11–13 лютага адбудуцца рэкалекцыіі для сужонкаў ад руху «Сужэнскія Сустрэчы». Яны пройдуць у Навагрудку, у рэкалекцыйным доме пры касцёле святога Міхала Арханёла.
Арганізатары запрашаюць да ўдзелу перадусім сем’і з Мінска, Гродна і Гродзенскай вобласці, а таксама з усёй Беларусі.
Рэкалекцыі праходзяць па ўнікальнай аўтарскай праграмме ўжо 18 гадоў у Беларусі і больш за 40 гадоў у свеце.
Рэкалекцыі «Сужэнскіх сустрэч»:
- дазваляюць мужу і жонцы сустрэцца як асобам, кожная з якіх мае свае пачуцці, патрэбы, спосаб рэагавання на тыя ці іншыя сітуацыі і г.д.,
- дакрануцца да глыбіні сваіх адносін,
- паглядзець з іншага, нечаканага боку на свае адносіны і пачуцці,
- папрактыкавацца ў дыялогу па пэўных правілах,
- нарэшце, атрымаць плод для свайго сужэнства: аднавіць свае пачуцці і цеплыню ў адносінах, паглыбіць давер і ўзаемаразуменне, зрабіць канкрэтныя крокі па выхаду з крызісу сужэнскага жыцця, закласці моцны падмурак для здаровых адносін.
Важна ведаць, што гэтыя рэкалекцыі кожная сужэнская пара перажывае індывідуальна, толькі ў дыялогу паміж мужам і жонкай.
Усё, што мужу і жонцы ўдасца перажыць і атрымаць падчас рэкалекцый, застанецца пэўнай таямніцай толькі іх сужэнства. Духоўныя асобы перажываюць рэкалекцыі па сваёй праграмме ў дыялогу з Богам.
Тыя, хто ўжо ўдзельнічаў у рэкалекцыях «Сужэнскіх сустрэч», пераканаліся, што кожны высілак для умацавання сужэнскай сувязі, для сапраўднага клопату аб адносінах, для паглыблення ўзаемаразумення, шчырасці і цеплыні дае неверагодныя плады ў сем’ях.
Удзельнікі руху зазначаюць:
«Нашыя сем’і нарадзіліся для таго, каб быць шчаслівымі і адчуваць смак і радасць сваіх адносін.Але гэта патрабуе ад сужонкаў пэўнага клопату пра свае адносіны на кожным этапе жыцця: і калі толькі стварылі сям’ю і вучацца сумеснай штодзённасці, і калі нараджаецца першае дзіцятка і адбываецца пэўная „рэвалюцыя“ ў адносінах, а таксама калі яшчэ і яшчэ нараджаюцца дзеці і часу адзін для аднаго амаль што не застаецца, а потым дзеці падрастаюць і ствараюць свае сем’і, і зноў настае новы этап, калі патрэбна аднаўляць эмацыйную сувязь…
Але як гэта рабіць? Як на працягу жыцця працаваць над сваімі адносінамі, паглыбляць іх, „рамантаваць“, а бывае, і ўваскрашаць у канкрэтных сітуацыях? У якім кірункку рухацца?
„Сужэнскія сустрэчы“ прапануюць вельмі канкрэтны інструмент — дыялог, які пасля рэкалекцый удзельнікі змогуць самастойна выкарыстоўваць у сваёй штодзённасці, каб будаваць не толькі адносіны паміж сабою, але і з дзецьмі, роднымі, калегамі па працы і іншымі людзьмі», — падкрэсліваюць арганізатары.
- Рэкалекцыі распачынаюцца ў пятніцу 11 лютага ў 18.00, заканчваюцца ў нядзелю 13 лютага каля 15.00.
- У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абодвух сужонкаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.
- Запрашаюцца ўсе, хто гатовы працаваць над сваімі сужэнскімі адносінамі, незалежна ад узросту, канфесійнай прыналежнасці і рэлігійнай актыўнасці: і тыя, хто толькі распісаліся ў ЗАГСе, і тыя, хто жыве ў касцёльным шлюбе.
- Падчас рэкалекцый будуць прынятыя ўсе неабходныя меры бяспекі: колькасць уздельнікаў абмежавана магчымасцю захавання дыстанцыі, дзейнічае масачны рэжым, выкарыстоўваюцца сродкі дэзінфекцыі і г.д.
Адрас: г. Навагрудак, вул.Савецкая 2, новы рэкалекцыйны дом пры касцёле святога Міхала Арханёла.
Запіс і дадтковая інфармацыя па тэлефоне: +375 (29) 652 11 44
Вашай увазе прапануем сведчанні сем’яў, якія ўдзельнічалі ў рэкалекцыях руху «Сужэнскія сустрэчы»:
- «Наша знаёмства адбылося ў інтэрнэце». Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця Гелі і Вовы Белаусаў
- Дыялогі Олі і Сашы: адчуванне каштоўнасці нашага «разам»
- Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця: «Крошкі» для сужэнскіх адносін на кожны дзень — рэцэпт ад сям’і Панамаровых
- «Я ехала на ўік-энд, не ведаючы, што там будзе». Гісторыя сям’і Яўгена і Вольгі Хілько
- Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця: «Бог пакрыху, маленькімі крокамі прыходзіў у нашае жыццё»
- Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця. Гісторыя сям’і Ганны і Юрыя Лугаўцовых
- Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця. Гісторыі ўдзельнікаў «Сужэнскіх сустрэч»