ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ
Абвяшчаем Хрыста Езуса, а нас саміх — як слугаў вашых дзеля Езуса
Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў.
Браты:
Таму, маючы з міласэрнасці Божай такое служэнне, мы не губляем адвагі. Наадварот, мы адракліся ад сарамлівых скрытых спраў, мы не паводзім сябе падступна і не скажаем слова Божага, але праз выяўленне праўды даручаем сябе сумленню кожнага чалавека перад Богам.
Мы не сябе абвяшчаем, але Хрыста Езуса як Пана, а нас саміх — як слугаў вашых дзеля Езуса. Таму што Бог, які загадаў святлу заззяць з цемры, асвятліў нашыя сэрцы, каб даць святло пазнання славы Божай у абліччы Езуса Хрыста.
Мы маем скарб у гліняных пасудзінах, каб веліч сілы была Божая, а не ад нас.
Гэта слова Божае.аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ
Рэфрэн: Апавядайце між народамі пра славу Пана.
1. Спявайце Пану новую песню, *
спявай Пану, уся зямля.
2. Спявайце Пану, *
слаўце Ягонае імя.
Рэфрэн:
Абвяшчайце з дня ў дзень Яго збаўленне. *
3. Апавядайце між плямёнамі пра славу Яго,
паміж усімі народамі *
пра цуды Ягоныя.
Рэфрэн:
7. Аддайце Пану, плямёны народаў, *
аддайце Пану славу і моц.
8. Аддайце Пану *
славу дзеля імя Ягонага.
Рэфрэн:
10. Кажыце між плямёнамі:*
Пан валадарыць.
Ён сусвет умацаваў, каб не пахіснуўся. *
Ён будзе судзіць народы справядліва.
Рэфрэн:
а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ
бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, Я сказаў вам.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
аЕВАНГЕЛЛЕ
Я перадаю вам у спадчыну Валадарства, як Мне перадаў яго Айцец Мой
+ Чытанне cвятога Евангелля паводле Лукі.
У той час:
Узнялася спрэчка паміж апосталамі, хто з іх павінен лічыцца большым. А Езус адказаў ім: Каралі народаў пануюць над імі, і маючыя ўладу над імі называюцца дабрадзеямі. У вас жа няхай будзе не так, але большы сярод вас няхай станецца як меншы, а той, хто стаіць начале, станецца як слуга. Бо хто большы? Той, які сядзіць за сталом, ці той, які служыць? Ці ж не той, хто сядзіць за сталом? І Я сярод вас, як той, хто служыць. Вы тыя, хто вытрываў са Мною ў Маіх выпрабаваннях. І Я перадаю вам у спадчыну Валадарства, як Мне перадаў яго Айцец Мой, каб вы елі і пілі за Маім сталом у Валадарстве Маім, і каб сядзелі на тронах, судзячы дванаццаць пакаленняў Ізраэля.
Гэта слова Пана.
Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ