Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Анонсы


У Віцебску пройдзе каталіцкі фестываль «Дні хрысціянскай культуры» (+праграма)
14.10.2016 13:44 | адбылося

3 снежня ў Віцебску распачнецца каталіцкі фестываль «Дні хрысціянскай культуры», які будзе працягвацца да 6 студзеня 2017 года.

 
У Бабруйску пройдзе фармацыйная сустрэча міністрантаў Магілёўскага рэгіёна
03.01.2017 10:09 | адбылося

З 6 па 7 студзеня ў Бабруйску ладзіцца фармацыйная сустрэча для міністрантаў Магілёўскага рэгіёна. Пачатак у 12.00.

 
Праграма калядных сустрэч 2016 з удзелам біскупаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (унесены змены)
06.01.2017 22:44 | адбылося

З 15 снежня 2016 года па 8 студзеня 2017 года Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможныя біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB з нагоды свята Божага Нараджэння сустрэнуцца са святарамі, кансэкраванымі асобамі, моладдзю і дзецьмі, студэнтамі і выкладчыкамі, выхавацелямі і катэхетамі, сем’ямі і рознымі рэлігійнымі рухамі архідыяцэзіі.

 
У мінскім салезіянскім араторыі пакажуць спектакль «Сон перад Калядамі»
05.01.2017 08:37 | адбылося

Салезіянская парафія, што ў мікрараёне Серабранка г. Мінска, запрашае на спектакль «Сон перад Калядамі». Паказ адбудзецца 8 студзеня ў 17.00 у моладзевым араторыі імя св. Яна Боско.

 
VII Фестываль Каляднай Песні пройдзе ў Івянцы
21.12.2016 09:27 | адбылося
Святы Францішак, каб наблізіць сваім сучаснікам гісторыю Нараджэння Збаўцы, восем вякоў таму арганізаваў першую ў свеце батлейку. Спадкаемцы святога Францішка — айцы францішкане з Івянца — запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у VII Фестывалі Каляднай Песні, каб праз спеў і музыку праславіць Стварыцеля і Збаўцу.
 
У гродзенскай семінарыі пройдуць рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў (+праграма)
20.12.2016 11:46 | адбылося

З 6 па 8 студзеня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі «Распазнанне паклікання» на тэму «...Прыйшлі пакланіцца Яму (Мц 2, 2)».

 
Праграма Калядных вечароў на Божае Нараджэння ў парафіі Св. Роха ў Мінску
24.12.2016 12:12 | адбылося

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (пр. Незалежнасці, 44А) сумесна з «Радыё Марыя» ў Беларусі запрашае ўсіх жадаючых наведаць канцэрты майстроў музычнага і харавога мастацтва. Праграма выступленняў прысвечана Божаму Нараджэнню.

 
Расклад аплаткавых сустрэч душпастырстваў Гродзенскай дыяцэзіі (5-15 студзеня)
23.12.2016 11:11 | адбылося

Пасля святаў Божага Нараджэння адбудуцца аплаткавыя сустрэчы розных душпастырстваў Гродзенскай дыяцэзіі з удзелам біскупа Аляксандра Кашкевіча і дапаможнага біскупа Юзафа Станеўскага.

 
Салезіянскі араторый у Мінску запрашае на «Кубак Дона Боско» па мікра-футболе
28.10.2016 14:52 | адбылося

З 1 снежня па 16 студзеня ў араторыі св. Яна Боско пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску (вул. Пляханава, 28) адбудуцца спаборніцтвы па мікра-футболе «Кубак Дона Боско».

 
Расклад набажэнстваў за адзінства хрысціян у дыяцэзіях Беларусі (абноўлена)
17.01.2017 14:15 | адбылося

З 18 па 25 студзеня па ўсім свеце пройдзе Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў, якія праходзяць рэгулярна з 1968 года. Сёлета матэрыялы да набажэнства рыхтавалі хрысціяне з Германіі.

 
У Мінску распачалiся Першыя агульнабеларускія Салезіянскія дні моладзі (+праграма)
27.01.2017 19:11 | адбылося

27 студзеня пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску распачалiся Першыя агульнабеларускія Салезіянскія дні моладзі пад дэвізам «Мы сям'я! Кожны дом — школа жыцця і любові».

 
Сустрэча кансэкраваных асобаў у Мінску пройдзе 1 лютага (+праграма)
30.01.2017 15:05 | адбылося

Штогод 2 лютага, у свята Ахвяравання Пана, адзначаецца дзень кансэкраванага жыцця. З гэтай нагоды кансэкраваныя асобы збіраюцца на супольную малітву і святую Імшу, падчас якой аднаўляюць абяцанні жыць згодна з евангельскімі парадамі.

 
У Оршы пройдзе біблійны курс на тэму Дзеяў Апосталаў
24.01.2017 08:20 | адбылося

3–5 лютага ў Оршы будзе праходзіць біблійны курс «Эмаўс». Тэма сустрэчы — Дзеі Апосталаў. Курс праводзяць доктар біблейскай тэалогіі Уладзіслаў Валаховіч і кс. Аляксандр Жарнасек МІС.

 
Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр 4-5 лютага наведае каталіцкія парафіі Магілёва
18.01.2017 19:33 | адбылося

Праграма прабывання ў Магілёве Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра распачнецца з удзелу ў пастырскай сустрэчы духавенства Магілёўшчыны 4 лютага.

 
11 лютага ў Баранавічах пройдзе VI фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў»
18.01.2017 16:29 | адбылося

Трохгадзінны канцэрт распачнецца ў 19.00 у Доме культуры тэкстыльшчыкаў. Як  паведамляе katolik-gomel.by, тэмай сёлетняга фестываля, які стане бясплатным для наведвальнікаў, стануць словы «Каб усе былі адно».

 
<< Першая < Папярэдняя 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 Наступная > Апошняя >>

Старонка 60 з 68
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.