Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Оршы пройдзе біблійны курс на тэму Дзеяў Апосталаў
Анонсы
24.01.2017 08:20

3–5 лютага ў Оршы будзе праходзіць біблійны курс «Эмаўс». Тэма сустрэчы — Дзеі Апосталаў. Курс праводзяць доктар біблейскай тэалогіі Уладзіслаў Валаховіч і кс. Аляксандр Жарнасек МІС.

Біблійны Курс «Эмаўс» — гэта не рэкалекцыі, а заняткі па вывучэнні Бібліі. Акрамя лекцый на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам.

Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Святога Пісання, таму з сабой неабходна мець Біблію і сшытак. Як і ў любым працэсе навучання, прадугледжваюцца хатнія заданні.

Паколькі курс патрабуе шмат працы і засяроджанасці, то ўдзел з дзецьмі пакуль не прадугледжваецца.  

Запіс трывае да 1 лютага.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
+375 29 713-02-33 кс. Аляксандр

(VGr)

 

Таксама па тэме: Праграма рэкалекцыйных мерапрыемстваў у Оршы на бліжэйшае паўгоддзе.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.