Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новыя выданні ў Касцёле ў Беларусі
Беларусь
20.03.2015 14:31

Выдадзены новыя літургічныя кнігі «Святы Пасхальны Трыдуум» і «Мука Пана нашага Езуса Хрыста», якія былі падрыхтаваныя Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ на падставе тэкстаў, раней ухваленых Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Выданне дадзеных кніг стала магчымым дзякуючы падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі.

Кнігі можна набыць у мінскай кнігарні «Духоўная кніга» (вул. Багдановіча, 25), праз інтэрнэт-краму Catholicshop.by, а таксама ў парафіях, дзе працуюць браты капуцыны.

Каардынатарам распаўсюджвання дадзеных кніг у дыяцэзіях Беларусі з’яўляецца а. Андрэй Жылевіч OFMCap.

Заказ на атрыманне кніг можна таксама скласці па тэлефоне:
+375 29 616 93 53; або e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Даведка

«Святы Пасхальны Трыдуум»
– гэта літургічная кніга, якая змяшчае прадпісанні і тэксты для цэлебрацыі Пасхальнага трыдуума, які пачынаецца вечаровай Імшой Вячэры Пана, мае свой цэнтр у Пасхальнай вігіліі і завяршаецца Нешпарамі нядзелі Уваскрасення. Кніга складзена паводле выдання «Рымскі Імшал для дыяцэзій на Беларусі» (Мінск 2004).

«Мука Пана нашага Езуса Хрыста» – гэта частка лекцыянарыя з евангельскімі тэкстамі (даўжэйшымі і карацейшымі), якія чытаюцца па ролях у Пальмовую нядзелю і Вялікую пятніцу. Тэкст пададзены паводле выдання «Святое Евангелле» (Мінск 2012).

Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла
Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ

 



 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.