Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў пра ўмовы візіту Папы Францішка ў Беларусь
Беларусь
31.03.2015 15:02

Перад велікоднымі святамі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Беларусі. 31 сакавіка падчас прэс-канферэнцыі арцыбіскуп падвёў вынікі з падзей, якія апошнім часам адбыліся ў Касцёле ў Беларусі, распавёў пра планы і адказаў на пытанні журналістаў.

Ва ўступным слове Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў значэнне наведвання Беларусі Дзяржаўным Сакрататаром Яго Святасці кардыналам П'етро Паралінам, якое можа паслужыць развіццю больш цесных сувязяў краіны з Папскай Сталіцай і Еўропай у цэлым.

«Важна сказаць, што візіт кардынала П'етро Параліна меў не толькі дыпламатычны характар, але і душпастырскі, пра што сведчылі яго сустрэчы і супольная малітва як з духавенствам, так і з вернікамі»,— дадаў іерарх, асаблівую ўвагу ўдзяліўшы сустрэчы Дзяржсакратара з моладдзю Беларусі падчас міждыяцэзіяльнага начнога чування.

«Візіт такога госця — гэта гонар як для Касцёла ў Беларусі, так і для ўсёй краіны», — лічыць арцыбіскуп.

На пытанне журналістаў наконт прыезду Папы Францішка ў Беларусь, пра што шмат узгадвалася ў СМІ падчас прыезду кардынала П’етро Параліна, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у чарговы раз прыгадаў, што адна з умоў заключаецца ў згодзе канфесіі, якая колькасна пераважае ў краіне, у выпадку Беларусі — згода Праваслаўнай Царквы, пэўная з ёй дамоўленасць.

У сувязі з гэтым пытаннем Мітрапаліт прыгадаў пра сустрэчу Дзяржаўнага Сакрататара з кіраўніком Беларускай Праваслаўнай Царквы, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, якая адбылася ў межах афіцыйнага візіту кардынала 13 сакавіка 2015 года.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.