Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Гродзенскай дыяцэзіі


Новапрэзбітэры Гродзенскай дыяцэзіі накіраваны на свае першыя парафіі
28.11.2014 11:54

28 лістапада біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч сустрэўся ў Гродзенскай курыі з новапасвечанымі святарамі дыяцэзіі і ўручыў ім дэкрэты, якімі выслаў новапрэзбітэраў на першыя пляцоўкі, дзе яны будуць дапамагаць пробашчам.

 
Каля 60 чалавек прыняло ўдзел у сустрэчах сем’яў у Навагрудку
26.11.2014 12:26

З 21 па 23 лістапада ў Навагрудку ў кляштары сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта прайшла сустрэча сем’яў.

 
Музычны фестываль «Цэцыліяда 2014» прайшоў у Смаргоні
25.11.2014 15:20

«Да Хрыста па жыцці са спевам!» — пад такім дэвізам 22 лістапада ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) прайшоў IV музычны фестываль «Цэцыліяда 2014» у гонар апякункі касцёльнай музыкі і спеваў, музыкантаў і спевакоў — святой Цэцыліі.

 
Новапрэзбітэры Гродзенскай дыяцэзіі здзейснілі пілігрымку ўдзячнасці на Ясную Гару
25.11.2014 12:45

21 лістапада новапрэзбітэры Гродзенскай дыяцэзіі маліліся перад абразом Маці Божай Чэнстахоўскай на Яснай Гары (Польшча), куды здзейснілі пілігрымку ўдзячнасці за дар свайго паклікання. Маці Божая Чэнстахоўская была апякункай іх курсу на працягу ўсёй семінарыйнай фармацыі.

 
Школа «Каласанс» парафіі ў Шчучыне ўшанавала апякунку касцёльнай музыкі — св. Цэцылію
25.11.2014 11:22

22 лістапада адзначаўся ўспамін святой Цэцыліі — апякункі касцёльнай музыкі. Гэтая святая — адна з найбольш папулярных і шанаваных у Касцёле, сваёй апякункай яе лічаць не толькі музыканты, але таксама харысты і розныя парафіяльныя музычныя супольнасці і школы. Ушанавала святую Цэцылію ў гэты дзень і моладзевая школа «Каласанс» у парафіі Св. Тэрэзы ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія).

 
Літургічная служба алтара ў Шчучыне аднавіла міністранцкія абяцанні
24.11.2014 10:45

23 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, міністранты парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) падчас Эўхарыстыі аднавілі свае абяцанні.

 
Ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, навучэнцы гродзенскай семінарыі наведалі парафіі дыяцэзіі
23.11.2014 16:01

23 лістапада, у нядзелю Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, так званую «семінарыйную нядзелю», навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведалі некаторыя парафіі Гродзенскай дыяцэзіі, каб разам з вернікамі памаліцца аб новых пакліканнях да асаблівай службы Богу.

 
Cantate Domino: юбілейны канцэрт дыяцэзіяльнага хору прайшоў у катэдры ў Гродне
23.11.2014 14:49

Юбілейны канцэрт хору Cantate Domino Гродзенскай дыяцэзіі, прысвечаны 15-годдзю калектыва, прайшоў 22 лістапада, ва ўспамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі і спеваў, у касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

 
Гродзенскія семінарысты наведалі санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай
20.11.2014 11:32

14 лістапада група семінарыстаў з Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне вырушыла ў Вільнюс, каб пакланіцца і падзякаваць за ўсе атрыманыя ласкі апякунцы Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Вастрабрамскай і ўшанаваць абраз Той, якая збірае ў гэтым святым месцы тысячы пілігрымаў з розных краін.

 
Папа Францішак перадаў благаслаўленне парафіяльнай супольнасці ў Сапоцкіне з нагоды адпустовай урачыстасці
17.11.2014 11:31

16 лістапада парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне (Тэаліне, Гродзенская дыяцэзія) адзначала адпустовую ўрачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай.

 
Новая праграма «Сімвал веры» пра Душпастырства службы аховы здароўя ў Гродзенскай дыяцэзіі
14.11.2014 11:06

18 кастрычніка ў Каталіцкім Касцёле адзначалася свята св. Лукі, Евангеліста, які з’яўляецца заступнікам службы аховы здароўя. У сувязі з гэтым у чарговай праграме «Сімвал веры» распавядаецца пра Душпастырства службы аховы здароўя Гродзенскай дыяцэзіі, а яе госцем з'яўляецца кс. Мікалай Ціхановіч — духоўны кіраўнік душпастырства.

 
«Адчуць розумам, дакрануцца душой»: вернікі іўеўскай парафіі здзейснілі пілігрымку ў Вільню
11.11.2014 13:14

Перад урачыстасцю Маці Божай Вастрабрамскай амаль 150 вернікаў парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі (Гродзенская дыяцэзія) разам з пробашчам кс. Янам Гавецкім здзейснілі пілігрымку ў Вільню да Вострай Брамы.

 
«Я Твой вучань, я люблю Тваё слова»: у Шчучыне прайшлі піярскія дні моладзі
11.11.2014 11:23

Сустрэча для моладзі, арганізаваная айцамі піярамі, што служаць у Беларусі, прайшла 6-8 лістапада ў Шчучыне.

 
Вернікі гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля здзейснілі пілігрымку ў Італію
11.11.2014 11:10

З 24 кастрычніка па 2 лістапада вернікі гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля пад кіраўніцтвам пробашча а. Дзмітрыя Лабкова здзейснілі пілігрымку ў Італію.

 
Біскуп Юзаф Станеўскі асвяціў стогадовы касцёльны арган у Гожы
10.11.2014 18:29

Стогадовы арган з касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы, адрамантаваны спецыялістамі з Польшчы, быў асвечаны падчас урачыстай святой Імшы дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі Юзафам Станеўскім 8 лістапада.

 
<< Першая < Папярэдняя 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 Наступная > Апошняя >>

Старонка 61 з 75
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.