Пошук

12.01.2026 00:22   Catholic.by

Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае сем’і і духоўных асобаў на рэкалекцыі па сваёй адметнай унікальнай праграме, якія адбудуцца з 13 па 15 лютага ў цэнтры Caritas у Ляскоўцы — у ціхім месцы недалёка ад Бараўлянаў, што спрыяе засяроджанасці і шчыраму дыялогу. Да ўдзелу запрашаюцца сем’і і духоўныя асобы з Мінска і з усёй Беларусі.

Ужо больш за 20 гадоў «Сужэнскія сустрэчы» суправаджаюць сем’і на шляху:

  • выхаду з крызісаў і напружаных сітуацый;
  • аднаўлення даверу і эмацыйнай блізкасці;
  • паглыблення ўзаемапаразумення;
  • адкрыцця новых сэнсаў у адносінах;
  • пошуку адказаў на пытанні, якія доўгі час заставаліся без увагі;
  • стварэння трывалага падмурку для будучыні.

Для духоўных асобаў падрыхтавана асобная праграма, якая адкрывае прастору для глыбейшага дыялогу з Богам і людзьмі.

Каму асабліва карысныя гэтыя рэкалекцыі?

  • Парам, якія перажываюць крызіс і шукаюць шлях аднаўлення, нават калі надзеі амаль не засталося.
  • Сем’ям з добрымі адносінамі, якія жадаюць іх умацоўваць і развіваць.
  • Маладым сужэнствам, што толькі пачынаюць сумесны шлях і хочуць закласці моцны падмурак.
  • Духоўным асобам, якія імкнуцца паглыбіць сваю сувязь з Богам і людзьмі.

Чаго можна чакаць ад удзелу?

  • Тры дні, прысвечаныя толькі вам і вашым адносінам — без спешкі і паўсядзённай мітусні.
  • Атмасферу бяспекі, даверу і павагі.
  • Моцны інструмент — дыялог, які дапаможа вучыцца гаварыць і слухаць, адкрыта дзяліцца пачуццямі і будаваць больш глыбокія адносіны.
  • Магчымасць сфармуляваць асабісты план аднаўлення або развіцця адносін і пачаць яго рэалізацыю ўжо падчас рэкалекцый.

Што кажуць удзельнікі рэкалекцый?

  • «Рэкалекцыі «Сужэнскіх сустрэч» дапамаглі нам спыніцца, паглядзець адзін аднаму ў вочы і зноў навучыцца слухаць. Мы вярнулі сабе тое, што гублялася ў штодзённасці — блізкасць, давер і радасць быць разам».
  • «Рэкалекцыі дапамаглі нам убачыць тое, што ў штодзённасці заставалася незаўважаным: нашы пачуцці, патрэбы, адсутнасць сапраўднай размовы. Мы зразумелі, што часта толькі абменьваліся інфармацыяй і патрабаваннямі зрабі тое.. зрабі тое..,  губляючы сапраўдную блізкасць. Дыялог адкрыў для нас новы спосаб быць разам — і мы хочам несці яго не толькі ў сужэнскія адносіны, але і ў адносіны з нашымі дзецьмі-падлеткамі».
  • «Рэкалекцыі сталі для мяне адкрыццём: я раптам убачыў і адчуў, што мая жонка любіць мяне значна глыбей, чым я сабе ўяўляў».
  • «Гэтыя тры дні сталі для мяне часам адкрыццяў: муж, якога я ведаю шмат гадоў, паўстаў перад мной зусім інакш. Рэкалекцыі дакрануліся да самых тонкіх струнаў маёй душы. Я адчула, наколькі ён для мяне важны. Усяго за некалькі дзён паміж намі нарадзілася больш глыбокая блізкасць, а маё сэрца было сапраўды закранута».
  • «З гадамі мы ўсё радзей былі проста разам — уся ўвага, час і сілы належалі дзецям. Паміж намі паступова нарастала аддаленасць, з’явілася халоднасць. І менавіта ў гэты момант мы апынуліся на рэкалекцыях. Яны сталі для нас сапраўднай кропкай павароту: мы змаглі нанова адкрыць нашу сувязь. Вяртаемся з жаданнем далей укладацца ў адносіны, з надзеяй, планамі і жывым імпульсам рухацца наперад разам».
  • «Здавалася, што мы ўжо даўно ўсё пра сябе ведаем. Але з часам у адносіны ўкралася стомленасць, маўчанне, адлегласць. Рэкалекцыі «Сужэнскіх сустрэч» сталі для нас прасторай, дзе мы зноў адкрылі адно аднаго, навучыліся слухаць без абароны і гаварыць ад сэрца. Гэта быў новы пачатак для нашай пары».

Арганізацыйныя пытанні

Рэкалекцыі распачынаюцца ў пятніцу 13 лютага ў 18.00, заканчваюцца ў нядзелю 15 лютага каля 15.00.

У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абодвух сужонкаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.

Запрашаюцца ўсе, хто гатовы працаваць над сваімі сужэнскімі адносінамі, незалежна ад узросту, канфесійнай прыналежнасці і рэлігійнай актыўнасці: і тыя, хто толькі распісаліся ў ЗАГСе, і тыя, хто жыве ў касцёльным шлюбе. 

Колькасць месцаў абмежаваная — папярэдні запіс абавязковы.

Адрас: Мінскі р-н, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1 (каля Бараўлянаў).

Запіс па тэлефоне: +375 (29) 652-11-44

Сем’і, якія ўдзельнічалі ў рэкалекцыях «Сужэнскіх сустрэч», дзеляцца сваімі сведчаннямі: першая гісторыя, другая, трэцяя, чацвёртая і пятая.

Абноўлена 12.01.2026 15:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа