Пошук

21.03.2023 14:02   Catholic.by

Сёння сваім досведам з чытачамі Catholic.by дзеляцца Антон і Юля Табола — маладая сужэнская пара, якая амаль год таму ўпершыню трапіла на «Вечары для закаханых», і вось што з гэтага атрымалася.

Мы ў шлюбе трошкі больш за паўгады. Амаль што год таму мы трапілі на «Вечары для заханых» яшчэ ў якасці хлопца і дзяўчыны.

Юля: Я даведалася пра «Вечары…» ад маёй сяброўкі Гелены. Яны казала, што, напэўна, там будзе нешта карыснае для адносін, і я зацікавілася.

Мне здавалася, што мы з Антонам ужо і так дастаткова шмат абмяркоўваем розныя важныя пытанні, і хоць без асаблівага энтузіязму, але прапанавала Антону паўдзельнічаць.

Антон: Юля распавяла мне пра «Вечары…», і я вырашыў, чаму б не, хоць дагэтуль пра іх нічога не чуў.

Юля: Першыя ўражанні былі не вельмі захапляльныя. Але з часам я разумела, што гэта вельмі карысна, і ўсё больш і больш адкрывала, што Антон — гэта той, каго даў мне Пан Бог.

Антон: А мне вельмі спадабался: я не чакаў, што будзе так цікава. Самае складанае — трэба было знайсці час. Таму некаторыя з нашых анлайн-сустрэч пачыналіся ў дарозе дахаты. Мне здаецца, мы былі адзінай парай, у якіх на фоне падчас адной анлайн-сустрэчы былі то аўто, то калідор, то пакой

Вельмі чакаў наступных сустрэч, каб больш даведацца пра маю каханую.

Юля: Вясна — вельмі насычаны час, таму «Вечары…» сталі цудоўнай нагодай больш засяродзіцца на нашых з Антонам адносінах.

Антон: Вельмі каштоўна было пачуць досвед іншых, ужо сямейных пар. На тыдні сярод мітусні, спраў і сустрэч у нас заўжды быў запланаваны час не проста на рамантычнае быццё разам, а час на працу над нашымі «маладымі» адносінамі.

Юля: Я марыла пра веруючага мужа, і Антон такім і быў, калі мы пачалі сустракацца, але падчас «Вечароў…» я ўбачыла, што ен сапраўды давярае Богу і ставіць Яго на першае месца.

Каштоўнае для мяне, што я бачыла і да курсаў і ў чым яшчэ больш упэўнілася: мы можам дамовіцца, Антон слухае мяне і стараецца зразумець.

Антон: Падчас сустрэч я ўжо думаў зрабіць Юлі прапанову. Тое, што ў нас было так шмат агульнага, дадало мне ўпэўненасці, каб зрабіць гэты наступны крок. Абмяркоўваючы розныя сур’ёзныя пытанні, звязанныя з нашымі пачуццямі, я яшчэ больш зразумеў важнасць разумення пачуццяў Юлі.

Юля: 22 мая мінулага года Антон зрабіў мне прапанову ў касцёле на Сухарава — гэта вельмі важнае для мяне месца. Памятаю, як ён сказаў у той дзень : «Хачу, каб і надалей нашые жыццё было з Хрыстом».

Антон:

Калі нехта сумняецца, ці трэба ісці, ці не, скажу, што перад тым, як рабіць прапанову, трэба абавязкова пабываць на такіх «Вечарах…», каб лепш даведацца адзін пра аднаго. А нават калі няма такіх планаў на гарызонце, гэта будзе карысны час для адносін.

Юля: Усім раю прайсці гэты курс, нягледзячы на тое, колькі часу вы разам і колькі добрых лекцый пра адносіны праслухалі ці прачыталі. Цудоўны час для таго, каб яшчэ раз задумацца пра важныя пытанні і глыбей адкрыць вашага каханага.

Як патрапіць на «Вечары для закаханых»

Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае ўсіх закаханых на «Вечары для закаханых», якія будуць праходзіць у фармаце анлайн і распачнуцца у аўторак 11 красавіка ў 19.00.

Закаханыя з усёй Беларусі могуць прымаць удзел. Папярэдні запіс абавязковы.

«Вечары для закаханых» — гэта дзевяць сустрэч па ўнікальнай аўтарскай праграме.

Яны даюць шанц зрабіць вялікі крок у бок узаемаразумення, даверу, глыбіні адносін у штодзённасці, а таксама адкрыць адно аднаго у тых сферах і пытаннях, якія, магчыма, яшчэ не з’явіліся нават у думках, але пры гэтым маюць вялікае значэнне для глыбокіх і сталых адносін у перспектыве сужэнскага жыцця.

Праграма «Вечароў…» будзе плённай для пар любога ўзросту, незалежна ад рэлігійнай актыўнасці і канфесійнай прыналежнасці. Праграма прапануе рэальныя інструменты для будавання моцнай эмацыйнай сувязі і шмат актуальнага для закаханых.

  • Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефоне: +375 (29) 652 11 44
Абноўлена 21.03.2023 14:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця