ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ
Навучыўся паслухмянасці і стаў прычынаю вечнага збаўлення
Чытанне паслання да Габрэяў.
Хрыстус у дні цела свайго з моцным голасам і са слязьмі ўзнёс малітвы і просьбы да таго, хто мог уратаваць Яго ад смерці, і быў выслуханы за сваю пакорлівасць. Хоць быў Сынам, навучыўся паслухмянасці праз тое, што выцерпеў. І, будучы дасканалым, стаў для ўсіх, хто Яму паслухмяны, прычынаю вечнага збаўлення.Гэта слова Божае.
аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМРэфрэн: Збаў мяне, Пане, у сваёй ласкавасці.
2. У Цябе, Пане, я шукаю прыстанішча,
няхай не буду асаромлены навекі, *
у справядлівасці Тваёй збаў мяне.
3. Нахілі да мяне сваё вуха, *
паспяшайся мяне ўратаваць.
Рэфрэн:
Будзь для мяне каменнай цвярдыняй, *
домам прыстанішча, каб уратаваць мяне.
4. Бо Ты мая скала і мая цвярдыня, *
дзеля імя Твайго кіруй мною і вядзі мяне.
Рэфрэн:
5. Выцягні мяне з сеткі, якую патаемна паставілі на мяне, *
бо Ты мая цвярдыня.
6. У рукі Твае аддаю я дух мой; *
Ты мяне адкупіў, Пане, Божа верны.
Рэфрэн:
15. Спадзяюся на Цябе, Пане, *
я кажу: Ты мой Бог.
16. У Тваіх руках дні мае, *
вызвалі мяне з рук ворагаў маіх і ганіцеляў.
Рэфрэн:
20. Якая ж вялікая Твая дабрыня, *
якую Ты захаваў для тых, хто Цябе баіцца,
якую Ты падрыхтаваў тым, *
хто на Цябе спадзяецца перад чалавечымі сынамі.
Рэфрэн:
а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ
бо не спазнаўшы смерці заслужыла
вянец мучаніцтва пад крыжам Пана.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
аЕВАНГЕЛЛЕ
Каля крыжа Езуса стаяла Маці Ягоная
+ Чытанне cвятога Евангелля паводле Яна.
Гэта слова Пана.
Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ