Пошук

11.07.2019 20:01   Біскуп Юзаф Станеўскі / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: pinterest.com

Адказны за душпастырства моладзі біскуп Юзаф Станеўскі прапануе беларускім юнакам і дзяўчатам падчас летніх канікул разам прачытаць паслясінадальную Апостальскую адгартацыю папы Францішка Christus Vivit — «Хрыстус жыве», — напісаную ў форме ліста да моладзі.

У дакуменце, які складаецца з дзевяці раздзелаў, падзеленых на 299 пунктаў, Святы Айцец тлумачыць, што быў натхнёны «багаццем разважанняў і дыялогаў Сіноду», прысвечанага моладзі, які адбыўся ў Ватыкане ў кастрычніку мінулага года.

Студэнт 6-га курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне Яўген Амасёнак здзейсніў аўдыёзапіс адгартацыі.

Першы раздзел адгартацыі называецца «Што Божае слова кажа пра моладзь?».

Папа Францішак нагадвае, што ў той час, калі з моладдзю асабліва не лічыліся, пэўныя тэксты паказваюць, што Бог глядзіць па-іншаму, і коратка прадстаўляе маладых асобаў са Старога Запавету: Юзафа, Гедэона, Самуэля, караля Давіда, Саламона і Ерамію, вельмі маладую габрэйскую служанку сірыйскага вяльможы Наамана і маладую Рут. Пасля гэтага Пантыфік звяртаецца да Новага Запавету, кажучы, што Езус, вечна малады, хоча даць нам заўсёды маладое сэрца.

Пры гэтым Святы Айцец адзначае, што Езусу не падабалася, калі дарослыя з пагардай глядзелі на моладзь або дэспатычна выкарыстоўвалі яе для паслугаў.

Наадварот, Ён прасіў: «Большы сярод вас няхай будзе як меншы» (Лк 22, 26). Для Яго ўзрост не даваў права на прывілеі, і калі камусьці менш гадоў, гэта не значыць, што ён менш важны.

Сёння чытаем разам першы раздзел адгартацыі «Хрыстус жыве». Пераклад Апостальскай адгартацыі Christus vivit на беларускую мову здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Працяг ТУТ>>>

Абноўлена 16.07.2019 09:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.