Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пачаў працу сайт «Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў»
Беларусь
26.05.2014 18:05
З 23 мая ў тэставым рэжыме пачаў працу сайт грамадскай ініцыятывы «Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў» — Крыніца.INFO.

На дадзены момант на сайце можна азнаёміцца з матэрыяламі маніторынгу хрысціянскіх СМІ Беларусі, навінамі Супольнасці. Таксама дзейнічае каляндар памятных датаў з гісторыі хрысціянства, Беларусі і свету.

У бліжэйшы час пачнуць працу базы звестак: «Хрысціянскі байнэт», мэта якога  азнаёміць наведвальнікаў з хрысціянскімі сайтамі Беларусі, а таксама база святыняў Беларусі, дзе плануецца сабраць звесткі пра ўсе хрысціянскія беларускія храмы.

Ёсць на Крыніца.INFO і раздзел, прысвечаны аўтарскім матэрыялам, аналітыцы і каментарам.

У будучым не выключаная магчымасць пашырэння сферы дзейнасці сайта.

Рэдакцыя сайта і кіраўніцтва Супольнасці заклікае ўсіх ахвочых далучацца да працы сайта, яго папаўнення і абнаўлення. Рэдакцыя і кіраўніцтва будзе рада любой валанцёрскай дапамозе.

Максім Гацак, AYU

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.