Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Папу Францішку будзе перададзена футболка ад пілігрымаў з Маладзечна
Беларусь
04.07.2014 13:51

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці перадасць футболку з сімволікай пілігрымкі Маладзечна–Будслаў Святому Айцу Францішку. Пра гэта прадстаўнік Папы сказаў пілігрымам падчас сустрэчы з імі 4 ліпеня на шляху ў Будслаў.

Пад радасныя крыкі і воплескі маладзечанцаў арцыбіскуп паабяцаў, што восенню яны ўбачаць фатаграфію з Рыма з Папам і з гэтай футболкай.

Падчас сустрэчы, якая адбылася за некалькі кіламетраў да Будслава, Апостальскі Нунцый нагадаў моладзі, што шлях да Марыі, на які яны выйшлі, можна прайсці толькі з Марыяй. Па словах іерарха, гэта цуд, і такім чынам удзельнікі пілігрымкі – сведкі цуду і мусяць памятаць, што хрысціянін заўсёды бачыць такія штодзённыя цуды ў сваім жыцці.

Пасля кароткай размовы з пілігрымамі, якія запэўнілі іерарха, што адчуваюць сябе добра і захоўваюць бадзёрасць духу, арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці разам з моладдзю пешшу выйшаў у шлях да Маці Божай Будслаўскай.

Пешая пілігрымка Маладзечна–Будслаў ужо прыйшла ў Нацыянальны санктуарый. Вітаючы пілігрымаў, кусташ санктуарыя а. Віктар Бурлака OFM сказаў, што вернікі з Маладзечна прыходзяць туды кожны год, але сёлета пілігрымка незвычайная, бо разам з пілігрымамі прыйшоў Апостальскі Нунцый.

AG, Алесь Гелагаеў

Фота Віталія Палінеўскага

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь

23.06 12:3025 чэрвеня — беатыфікацыя біскупа Тэафілюса Матулёніса
23.06 11:35Дзённік перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай (Засвір)
22.06 11:03Да Марыі ў Будслаў: стартавалі першыя пілігрымкі — з Ліды і Баранавіч
22.06 10:41Куды пайсці вучыцца? Правілы паступлення ў каталіцкія семінарыі і каледжы Беларусі (абноўлена)
14.06 16:34Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля распачынае прыём дакументаў на 2017/2018 гг.
14.06 13:35«Каталіцкі пілігрым» працягвае запіс у пілігрымку ў Фаціму з нагоды 100-годдзя марыйных аб’яўленняў
12.06 13:06Паўлін а. Ануфрый Альховік цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў мінскім Чырвоным касцёле
07.06 09:50#Маяпершаякамунія: 5 гісторый ад чытачоў Catholic.by (частка ІІ)
05.06 15:18Адышоў у вечнасць кс. Ян Шуткевіч, які шмат зрабіў у справе аднаўлення касцёлаў у Беларусі
05.06 13:13Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі з нагоды сустрэчы сем'яў у Дубліне