Пошук

16.07.2019 14:50   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: pinterest.com

Адказны за душпастырства моладзі біскуп Юзаф Станеўскі прапануе беларускім юнакам і дзяўчатам падчас летніх канікул разам прачытаць паслясінадальную Апостальскую адгартацыю папы Францішка Christus Vivit — «Хрыстус жыве», — напісаную ў форме ліста да моладзі.

У дакуменце, які складаецца з дзевяці раздзелаў, падзеленых на 299 пунктаў, Святы Айцец тлумачыць, што быў натхнёны «багаццем разважанняў і дыялогаў Сіноду», прысвечанага моладзі, які адбыўся ў Ватыкане ў кастрычніку мінулага года.

Студэнт 6-га курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне Яўген Амасёнак здзейсніў аўдыёзапіс адгартацыі.

У трэцім раздзеле, названым «Вы — cённяшні дзень Бога», Пантыфік зазначае, што моладзь — гэта не толькі будучыня свету, але і яго цяперашні час, паколькі яна ўзбагачае яго сваім унёскам.

У гэтай частцы дакумента Святы Айцец аналізуе цяжкасці і праблемы, з якімі сустракаецца сучасная моладзь.

Між іншым, ён звяртае ўвагу на сексуальнасць, адзначаючы, што маральныя нормы ў гэтай сферы часта становяцца прычынай непаразумення і аддалення ад Касцёла, паколькі многімі ўспрымаюцца як сфера асуджэння і прысуду. Між тым нямала юнакоў і дзяўчат гатовыя размаўляць на гэтую тэму.

Акрамя таго, пастыр паўсюднага Касцёла закранае такія важныя пытанні сучаснасці, як новыя формы перадачы інфармацыі і камунікацыі ў лічбавую эпоху, праблема мігрантаў, выкарыстанне непаўнагадовых, а эскейпізму, ці ўцёкам ад складанай і змрочнай рэчаіснасці, супрацьпастаўляе надзею Велікоднай раніцы.

Сёння чытаем разам трэці раздзел адгартацыі «Хрыстус жыве». Пераклад Апостальскай адгартацыі Christus vivit на беларускую мову здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Працяг ТУТ>>>

Абноўлена 19.07.2019 12:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа