Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Пачаў працу сайт «Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў»
26.05.2014 18:05

З 23 мая ў тэставым рэжыме пачаў працу сайт грамадскай ініцыятывы «Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў» — Крыніца.INFO.

 
Другі дзень візіту арцыбіскупа Савіо Хона Тай-Фая ў Беларусь
23.05.2014 14:02

Працягваецца візіт сакратара Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў арцыбіскупа Савіо Хона Тай-Фая SDB y Беларусь.

 
У Віцебску адкрылася Х Міжнародная медыцынская канферэнцыя па ўрачэбнай этыцы
23.05.2014 12:03

22 мая ў Віцебску адкрылася Х Міжнародная медыцынская канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце». Пачалася канферэнцыя святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч у катэдральным касцёле горада.

 
У Мінску прайшло пасяджэнне Рады па справах сям’і пры ККББ
22.05.2014 17:51

22 мая ў Мінску на чале з біскупам Пінскім Антоніем Дзям'янкам адбылося пасяджэнне Рады па справах сям’і пры ККББ.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Юрый Касабуцкі прынялі ўдзел у юбілейных Міжнародных Кірыла-Мятодаўскіх чытаннях
22.05.2014 15:46

22 мая ў Інстытуце тэалогіі імя святых Мятода і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў межах ХХ юбілейных Міжнародных Кірыла-Мятодаўскіх чытанняў адкрылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Хрысціянства ў беларускай культуры і духоўнасці”. Каталіцкі Касцёл у Беларусі на ёй прадставілі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
Сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў сустрэўся з Міністрам замежных спраў Беларусі
22.05.2014 12:20

22 мая 2014 г. у Міністэрстве замежных спраў Беларусі адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з сакратаром Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў арцыбіскупам Савіо Хонам Тай-Фаем. У сустрэчы прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

 
У мінскім араторыі св. Яна Боско прайшла канферэнцыя «Асаблівая тэрыторыя дзяцінства»
22.05.2014 11:24
20 мая ў араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску ў межах Міжнароднага дня аховы дзяцей адбылася канферэнцыя па Моладзевай сацыяльна-праблемнай праграме «Асаблівая тэрыторыя дзяцінства», прысвечаная выхаванню дзяцей і моладзі.
 
У сatholic.by у Фэйсбуку 2000 «фанаў»!
22.05.2014 11:06

Колькасць наведвальнікаў старонкі сatholic.by у Фэйсбуку, дзе кожны можа выказаць сваё меркаванне, дасягнула 2 000.

 
Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі з нагоды кананізацыі Папы Яна XXIII і Папы Яна Паўла II
21.05.2014 16:45

18 мая 2014 г., у 94-ю гадавіну нараджэння св. Яна Паўла ІІ, у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася Імша падзякі за яго кананізацыю. Імшу ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Публікуем тэкст прамовы арцыбіскупа.

 
Набор навучэнцаў у Мінскі тэалагічны каледж пачынаецца з 1 чэрвеня
21.05.2014 10:57

«Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля» аб’яўляе набор навучэнцаў на 2014/2015 навучальны год. Дакументы прымаюцца да 23 жніўня 2014 г.

 
Хрысціянскае сёння: katholisch.de — як працуе нямецкая сястра рэдакцыі catholic.by?
20.05.2014 11:05

16 штатных супрацоўнікаў, 12 тысяч інтэрнэт-наведванняў у дзень, свая тэлестудыя і святары-практыканты. Аб тым, як працуюць калегі з нямецкага сайта katholisch.de, у чарговай частцы новага праекта catholic.by «Хрысціянскае сёння» — пра хрысціянства ў Беларусі і за мяжой.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка прыняў удзел у інгрэсе новага ардынарыя ў Луцку ва Украіне
19.05.2014 11:54

17 мая ў Луцку на Украіне адбыўся інгрэс новага ардынарыя ў катэдральным касцёле св. Апосталаў Пятра і Паўла. Новым ардынарыем стаў прызначаны біскуп Віталій Скамароўскі, які да гэтага з’яўляўся дапаможным біскупам Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі.

 
Магчыма, у Беларусі будзе новы благаслаўлёны — Эдвард Вайніловіч
16.05.2014 14:58

15 мая ў мінскім касцёле Св. Сымона і св. Алены адбылося першае пасяджэнне пастулатарскай камісіі ў справе беатыфікацыі фундатара Чырвонага касцёла — Эдварда Вайніловіча, які пабудаваў гэтую святыню ў знак памяці аб сваіх рана памерлых дзецях.

 

 
Святы Ян Павел ІІ: гісторыі сустрэчы з Пантыфікам
16.05.2014 01:44
Рэдакцыя Catholic.by напярэдадні кананізацыі Яна Паўла ІІ распачала публікацыю ўспамінаў пра Пантыфіка. Першыя два матэрыялы ўтрымлівалі гісторыі сустрэчы з Папам Рымскім пробашча магілёўскай катэдры кс. Рамана Факсінскага і ўспаміны дырэктара кінафестываля Магніфікат, рэжысёра Юрыя Гарулёва.
 
Адбыўся візіт намесніка Міністра замежных спраў Беларусі ў Ватыкан
15.05.2014 19:31

14 мая праходзіў аднадзённы працоўны візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алены Купчыной у Ватыкан, цэнтральным мерапрыемствам якога стала сустрэча з Дзяржаўным сакратаром кардыналам Пьетро Паралінам.

 
<< Першая < Папярэдняя 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 Наступная > Апошняя >>

Старонка 69 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.