Пошук

21.03.2024 12:05   Catholic.by

Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае закаханых з усёй Беларусі да удзелу ў «Вечарах для закаханых» у фармаце анлайн (на платформе zoom). Сустрэчы стартуюць у аўторак 9 красавіка.

«Вечары для закаханых» — гэта дзевяць сустрэч, якія адбываюцца раз на тыдзень. Яны заснаваныя на ўнікальнай аўтарскай праграме, створанай спецыяльна для маладых «закаханых» адносін. Удзел у іх дае магчымасць зрабіць вялікі крок да ўзаемаразумення, даверу і глыбіні адносін у штодзённым жыцці.

«Вечары…» дазваляюць будаваць сапраўдную эмацыйную сувязь дзякуючы выкарыстанню прынцыпа дыялогу.

У сустрэчах будуць спалучацца рамантычныя моманты і плённыя заняткі для паляпшэння і ўмацавання адносін. Закаханыя таксама змогуць адкрыцца адзін аднаму ў тых сферах і пытаннях, якія, магчыма, яшчэ нават не нараджаліся ў думках, але маюць вялікае значэнне для глыбокіх і сталых адносін у будучым сужэнскім жыцці.

Для каго створана праграмма «Вечароў для закаханых»?

  • для пар любога ўзросту, незалежна ад іх рэлігійных перакананняў або канфесіі,
  • для закаханых, якія гатовыя працаваць над сваімі адносінамі, паглыбляць давер і ўзаемаразуменне,
  • а таксама для тых, хто плануе стварыць сям’ю або рыхтуецца да шлюбу.

Праграма «Вечароў…» дае сапраўдныя інструменты для ўмацавання маладых адносін і змяшчае шмат актуальнай інфармацыі для закаханых.

Анлайн фармат «Вечароў…» дае магчымасць браць у іх удзел, нават калі закаханыя знаходзяцца ў розных гарадах.

  • Чарговы цыкл сустрэч, мэта якіх — дапамагчы маладым людзям у для пабудове трывалых адносін, стартуе ў аўторак 9 красавіка ў 19.00.
  • Папярэдні запіс абавязковы. Тэлефон для запісу: +375 (29) 652 11 44

Арганізатары запрашаюць запісацца, каб прайсці сапраўдны квэст для сваіх закаханых адносін.

Водгукі з мінулых «Вечароў…»

  • «Вечары для закаханых» прынеслі ў наша жыццё шмат сонечных прамянёў. Яны выклікалі усмешкі, эмоцыі, падзяку і значна ўмацавалі нашы адносіны. Да гэтага досведу мы ведалі адзін аднаго вельмі даўно і шмат разоў абмяркоўвалі шмат тэм. Аднак гэтыя абмеркаванні часта факусаваліся на недахопах нашых адносін.

    Вопыт «Вечароў…» засяродзіў нас на вялікіх рэсурсах.
  • Мне крыху сумна, што ўсё скончылася. Гэта быў час, прызначаны толькі для нас. Мы адключаліся ад мітусні і засяроджваліся толькі на нашых адносінах.

    Думаю, што заклалі добры падмурак.
  • Я не чакаў, што змагу перажыць так глыбока гэтыя сустрэчы. «Сужэнскія сустрэчы» мяне прыемна здзівілі праграмай, фарматам і ўсім, што нам удалося атрымаць за гэтыя дзевяць вечароў. Мая нявеста стала нашмат больш зразумелай для мяне.

    Мы змаглі прапрацаваць так шмат тэм, якія да гэтага часу былі складанымі для нас. Я сапраўды адчуваю, што стаў кахаць яе нашмат свядомей і мацней.

Сведчанні пра ўдзел у «Вечарах для закаханых»

Абноўлена 26.03.2024 13:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.