Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
«Мы ўсё можам у Хрысце»: Пасхальная вігілія ў мінскай архікатэдры (+фотарэпартаж)
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
16.04.2017 02:02

Літургія Пасхальнай вігіліі ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, якая прайшла ўвечары 15 красавіка, абвясціла вернікам аб Уваскрасенні Езуса Хрыста.

Вялікдзень — дзень перамогі святла над цемрай і жыцця над смерцю. Літургія распачынаецца звонку святыні каля вогнішча. Важнымі сімваламі ў гэтай літургіі з’яўляюцца цемра і святло. У цемры на распачацце Пасхальнай вігіліі з’яўляецца святло — агонь. Яго благаслаўляе святар і ад гэтага запальваецца пасхал — свечка, якая свеціць у цемры. Такім святлом для сусвету з’яўляецца Уваскрасенне Хрыста.

«Сёння мы святкуем радасную навіну перамогі Езуса над смерцю і грахом. Калі праз сакрамэнтальнае жыццё мы з’яўляемся ўдзельнікамі гэтай перамогі, то ведаем, хто ёсць наш Бог. Гэта не фальшывыя богі сучаснага свету — поспех, кар’ера, грошы, наркотыкі, алкаголь і г.д., але сапраўдны Бог, якім з’яўляецца уваскрослы Езус Хрыстус», — адзначыў у Пасхальную вігілію Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўзначаліў Эўхарыстычную літургію.

У архікатэдры ў гэты дзень быў удзелены сакрамэнт хросту і канфірмацыі пяці кандыдатам. 

На заканчэнне іерарх павіншаваў з Вялікаднем усіх хрысціянаў — католікаў, праваслаўных і пратэстантаў, бо сёлетняя Пасха, як падкрэсліў мітрапаліт, «з’яўляецца сумесным святкаваннем перамогі Хрыста!»

Фота Аляксандры Шчыглінскай

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

30.05 14:32Мінск наведала дэлегацыя Рады епіскапатаў Еўропы
29.05 11:21Беларускае грамадскае жыццё ў Будславе на старонках віленскіх газет міжваеннага перыяду
28.05 15:35«Без веры няма збаўлення»: працэсія Божага Цела прайшла ў Мінску (+фота)
22.05 14:32Польскі евангелізатар Ян Будзяшак стане госцем МСМ-2017 у Івянцы
22.05 14:25У Мінску назвалі пераможцаў журналісцкага пралайф-конкурсу «Жыццё пад Сэрцам»
22.05 14:14«Спажываць хлеб вечнага жыцця»: Першая Камунія ў мінскай архікатэдры
22.05 08:34Нясвіжскі касцёл ізноў стаў пляцоўкай для фестывалю ХХІІ свята мастацтваў «Музы Нясвіжа»
21.05 20:00У Мінску памаліліся за біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB з нагоды 25-годдзя манаскага жыцця (+фота)
19.05 16:52Упершыню для ўдзельнікаў сустрэчы моладзі ў Івянцы арганізуюць каталіцкі квіз
18.05 11:49Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB: чалавек і магчымасць яму дапамагчы — самае важнае для мяне