Адказны за душпастырства моладзі біскуп Юзаф Станеўскі прапануе беларускім юнакам і дзяўчатам падчас летніх канікул разам прачытаць паслясінадальную Апостальскую адгартацыю папы Францішка Christus Vivit — «Хрыстус жыве», — напісаную ў форме ліста да моладзі.
У дакуменце, які складаецца з дзевяці раздзелаў, падзеленых на 299 пунктаў, Святы Айцец тлумачыць, што быў натхнёны «багаццем разважанняў і дыялогаў Сіноду», прысвечанага моладзі, які адбыўся ў Ватыкане ў кастрычніку мінулага года.
Студэнт 6-га курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне Яўген Амасёнак здзейсніў аўдыёзапіс адгартацыі.
- Уступнае слова ТУТ>>>
- Першы раздзел «Што Божае слова кажа пра моладзь?» ТУТ>>>
- Другі раздзел «Езус Хрыстус заўсёды малады» ТУТ>>>
- Трэці раздзел «Вы — cённяшні дзень Бога» ТУТ>>>
- Чацвёрты раздзел «Вялікая навіна для ўсіх маладых людзей» ТУТ>>>
Пяты раздзел адгартацыі называецца «Шляхі маладосці».
Любоў Бога і нашыя адносіны з Хрыстом, які жыве, не перашкаджаюць нам марыць і не патрабуюць ад нас звужаць нашыя далягляды. Наадварот, гэтая любоў штурхае нас наперад, стымулюе нас, кіруе да лепшага і прыгажэйшага жыцця. Слова «неспакой» аб’ядноўвае шматлікія імкненні, якія ёсць у сэрцах маладых.
Маладосць не можа быць «адкладзеным часам», паколькі гэта «ўзрост выбараў» у прафесійнай, грамадскай, палітычнай сферах, а таксама выбару партнёра і магчымасці мець першых дзяцей.
Гаворачы пра ўзрастанне і сталенне, папа Францішак звяртае ўвагу на важнасць духоўнага развіцця ў пошуку Бога і захаванні Яго слова. Таксама і дарослыя павінны сталець, не губляючы каштоўнасцяў маладога ўзросту.
Сёння чытаем разам пяты раздзел адгартацыі «Хрыстус жыве». Пераклад Апостальскай адгартацыі Christus vivit на беларускую мову здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.