Адказны за душпастырства моладзі біскуп Юзаф Станеўскі прапануе беларускім юнакам і дзяўчатам падчас летніх канікул разам прачытаць паслясінадальную Апостальскую адгартацыю папы Францішка Christus Vivit — «Хрыстус жыве», — напісаную ў форме ліста да моладзі.
У дакуменце, які складаецца з дзевяці раздзелаў, падзеленых на 299 пунктаў, Святы Айцец тлумачыць, што быў натхнёны «багаццем разважанняў і дыялогаў Сіноду», прысвечанага моладзі, які адбыўся ў Ватыкане ў кастрычніку мінулага года.
Студэнт 6-га курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне Яўген Амасёнак здзейсніў аўдыёзапіс адгартацыі.
- Уступнае слова ТУТ>>>
- Першы раздзел «Што Божае слова кажа пра моладзь?» ТУТ>>>
- Другі раздзел «Езус Хрыстус заўсёды малады» ТУТ>>>
- Трэці раздзел «Вы — cённяшні дзень Бога» ТУТ>>>
У чацвёртым раздзеле пад назваю «Вялікая навіна для ўсіх маладых людзей» папа Францішак абвяшчае юнакам і дзяўчатам тры вялікія праўды:
Бог цябе любіць: ніколі не сумнявайся ў гэтым; Хрыстус цябе збаўляе; Ён жыве.
Сёння чытаем разам чацвёрты раздзел адгартацыі «Хрыстус жыве». Пераклад Апостальскай адгартацыі Christus vivit на беларускую мову здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.