Пошук

29.07.2019 09:09   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: cagnz.org

Адказны за душпастырства моладзі біскуп Юзаф Станеўскі прапануе беларускім юнакам і дзяўчатам падчас летніх канікул разам прачытаць паслясінадальную Апостальскую адгартацыю папы Францішка Christus Vivit — «Хрыстус жыве», — напісаную ў форме ліста да моладзі.

У дакуменце, які складаецца з дзевяці раздзелаў, падзеленых на 299 пунктаў, Святы Айцец тлумачыць, што быў натхнёны «багаццем разважанняў і дыялогаў Сіноду», прысвечанага моладзі, які адбыўся ў Ватыкане ў кастрычніку мінулага года.

Студэнт 6-га курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне Яўген Амасёнак здзейсніў аўдыёзапіс адгартацыі.

Апошні, дзявяты раздзел адгартацыі «Хрыстус жыве» называецца «Распазнаванне». У ім Святы Айцец нагадвае, што без мудрасці распазнавання мы лёгка можам ператварыцца ў марыянетак, аддадзеных на волю выпадковых акалічнасцяў.

Распазнаванне праяўляецца ў намаганні вызначыць сваё ўласнае пакліканне. Гэта заданне, якое патрабуе часу ў самотнасці і цішыні, таму што гаворка ідзе пра вельмі асабістае рашэнне, якое ніхто не можа прыняць за нас.

Дар паклікання стане, без сумнення, патрабавальным дарам. Божыя дары патрабуюць узаемадзеяння, і каб карыстацца імі, неабходна ўсур’ёз гэтым заняцца, неабходна рызыкнуць. Ад асобаў, якія дапамагаюць моладзі ў працэсе распазнавання, патрабуюцца тры якасці: увага да асобы, уменне адрозніць ласку ад спакусы, а таксама здольнасць зараней прадбачыць тое, што адчувае іншы і ў якім кірунку ён жадае ісці.

Папа Францішак завяршае адгартацыю пажаданнем:

Дарагая моладзь, я буду шчаслівы бачыць, як вы бяжыце хутчэй за таго, хто марудзіць і баіцца. Бяжыце ж, калі вас прыцягвае гэтае Аблічча, якое мы ўшаноўваем у святой Эўхарыстыі і пазнаем у целе церпячага брата…

Касцёл мае патрэбу ў вашым імкненні, у вашай інтуіцыі, у вашай веры… І калі вы прыбяжыце туды, куды мы яшчэ не дабраліся, майце цярплівасць нас пачакаць.

Сёння чытаем разам заключны, дзявяты раздзел адгартацыі «Хрыстус жыве». Пераклад Апостальскай адгартацыі Christus vivit на беларускую мову здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Абноўлена 29.07.2019 14:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця