбо сярод тых, хто адкінуты прэч. А ты — можа так здарыцца —спіш!»
Чацвер, 12 жніўня 2010
Пятніца — дваццаць другі звычайны тыдзень
13.08.2010 01:00
«Фарысеі і кніжнікі казалі Езусу: Вучні Янавы часта посцяць і моляцца, падобным чынам робяць і вучні фарысеяў, а Твае — ядуць і п’юць. Езус адказаў ім: Ці можаце прымусіць гасцей вяселля посціць, пакуль жаніх застаецца з імі? Але прыйдуць дні, калі жаніх будзе забраны ад іх, тады і будуць посціць у тыя дні».
Субота — дваццаць другі звычайны тыдзень
13.08.2010 01:00
«У пэўны шабат давялося Езусу праходзіць праз збожжа, а вучні Ягоныя зрывалі каласы і елі, расціраючы рукамі. І некаторыя з фарысеяў казалі: Чаму вы робіце тое, што не дазволена ў шабат? Тады Езус сказаў ім у адказ: Хіба не чыталі вы, што зрабіў Давід, калі згаладаўся разам са сваімі спадарожнікамі? Як увайшоў ён у дом Божы, узяў ахвярныя хлябы, якія дазвалялася есці толькі святарам, і даў іх сваім спадарожнікам. І сказаў ім: Сын Чалавечы — гаспадар шабату».
3 верасня — успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла
13.08.2010 01:00
«Узнялася спрэчка паміж апосталамі, хто з іх павінен лічыцца большым. А Езус адказаў ім: Каралі народаў пануюць над імі, і маючыя ўладу над імі называюцца дабрадзеямі. У вас жа няхай будзе не так, але большы сярод вас няхай станецца як меншы, а той, хто стаіць начале, станецца як слуга. Бо хто большы? Той, які сядзіць за сталом, ці той, які служыць? Ці ж не той, хто сядзіць за сталом? І Я сярод вас, як той, хто служыць. Вы тыя, хто вытрываў са Мною ў Маіх выпрабаваннях. І Я перадаю вам у спадчыну Валадарства, як Мне перадаў яго Айцец Мой, каб вы елі і пілі за Маім сталом у Валадарстве Маім, і каб сядзелі на тронах, судзячы дванаццаць пакаленняў Ізраэля».
13 верасня — успамін св. Яна Залатавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара Касцёла
13.08.2010 01:00
«Езус зноў пачаў навучаць каля мора. І сабраўся да Яго вялікі натоўп людзей, так што Ён увайшоў у човен і сядзеў у ім, на моры, а ўвесь народ быў на беразе каля мора. Ён навучаў іх многаму ў прыпавесцях...».
15 верасня — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай
13.08.2010 01:00
«Стаялі ж каля крыжа Езуса Маці Ягоная і сястра Маці Ягонай, Марыя Клеопава, і Марыя Магдалена. Езус, убачыўшы Маці і вучня, які стаяў побач і якога Ён любіў, сказаў: Жанчына, вось сын Твой. Потым сказаў вучню: Вось Маці твая. І з гэтага часу вучань узяў Яе да сябе».
16 верасня — успамін св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў
13.08.2010 01:00
«Езус узняў вочы свае да неба і маліўся такімі словамі: Ойча святы, захавай іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне, каб яны былі адно, як і Мы. Калі Я быў з імі, Я захоўваў іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне. Я збярог, і ніхто з іх не загінуў, апроч сына пагібелі, каб збылося Пісанне».
23 верасня — успамін св. Піо з П’етрэльчыны, святара
13.08.2010 01:00
«Езус сказаў сваім вучням: Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе і возьме крыж свой, і ідзе следам за Мною. Бо той, хто хоча жыццё сваё зберагчы, загубіць яго, а хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне, той знойдзе яго. Бо якая ж будзе карысць чалавеку, калі ён здабудзе увесь свет, а душы сваёй прынясе шкоду? Або што дасць чалавек узамен за душу сваю? Бо прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Айца свайго з Анёламі сваімі, і тады аддасць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных».
Старонка 51 з 88
У пачатак
Назад
46
47
48
49
50
51
52
53
54
55
Наперад
У канец
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Касцёл у Беларусі
Літургія
Бібліятэка
Пра нас
Папулярныя радзелы навінаў
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Грэка-каталіцкая Царква
Апостальская Сталіца
Замежжа
Інтэрв'ю
Папа Францішак
Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа