Адказны за душпастырства моладзі біскуп Юзаф Станеўскі прапануе беларускім юнакам і дзяўчатам падчас летніх канікул разам прачытаць паслясінадальную Апостальскую адгартацыю папы Францішка Christus Vivit — «Хрыстус жыве», — напісаную ў форме ліста да моладзі.
У дакуменце, які складаецца з дзевяці раздзелаў, падзеленых на 299 пунктаў, Святы Айцец тлумачыць, што быў натхнёны «багаццем разважанняў і дыялогаў Сіноду», прысвечанага моладзі, які адбыўся ў Ватыкане ў кастрычніку мінулага года.
Студэнт 6-га курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне Яўген Амасёнак здзейсніў аўдыёзапіс адгартацыі.
- Уступнае слова ТУТ>>>
- Першы раздзел «Што Божае слова кажа пра моладзь?» ТУТ>>>
- Другі раздзел «Езус Хрыстус заўсёды малады» ТУТ>>>
- Трэці раздзел «Вы — cённяшні дзень Бога» ТУТ>>>
- Чацвёрты раздзел «Вялікая навіна для ўсіх маладых людзей» ТУТ>>>
- Пяты раздзел «Шляхі маладосці» ТУТ>>>
- Шосты раздзел «Маладыя людзі з каранямі» ТУТ>>>
Сёмы раздзел адгартацыі прысвечаны «Пастырству моладзі».
У ім Святы Айцец тлумачыць, што маладыя людзі самі з’яўляюцца дзеючымі асобамі моладзевага душпастырства, якім спадарожнічаюць і якіх вядуць, але якія вольныя творча і адважна шукаць заўсёды новыя шляхі.
Такім чынам, моладзевае душпастырства можа быць толькі ўзаемным, гэта значыць быць супольным шляхам па двух асноўных кірунках: у пошуку і ва ўзрастанні.
Святы Айцец жадае, каб касцёльныя структуры сталі адкрытымі асяродкамі, здольнымі прымаць моладзь. Акрамя таго, на яго думку, моладзевае душпастырства павінна быць місіянерскім.
Сёння чытаем разам сёмы раздзел адгартацыі «Хрыстус жыве». Пераклад Апостальскай адгартацыі Christus vivit на беларускую мову здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.