ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ
Захаваць запаведзь чыста і бездакорна
Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Цімафея.
Умілаваны:Перад Богам, які дае жыццё ўсяму, і перад Езусам Хрыстом, які даў перад Понціем Пілатам добрае сведчанне, наказваю табе захоўваць запаведзь чыстай і беззаганнай аж да аб’яўлення Пана нашага Езуса Хрыста, якое ў свой час пакажа шчаслівы і адзіны Моцны, Кароль над каралямі і Пан над панамі, адзіны несмяротны, які жыве ў недаступным святле, якога ніхто з людзей не бачыў і бачыць не можа. Яму пашана і вечная моц! Амэн.
Гэта слова Божае.
аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ
Рэфрэн: Станьце перад абліччам Пана з радасным спевам.
1. Усклікай Пану, уся зямля. *
2. З радасцю служыце Пану.
Станьце перад Яго абліччам *
з радасным спевам.
Рэфрэн:
3. Ведайце, што Пан ёсць Богам, *
Ён стварыў нас, і мы Ягоныя.
Мы Яго народ *
і авечкі Ягонай паствы.
Рэфрэн:
4. Уваходзьце ў брамы Яго з падзякаю, †
на дзядзінцы Ягоныя з пахвалою, *
праслаўляйце і благаслаўляйце Яго імя.
Рэфрэн:
5. Бо Пан ёсць добры, *
навекі Ягоная міласэрнасць,
і вернасць Яго *
з пакалення ў пакаленне.
Рэфрэн:
а
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ
Сеецца ў тленні, устае ў нятленні
Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў.
Браты:
Хто-небудзь скажа: Як мёртвыя ўваскрэснуць? У якім целе яны прыйдуць?
Неразумны! Тое, што ты сееш, не ажыве, перш чым не памрэ. Тое, што ты сееш, сееш не як будучае цела, але як голае зерне — напрыклад, пшаніцы ці чаго іншага.
Так і ўваскрашэнне мёртвых. Сеецца ў тленні, устае ў нятленні; сеецца ў пагардзе, устае ў славе; сеецца ў слабасці, устае ў моцы; сеецца цела зямное, устае духоўнае цела. Калі ёсць зямное цела, ёсць і духоўнае. Так і напісана: Першы чалавек Адам стаў жывой істотай, апошні Адам — жыватворным духам. Але не духоўнае першае, а зямное, потым духоўнае.
Першы чалавек — з пылу, зямны; другі Чалавек — з неба. Які быў зямны, такія і зямныя; які нябесны, такія і нябесныя. І як мы насілі вобраз зямнога, так будзем насіць вобраз нябеснага.
Гэта слова Божае.
аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ
Рэфрэн: Буду бачыць Пана ў святле жывых.
10. У дзень, калі Цябе паклічу, *
ворагі мае адступяцца назад;
па гэтым пазнаю, *
што Бог за мяне.
Рэфрэн:
11. У Богу праслаўлю Яго слова, *
ў Пану праслаўлю Ягонае слова.
12. Спадзяюся на Бога і не баюся, *
што можа ўчыніць мне чалавек?
Рэфрэн:
13. Абяцанні, якія даў Табе, Божа, застаюцца на мне, *
Табе аддам ахвяру хвалы.
14. Бо Ты збавіў душу маю ад смерці і ногі ад падзення, *
каб хадзіў я перад абліччам Божым у святле жывых.
Рэфрэн:
СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ
Благаслаўлёныя, хто ў добрым і чыстым сэрцы
захоўвае слова Божае
і прыносіць у цярплівасці плод.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
аЕВАНГЕЛЛЕ
Што на добрай зямлі — гэта тыя, хто захоўвае слова і ў цярплівасці прыносіць плён
+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.
У той час:
Кaлі сабраўся вялікі натоўп i людзі з асобных гарадоў прыходзілі да Езуса, Ён расказаў прыпавесць:
Выйшaў сейбіт сеяць зерне свaё. Кaлі сеяў, aднo ўпaлa пры дaрoзе, i былo пaтaптaнa, i птушкi нябесныя паклявалі ягo. Другoе ўпaлa нa скaлу i, узышoўшы, засoхлa, бo не мелa вiльгaцi. Іншaе ж упaлa мiж церняў, i рaзaм вырасла, але церні зaглушылі ягo. A iншaе ўпaлa нa дoбрую зямлю i, калі ўзышло, прынесла плён у сто разоў большы.
Кажучы гэтa, Езус заклікаў: Хтo мaе вушы, кaб слухaць, няхaй слухaе.
I пытaліся ў Ягo вучнi Ягoныя, штo знaчыць гэтaя прыпавесць. Ён скaзaў iм: Вaм дaдзенa пазнаць тaямнiцу Валадарства Бoжaгa, а да астатніх Я гавару ў прыпавесцях, кaб гледзячы не бaчылі i слухaючы не рaзумелі.
Вось што азначае гэтая прыпавесць: Зерне — гэтa слoвa Бoжaе. Штo пры дaрoзе — гэтa тыя, хто слухaе, але пoтым прыхoдзiць д’ябaл i зaбiрaе слoвa з iхнягa сэрцa, кaб не паверылі і не збaвiліся. Штo нa скaле — гэтa тыя, хто пачуе і з рaдaсцю прымaе слoвa, аднак не мaе кaранёў. Яны верaць часова, a ў пару выпрабавання адыходзяць. Штo ўпaлa ў цернi — гэтa тыя, хто пачуў, аднак клопаты, бaгaцце i ўцехi жыцця паглынаюць іх, i яны не прынoсяць плёну. A штo нa дoбрай зямлі — гэтa тыя, хто, пaчуўшы слoвa, захоўвае яго ў дoбрым i чыстым сэрцы i прынoсіць у цярплівaсцi плён.
Гэта слова Пана.
Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ