Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У Мінску прайшла Імша Хрызма і пастырская сустрэча святароў: служэнне святара без любові не мае сэнсу
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
13.04.2017 13:48

13 красавіка, у Вялікі чацвер, у мінскай архікатэдры на Імшу Хрызма сабраліся святары, якія нясуць служэнне ў парафіях Мінскай вобласці. Разам з душпастырамі маліліся Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр.

Эўхарыстычную літургію ўзначаліў Мітрапаліт Кандрусевіч. У гэтым годзе ў прэзбітэрыі знаходзіліся таксама святары, якія сёлета адзначаюць юбілей святарства або круглую дату нараджэння.

Арцыпастыр звярнуўся да душпастыраў са сваім словам. «Жыццё і служэнне святара без любові не мае сэнсу. Каб сапраўды любіць, неабходна самому быць чыстым. Наколькі святар жыве духам цэлібату, настолькі ён моцны Богам. Узорам святарскай духоўнай чысціні з'яўляецца Хрыстус. А святарская чысціня з'яўляецца крыніцай пастырскай любові», — нагадаў іерарх.

Сярод важных характарыстык вельмі прыгожага і адказнага паклікання — паклікання святара — мітрапаліт назваў таксама малітву, пакору, сведчанне жыцця, пастырскую дзейнасць. «Сілай святарскага сведчання з'яўляецца малітва. Хто паважае і любіць іншага чалавека, той часта з ім размаўляе. Падобна і ў адносінах з Богам: хто верыць, паважае і любіць Бога, той часта размаўляе з Ім на малітве. Святар — гэта чалавек малітвы», — падкрэсліў арцыпастыр.

Ранішняя Імша Хрызма ў Вялікі чацвер — знак еднасці біскупа са святарамі мясцовага Касцёла. Падчас яе цэлебрацыі ўзгадваецца ўстанаўленне святарства і Эўхарыстыі, якія непарыўна звязаны паміж сабою. Таму падчас гэтай Імшы святары з усёй дыяцэзіі, як гэта адбылося і сёння ў Мінску, аднаўляюць абяцанні, дадзеныя падчас прэзбітэрскага пасвячэння.

Падчас Імшы Хрызма па традыцыі адбылося благаслаўленне алею хворых, які ўжываецца ў сакрамэнце хворых, і алею хрызма. Хрызма выкарыстоўваецца ў сакрамэнтах хросту і канфірмацыі на знак далучэння таго, хто прымае гэтыя сакрамэнты, да Божага народа, а таксама пры пасвячэнні біскупа і святароў на знак іх святарскай годнасці ў іерархіі Касцёла.

На заканчэнне Эўхарыстыі манахіні, якія нясуць служэнне пры парафіях у Мінскай вобласці, павіншавалі святароў з іх святам.

Пасля Імшы прайшла пастырская сустрэча, падчас якой да душпастыраў звярнуўся з прамовай Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр.

«Езус устанаўлівае Эўхарыстыю для таго, каб быць сярод нас, каб сваёй прысутнасцю наталяць прагненне вечнасці, якая ўпісана ў сэрца кожнага чалавека. Ён кліча некаторых да асаблівай паслугі ў сваім Касцёле, каб запэўніць гэтую прысутнасць у кожным месцы свету», — нагадаў нунцый.

Іерарх таксама заўважыў, што часам святары і кансэкраваныя асобы страчваюць радасць ад свайго служэння. «Вельмі важна адкрыць для самога сябе, кім ты з’яўляешся і кім жадаеш быць. Калі ўсведамляеш, хто цябе паклікаў, да чаго Ён цябе кліча, што праз цябе здзяйсняе, — як можна не быць шчаслівым?» — падкрэсліў арцыбіскуп Габар Пінтэр.

Падчас пастырскай сустрэчы Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч абвясціў аб заснаванні катэдральнага капітула ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

(VGr)
Фота Віталія Палінеўскага

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

30.05 14:32Мінск наведала дэлегацыя Рады епіскапатаў Еўропы
29.05 11:21Беларускае грамадскае жыццё ў Будславе на старонках віленскіх газет міжваеннага перыяду
28.05 15:35«Без веры няма збаўлення»: працэсія Божага Цела прайшла ў Мінску (+фота)
22.05 14:32Польскі евангелізатар Ян Будзяшак стане госцем МСМ-2017 у Івянцы
22.05 14:25У Мінску назвалі пераможцаў журналісцкага пралайф-конкурсу «Жыццё пад Сэрцам»
22.05 14:14«Спажываць хлеб вечнага жыцця»: Першая Камунія ў мінскай архікатэдры
22.05 08:34Нясвіжскі касцёл ізноў стаў пляцоўкай для фестывалю ХХІІ свята мастацтваў «Музы Нясвіжа»
21.05 20:00У Мінску памаліліся за біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB з нагоды 25-годдзя манаскага жыцця (+фота)
19.05 16:52Упершыню для ўдзельнікаў сустрэчы моладзі ў Івянцы арганізуюць каталіцкі квіз
18.05 11:49Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB: чалавек і магчымасць яму дапамагчы — самае важнае для мяне