Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Выдадзены другі том «Літургіі гадзінаў» на беларускай мове
Беларусь
15.11.2013 13:29

Другі том «Літургіі гадзінаў», які ахоплівае «Перыяд Вялікага посту. Святы Пасхальны Трыдуум. Велікодны перыяд», быў перакладзены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ і ўхвалены (Nr. 343/P/07) Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Студыйнае выданне дадзенай літургічнай кнігі стала магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы друку Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі. Непасрэдная падрыхтоўка кнігі да друку была здзейснена ў супрацоўніцтве прадстаўнікоў Ордэну з Секцыяй па перакладзе.

Прэзентацыя другога тома «Літургіі гадзінаў» адбылася 15 лістапада ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены падчас агульнабеларускай сустрэчы святароў, прымеркаванай да завяршэння Года веры. Кнігу малітвы прадставіў духавенству Мітрапаліт Мінска-Магілеўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Першы том «Літургіі гадзінаў» быў выдадзены ў 2012 годзе.

Каардынатарам распаўсюджвання «Літургіі гадзінаў» у дыяцэзіях Беларусі з’яўляецца а. Алег Шэнда OFMCap. Заказ на атрыманне кніг можна скласці па тэлефоне:

• + 375 29 3897793; + 375 29 2123478
• або e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

(AG)



 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.